Біблія » Клышка Пераклад Анатоля Клышкi

Да Рымлянаў 12 Да Рымлянаў 12 раздзел

1 Дык прашу вас, браты, міласэрнасцю Божаю аддаць вашы целы ў ахвяру жывую, святую, прыемную Богу, як вашу разумную службу.
2 І не прыстасоўвайцеся да гэтага веку, а пераўтварайцеся абнаўленнем [вашага] розуму, каб распазнавалі вы, што ёсць воля Божая: што ёсць добрае, што прыемнае Богу і што дасканалае.
3 Бо я кажу дадзенаю мне ласкаю кожнаму з вас: не думаць пра сябе вышэй, чым належыць думаць, а думаць сціпла, як кожнаму Бог вызначыў меру веры.
4 Бо як у адным целе мы маем шмат органаў, але не ўсе органы маюць адно і тое ж прызначэнне,
5 так мы, многія, — адно цела ў Хрысце, а асобна — мы адзін для аднаго розныя органы.
6 І, маючы розныя дары, згодна з ласкаю, дадзенаю нам: і калі прароцтва — будзем прарочыць суразмерна з вераю,
7 а калі служэння — будзем верныя ў служэнні, калі хто вучыць — у навучанні,
8 і калі хто суцяшае — у суцяшэнні; хто дае — у шчырасці; хто кіруе — то з руплівасцю; хто чыніць міласэрнасць — то з радасцю.
9 Любоў няхай будзе непрытворная. Брыдзьцеся зла, трымайцеся дабра.
10 Горача любіце адзін аднаго братняю любоўю, апераджайце адзін аднаго ў шанаванні,
11 У руплівасці не будзьце гультаяватыя, духам палайце, служачы Госпаду.
12 У надзеі радуйцеся, у горы будзьце стойкімі, у малітве — настойлівыя.
13 Прымайце ўдзел у патрэбах святых, будзьце гасціннымі.
14 Добраслаўляйце тых, хто вас гоніць; добраслаўляйце, а не праклінайце.
15 Радуйцеся з тымі, хто радуецца, [і] плачце з тымі, хто плача.
16 Будзьце між сабою аднадумныя, не ўпадайце ў высакамер’е, а ідзіце ўслед за сціплымі, не лічыце сябе за разумнікаў.
17 Не плаціце нікому злом за зло, дбайце загадзя пра добрае для ўсіх людзей.
18 Калі мажліва, наколькі гэта залежыць ад вас, жывіце ў міры з усімі людзьмі.
19 Не помсціце за сябе, улюбёныя, але дайце месца гневу Божаму, бо напісана: «У Мяне помста. Я адплачу, — кажа Госпад».
20 Дык, калі «твой вораг галодны, накармі яго; калі хоча піць — напаі яго; бо, робячы гэта, ты збярэш на яго галаву гарачае вуголле».
21 Не будзь пераможаны злом, але перамагай зло дабром.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Ліст да Рымлянаў, 12 раздзел. Пераклад Анатоля Клышкi.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Да Рымлянаў 12 раздзел в переводах:
Да Рымлянаў 12 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Комментарии Мартина Лютера
  8. Серия комментариев МакАртура
  9. Толкования Августина
  10. Толкование Иоанна Златоуста
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Библия говорит сегодня
  16. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.