Библия Каталіцкі Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Да Рымлянаў, 5 Пасланне да Рымлянаў, 5 глава

Апраўданне — гарантыя збаўлення

1 Апраўданыя паводле веры, мы маем мір з Богам праз Пана нашага Езуса Хрыста,
2 праз якога, дзякуючы веры, мы атрымалі доступ да той ласкі, у якой трываем, і мы ганарымся надзеяй на славу Божую.
3 І не толькі гэтым, але ганарымся таксама ўціскам, ведаючы,
4 што ўціск нараджае цярплівасць, цярплівасць — вытрываласць, вытрываласць — надзею,
5 а надзея не асароміць, таму што любоў Божая вылілася ў сэрцы нашыя праз Духа Святога, які дадзены нам.
6 Хрыстус, калі мы былі яшчэ слабымі, у вызначаны час памёр за бязбожных.
7 Бо наўрад ці нехта памрэ за справядлівага. Можа, за добрага чалавека нехта і адважыцца памерці.
8 Бог даказвае сваю любоў да нас тым, што Хрыстус памёр за нас, калі мы былі яшчэ грэшнікамі.
9 Тым больш цяпер, апраўданыя Яго крывёю, мы будзем збаўленыя праз Яго ад гневу!
10 Бо калі мы, будучы непрыяцелямі, паядналіся з Богам праз смерць Яго Сына, то, паяднаўшыся, мы тым больш збавімся праз Яго жыццё.
11 І не толькі гэта, але таксама ганарымся ў Богу праз Пана нашага Езуса Хрыста, праз Якога мы атрымалі цяпер паяднанне.
Адам і Езус Хрыстус

12 Як праз аднаго чалавека грэх увайшоў у свет і праз грэх — смерць, так і смерць перайшла на ўсіх людзей, таму што ўсе зграшылі.
13 Бо і перад Законам грэх быў у свеце, але грэх не залічваецца, калі няма Закону.
14 Аднак смерць валадарыла ад Адама аж да Майсея нават над тымі, хто не зграшыў падобна граху Адама, які ёсць правобразам будучага.
15 Але з дарам ласкі не так, як з упадкам. Бо калі з-за ўпадку аднаго памерлі многія, то нашмат больш ласкі Божай і дару аднаго чалавека, Езуса Хрыста, сышло на многіх.
16 І гэты дар не з прычыны аднаго, які зграшыў, бо калі прысуд быў вынесены за адзін упадак, то ласка прынесла апраўданне за многія ўпадкі.
17 Калі з-за ўпадку аднаго смерць запанавала праз аднаго, то нашмат больш тыя, якія атрымалі шчодрую ласку і дар справядлівасці, будуць валадарыць у жыцці дзякуючы аднаму — Езусу Хрысту.
18 Як упадак аднаго прынёс усім людзям асуджэнне, так і справядлівасць аднаго прынесла жыцця дайнае апраўданне ўсім людзям.
19 Бо як праз непаслухмянасць аднаго чалавека многія сталі грэшнікамі, так і праз паслухмянасць аднаго многія стануць справядлівымі.
20 Закон жа ўвайшоў, каб памножыўся грэх. А дзе памножыўся грэх, там яшчэ больш памножылася ласка;
21 каб, як грэх запанаваў з прычыны смерці, так і ласка запанавала праз справядлівасць дзеля жыцця вечнага праз Езуса Хрыста, Пана нашага.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Пасланне да Рымлянаў, 5 глава. Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальніка:
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
© 2017, 2019

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Мартина Лютера
  12. Серия комментариев МакАртура
  13. Толкование Иоанна Златоуста
  14. Толкование Феофилакта Болгарского
  15. Новый Библейский Комментарий
  16. Лингвистический. Роджерс
  17. Комментарии Давида Стерна
  18. Ветхий Завет в Новом
  19. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.