Библия Каталіцкі Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Да Рымлянаў, 12 Пасланне да Рымлянаў, 12 глава

НАСТАЎЛЕННІ

Пакланенне ў духу

1 Прашу вас, браты, праз літасць Божую: аддайце целы вашыя на ахвяру жывую, святую, прыемную Богу як выраз вашага разумнага служэння.
2 І не дастасоўвайцеся да гэтага веку, але перамяняйцеся праз абнаўленне розуму, каб вы пазналі, якая воля Божая, што добрае, прыемнае і дасканалае.
Пакора і харызмы

3 Дзякуючы дадзенай мне ласцы, я кажу кожнаму, хто ёсць сярод вас, каб не думалі пра сябе лепш, чым трэба думаць, але ацэньвалі сябе цвяроза, паводле веры, удзеленай кожнаму Богам.
4 Бо як у адным целе маем шмат членаў, і не ўсе яны выконваюць тыя самыя функцыі,
5 так і мы, многія, складаем адно цела ў Хрысце, а паасобку адзін для аднаго — члены.
6 Паводле дадзенай ласкі мы маем розныя дары. Калі дар прароцтва, павінны прарочыць згодна з вераю.
7 Калі служэнне — служыць; калі настаўніцтва — навучаць;
8 калі заахвочванне — заахвочваць; калі размеркаванне — раздаваць у прастаце; калі кіраванне — кіраваць старанна; калі міласэрнасць, то павінны чыніць гэта з радасцю.
Абавязак любові

9 Любоў няхай будзе некрывадушнай. Майце агіду да зла, гарніцеся да дабра;
10 любіце адзін аднаго братняю любоўю, апярэджвайце адзін аднаго ў ветлівасці,
11 у руплівасці будзьце нястомныя, духам палымнейце, служыце Пану.
12 Цешцеся надзеяй, ва ўціску будзьце цярплівыя, у малітве — трывалыя;
13 падтрымлівайце святых; дбайце пра гасціннасць.
14 Благаслаўляйце тых, хто пераследуе вас, благаслаўляйце, а не праклінайце!
15 Радуйцеся з тымі, хто радуецца, плачце з тымі, хто плача.
16 Будзьце аднамысныя паміж сабою; не мудруйце празмерна, але наследуйце пакорных. Не лічыце сябе мудрымі.
17 Нікому не адплачвайце злом за зло, але дбайце аб добрым перад усімі людзьмі.
18 Са свайго боку, калі магчыма, жывіце ў спакоі з усімі людзьмі.
19 Не помсціце за сябе, умілаваныя, але дайце месца Божаму гневу, бо напісана: «Мне помста, Я аддам», — кажа Пан.
20 Але, калі вораг твой галодны, накармі Яго; калі прагне, напаі яго, бо так робячы, збярэш яму на галаву гарачае вуголле.
21 Не будзь пераможаны злом, але перамагай зло дабром.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Пасланне да Рымлянаў, 12 глава. Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальніка:
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
© 2017, 2019

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Мартина Лютера
  12. Серия комментариев МакАртура
  13. Толкование Иоанна Златоуста
  14. Толкование Феофилакта Болгарского
  15. Новый Библейский Комментарий
  16. Лингвистический. Роджерс
  17. Комментарии Давида Стерна
  18. Ветхий Завет в Новом
  19. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.