Біблія » Клышка Пераклад Анатоля Клышкi

Да Рымлянаў 9 Да Рымлянаў 9 раздзел

1 Праўду кажу ў Хрысце, не хлушу, сведчыць са мною маё сумленне ў Святым Духу,
2 што вялікі ў мяне смутак і няспынны боль у маім сэрцы,
3 бо хацеў бы я сам быць анафемай, адлучаным ад Хрыста дзеля маіх братоў, маіх сваякоў паводле цела.
4 Яны ізраільцяне: іх — усынаўленне, і слава, і запаветы, і заканадаўства, і служэнне, і абяцанні;
5 іх — бацькі і з іх целам — Хрыстос, Які ёсць над усім, Бог, дабраславёны навекі, амін.
6 Але не тое, каб слова Божае не спраўдзілася. Бо не ўсе тыя Ізраіль5, хто з Ізраіля;
7 і тое, што яны патомства Аўраамава, не значыць, што ўсе яны ягодзеці, а «ў Ісааку будзе названа табе патомства».
8 Гэта значыць дзеці Божыя — гэта не дзеці паводлецела, а дзеці абяцання лічацца патомствам.
9 Бо слова абяцання такое: «У гэты час Я прыйду і будзе ў Сары сын».
10 І не толькі, але і Рэвека зачала дзяцей ад аднаго, ад Ісаака, нашага бацькі:
11 бо калі яны яшчэ не былі народжаныя і не зрабілі нічога добрага ці благога, — каб застаў намер Божы ў выбранні —
12 не ад учынкаў, а ад Таго, Хто паклікаў, было сказана ёй: «Большы будзе служыць меншаму»,
13 як напісана: «Іякава Я палюбіў, а Ісава ўзненавідзеў».
14 Дык што скажам? Няўжо ў Бога несправядлівасць? Зусім не.
15 Бо Маісею Ён кажа: «Памілую, каго мілую, і пашкадую, каго шкадую».
16 Дык тады выбранне залежыць не ад таго, хто хоча, і не ад таго, хто намагаецца, а ад Бога, Які мілуе.
17 Бо Пісанне кажа фараону: «Якраздля гэтага Я ўзнёс цябе, — каб паказаць на табе Маю сілу і каб Маё імя было абвешчана на ўсёй зямлі».
18 Дык тады Ён, каго хоча, мілуе, і каго хоча, робіць жорсткім.
19 Дык ты мне скажаш: «[Дык] чаму Ён яшчэ дакарае? Бо хто супрацьстаіць Яго волі?»
20 О чалавеча, хто сапраўды ты, што спрачаешся з Богам? Няўжо вылепленае скажа таму, хто вылепіў: «Чаму ты мяне такім зрабіў?»
21 Ці ганчар не мае ўлады над глінаю: з адной і той жа сумесі зрабіць адзін посуд для ганаровага ўжытку, другі — для штодзённага?
22 І што калі Бог, хочучы паказаць гнеў і даць пазнаць Сваю магутнасць, зносіў з вялікай доўгацярплівасцю пасудзіны гневу, падрыхтаваныя на пагібель,
23 і каб Ён даў пазнаць багацце Сваёй славы над пасудзінамі міласэрнасці, якія Ён наперад падрыхтаваў дзеля славы,
24 на нас, якіх Ён і паклікаў не толькі з іудзеяў, але і з язычнікаў?
25 Як і ў Асіі Ён кажа: «Я назаву не Мой народ Маім народам, і не ўлюбёную — улюбёнаю;
26 і будзе: на тым месцы, дзе было сказана ім: «Вы не Мой народ», — там яны будуць названыя сынамі жывога Бога».
27 А Ісаія ўсклікае пра Ізраіль: «Калі будзе колькасць сыноў Ізраілевых як марскі пясок, выратаваны будзе толькі астатак;
28 бо Госпад спраўдзіць Сваё слова на зямлі, канчаючы і скарачаючы яго».
29 І як Ісаія казаў раней: «Калі б Госпад Саваоф не пакінуўнам патомства, мы зрабіліся б як Садом і былі б падобныя да Гаморы».
30 Дык што скажам? Што народы, якія не гналіся за праведнасцю, атрымалі праведнасць, але праведнасць, якая з веры,
31 а Ізраіль, які імкнуўся да закона праведнасці, не дасягнуў гэтага закона.
32 Чаму? Таму, што ён імкнуўся не з веры, а як бы з учынкаў. [Бо] яны спатыкнуліся аб камень спатыкнення,
33 як напісана: «Вось, Я кладу на Сіёне камень спатыкнення і скалу спакусы, і [кожны], хто веруе ў Яго, не будзе пасаромлены».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Ліст да Рымлянаў, 9 раздзел. Пераклад Анатоля Клышкi.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Да Рымлянаў 9 раздзел в переводах:
Да Рымлянаў 9 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Комментарии Мартина Лютера
  8. Серия комментариев МакАртура
  9. Толкования Августина
  10. Толкование Иоанна Златоуста
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Библия говорит сегодня
  16. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.