Біблія » Татарыновіч Пераклад П. Татарыновіча

Да рымлян 11 Да рымлян 11 раздзел

1 Пытаю тады: Няўжо Бог адкінуў свой народ? Ніколі! Бо і я-ж Ізраэлец з роду Абрагама, з пакалення Бэн’яміна.
2 Бог не адкінуў свайго народу, які ўпярод выбраў. Ціж ня ведаеце што Пісанне кажа аб Гальяшу, як ён скардзіцца Богу на Ізраэля?
3 Усеспадару! Прарокаў Тваіх пазабівалі, аўтары Твае паразвальвалі, застаўся толькі, я адзін, ды й мае душы шукаюць. (3 Кар. 19:10−14).
4 І штож яму гаворыць Божы адказ? Пакінуў Я Сабе сем тысяч мужоў, якіе не ўвагнулі перад Баалем калень. (3 Кар. 19:18).
5 Гэтак вось і ў нашым часе ёсьць астанак, выбраны з ласкі.
6 А калі з ласкі, дык не за учынкі, інакш бо: ласка ня былаб ужо ласкай.
7 Дык штож? Ізраэль не асягнуў таго, чаго шукаў, выбраныя-ж асягнулі; а рэшта заскемелі,
8 як напісана: Бог даў духа атупеньня, вочы каб ня бачылі, а вушы каб ня чулі аж па сянняшні дзень. (Із. 29:10; Паўт. Пр. 29:4).
9 А Давід кажа: Хай стол іх станецца ім цянётамі й пасткаю: ім на упадак ды на адплату;
10 Хай зацьмяцца ім вочы, каб ня бачылі, а хрыбет згорбіцца назаўсёды. (Пс. 68:23−4).
11 Пытаю восьжа: Ціжбы гэтак яны спатыкнуліся, каб аж упасьці? Зусім не! Дык-жа іхні упадак стаўся для паганаў збаўленнем, выклікаючы ў іх зайздросьлівасьць.
12 А калі праступства іх сталася багацьцем для сьвету, а заняпад — абагаценнем паганаў, то наколькіж болей — поўналікасьць іхняя?
13 Вам-жа кажу, паганам: Дакуль астаюся Апосталам паганаў, я ўслаўляцюм паслугу маю;
14 так што мо’ і маіх суродзічаў разбуджу парыў і хоць некаторых збаўлю.
15 Бо калі адкіненне іх ёсьць пагадненнем для сьвету, то чымжа будзе прыняцьце іх, як ня жыцьцё з мяртвых?
16 Калі бо рошчына сьвятая, дык — і цеста; і калі корэнь сьвяты, дык — і гальлё.
17 Каліж навет дзе-якія з галін і адламаны, а ты, будучы аліўною дзічкаю, заміж іх прышчэплены ды стаўся злучвом кораня й аліўкавых сокаў,
18 дык ня вывышайся перад галінамі; калі-ж вывышаешся, дык ведай тое, што ня ты кораня дзяржыш, але корань — цябе.
19 Скажаш мо: Адломаны галіны, каб я быў прышчэплены.
20 Добра. Іх адламана дзеля недаверства; а ты-ж стаіш верай — ня будзь-жа ганарлівы, але боязны;
21 бо калі Бог не пашчадзіў галін прыродных, тымболей можа не пашчадзіць і цябе.
22 Дык май на увазе дабрату і суровасьць Божу: на адпалых суровасьць, а на цябе дабрата, калі вытрываеш пры дабраце Божай; інакш бо — і ты будзеш адцяты.
23 Але й яны, калі трывацімуць у недаверстве, будуць прышчэплены; Бог бо мае сілу нанава ўшчапіць іх.
24 Бо калі ты, адцяты ад дзікое з-натуры аліўкі, быў проці натуры прышчэплены к добрай аліўцы, дык тым-болей прышчэпяцца да свае аліўкі,тые, што з-натуры да яе належаць.
25 Ня хочу бо пакінуць вас, браты, у няведанні тайніцы гэтае — каб ня мроілі самы сабе — што засьлепленне пала на Ізраэля толькі часткова, пакуль ня ўвойдуць поўнасьцю пагане;
26 а тады і ўвесь Ізраэль будзе збаўлёны, як напісана: Прыйдзе з Сыону Вызваліцель, які адверне бязбожнасьць ад Якуба.
27 І гэта будзе ад мяне запавет ім, як адпушчу грахі іхнія. (Із. 59:20).
28 З увагі на Эванэлію яны дзеля вас ворагі, а паводле выбрання — улюблёныя дзеля айцоў;
29 бо дары Божыя і поклік нязьменныя.
30 Як і вы калісь ня верылі Богу, а цяпер вось даступіліся міласэрдзя празь іхняе няверства,
31 гэтак і яны ня ўверылі цяпер у памілаванне вас, каб і самы асягнулі міласэрдзе.
32 Бог бо ўсіх замкнуў у няверстве, каб над усімі зьлітавацца.
33 О, глыбіня багацьцяў прамудрасьці й веды Божай! Якжа недасяжныя пастановы Ягоныя і нявысьледныя шляхі Ягоныя!
34 Хто бо калі пазнаў думку Госпада!? Або хто быў дараднікам Ягоным? (Із. 40:13).
35 Ці хто даў Яму першы, камуб меў аддаваць? (Із. 40:13−14).
36 Усё бо зь Яго, празь Яго і для Яго. Яму хвала навекі. Амэн.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Ліст сьвятога апостала Паўла да рымлян, 11 раздзел. Пераклад П. Татарыновіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Да рымлян 11 раздзел в переводах:
Да рымлян 11 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Комментарии Мартина Лютера
  8. Серия комментариев МакАртура
  9. Толкования Августина
  10. Толкование Иоанна Златоуста
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Библия говорит сегодня
  16. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.