Библия Татарыновіч Пераклад П. Татарыновіча

Да рымлян, 9 Да рымлян, 9 глава

1 Праўду кажу ў Хрыстусе, ня лгу — сьветчыць мне маё сумленне ў Духу Святым —
2 што маю вялікую журбу й неадступны ад сэрца майго боль;
3 я бо сам гатоў быў на анатэму ад Хрыстуса за братоў маіх, родных мне целам;
4 гэта знача, Ізраэльцаў, якім належыцца усынаўленне і слава, і запавет, і заканадаўства, і багаслужба, і абяцанні;
5 іх-жа й айцы, ад іх і Хрыстус паводле цела, істы над усімі Бог багаслаўлёны навекі. Амэн.
6 Алеж ня так, каб слова Божае ня збылося: ня ўсе бо тые з’яўляюцца Ізраэльцамі, што паходзяць ад Ізраэля
7 ды ня ўсе нашчадкі Абрагама ёсьць ягонымі сынамі, але: ад Ізаака звацімецца тваё насенне (Быць. 21:12),
8 гэта знача: ня сыны цела ёсьць Божымі за насенне (патомкаў).
9 А словы празначэння вось гэткія: у гэным-жа часе прыйду і Сара будзе мець сына (Быць. 18:10).
10 дый ня толькі яна, але і Рэбэка, зачаўшая з Ізаакам айцом нашым за адным разам двух сыноў.
11 І калі яны яшчэ ня былі нарадзіліся ды не зрабілі яшчэ нічога добрага ні благога — каб пастанова Божага выбранства засталася ненарушанай —
12 не з учынкаў, але з волі Паклікаўшага, было ёй сказана: большы будзе служыць меншаму (Быць. 25:23),
13 як напісана: Якуба я палюбіў, а да Эзава нехаць меў (Мал. 1:2−3).
14 Што на гэта скажам? Мо Бог несправядлівы? Ніякім чынам!
15 Бо-ж Ён сказаў Майжэшу: Зжалюся над тым, каго шкадую, а зласкаўлюся над тым, да каго літасьць чую (Быць. 33:19).
16 Восьжа, не ад задаючага, ці ад забягаючага зьлітаванне залежыць, але ад Бога мілуючага.
17 Пісанне бо кажа Фараону: Натое Я й паставіў цябе, каб паказаць над табою моц маю, ды каб маё імя па ўсёй зямлі было абвяшчана (Вый. 9:16).
18 Дык — каго хоча пашчаджае, а каго хоча закамяняе.
19 Ты мо скажаш мне: заштож яшчэ вінаваціць грэшнікаў? Хто бо супрацівіцца волі Ягонай?
20 А штож ты за-такі, чалавеча, што з Богам спрачаешся? Ціж пытаціме гліняная знадоба зьляпіўшага яе: чаму ты мяне гэткім згарусьціў?
21 Ці ня ўладны ганчар над глінаю, каб з тагож месіва зрабіць адну судзіну на пачэсную патрэбу, а другую на нізкую?
22 Штож, калі Бог, хочучы паказаць гнеў і ўнаяўніць сваё магуцтва велецярпліва шчадзіў судзіны гневу, гатовыя ў патрату,
23 каб аказаць такжа багацьці свае хвалы і над судзінамі міласэрдзя, к хвале прыдбанымі,
24 гэта знача: над намі, пакліканымі ня толькі з Юдэеў, але і паганаў;
25 як у кнізе Озэаша (2:23) кажа: Ня мой народ назаву маім народам, а нялюбую — любаю;
26 і станецца, што на тым месцы, дзе было ім сказана: «Вы ня мой народ» — там сынамі Бога жывога названыя будуць (Оз. 1:10).
27 а Ізаяш наўскліч прарочыць аб Ізраэлі: Хоцьбы сыны ізраэльскія лікам былі моў пясок у моры — збавяцца толькі астанкі!
28 Давяршаючы бо слова і прысьпешваючы справядлівасьць, рашуча зьдзесьніць Госпад яго на зямлі (Із. 22−23).
29 І як запрарочыў тойжа Ізай: Каліб Госпад Сабаот не пакінуў быў нам патомства, дык мы сталісяб моў Содома ды ўпадобнілісяб да Гоморы (Із. 1:9).
30 Штож скажам? Пагане, якія ня шукалі праведнасьці, асягнулі праведнасьць, але праведнасьць зь веры;
31 а Ізраэль, шукаўшы закону праведнасьці, не дасягнуў таго закону.
32 Чаму? Бо шукаў яго ня ў веры, а ў учынках моў Закону: спатыкнуліся, бач, аб камень спатыку;
33 як напісана: Кладу вось на Сыоне камень спатыку і скалу абурэння, а кажны, хто ў яго верыць, ня будзе застуджаны (Із. 8:14).
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Да рымлян, 9 глава. Пераклад П. Татарыновіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Мартина Лютера
  12. Серия комментариев МакАртура
  13. Толкование Иоанна Златоуста
  14. Толкование Феофилакта Болгарского
  15. Новый Библейский Комментарий
  16. Лингвистический. Роджерс
  17. Комментарии Давида Стерна
  18. Ветхий Завет в Новом
  19. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.