Біблія » Каталіцкі Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Да Рымлянаў 7 Пасланне да Рымлянаў 7 раздзел

Хрысціянаў не абавязвае Закон Майсея

1 Ці ж не ведаеце, браты, — бо кажу тым, хто ведае Закон, — што Закон мае ўладу над чалавекам, пакуль той жыве?
2 Замужняя жанчына звязана Законам з жывым мужам. Калі муж памрэ, яна вольная ад мужа паводле Закону.
3 Таму, калі жыве муж, а яна будзе жонкай другога, то будзе названа чужаложніцай. Калі ж памрэ муж, яна вольная ад гэтага Закону і не будзе чужаложніцай, выйшаўшы замуж за другога мужчыну.
4 Гэтак і вы, браты мае, памерлі для Закону праз цела Хрыста, каб належаць другому, які ўстаў з мёртвых, каб прыносіць плод Богу.
5 Бо, калі мы былі ў целе, тады грахоўныя страсці праз Закон дзейнічалі ў нашых членах, каб даваць плод смерці.
6 Цяпер жа, памерлыя для Закону, якім былі звязаны, мы вызваліліся ад яго, каб служыць у новым духу, а не паводле старой літары.
Грэх і Закон

7 Што ж скажам? Закон — грэх? Канешне, не! Але я не пазнаў бы граху, калі б не Закон, бо я не ведаў бы і пажадлівасці, калі б Закон не гаварыў: «Не пажадай».
8 Але грэх, пазнаны праз запаведзь, выклікаў ува мне ўсякую пажадлівасць, бо без Закону грэх мёртвы.
9 Я жыў калісьці без Закону, але, калі прыйшла запаведзь, дык грэх ажыў,
10 а я памёр. І я ўбачыў, што запаведзь, дадзеная для жыцця, прывяла мяне да смерці.
11 Грэх, выкарыстоўваючы магчымасць праз запаведзь, звёў мяне і забіў ёю.
12 Таму закон святы, і запаведзь святая, і справядлівая, і добрая.
13 Дык няўжо добрае стала для мяне смерцю? Канешне, не! Але грэх, каб стацца грахом, карыстаючыся добрым, прынёс мне смерць, каб грэх праз запаведзь выявіў сваю згубную моц.
Унутраная барацьба

14 Ведаем, што Закон — духоўны, а я — цялесны, падлеглы граху.
15 Я не разумею, што раблю, бо не тое раблю, што хачу, але тое раблю, што ненавіджу.
16 Калі ж я раблю тое, чаго не хачу, то прызнаю, што Закон добры.
17 Цяпер ужо не я раблю тое, але грэх, які жыве ўва мне.
18 Ведаю, што не жыве ўва мне, гэта значыць, у маім целе, добрае. Бо жаданне ёсць ува мне, але зрабіць добрае не знаходжу як!
19 Дабро, якое хачу, не раблю, а зло, якога не хачу, раблю.
20 Калі ж раблю не тое, што хачу, ужо не я раблю гэта, але грэх, што жыве ўва мне.
21 Тады я заўважаю, што, калі хачу рабіць дабро, ляжыць перада мною зло.
22 Паводле духоўнага чалавека, знаходжу задавальненне ў Законе Божым,
23 але ў маіх членах бачу іншы закон, што змагаецца з законам майго розуму і робіць мяне нявольнікам закону граху, які ў маіх членах.
24 Няшчасны я чалавек! Хто вызваліць мяне ад гэтага цела смерці?
25 Дзякую Богу праз Езуса Хрыста, нашага Пана! Значыць я сам розумам служу Закону Божаму, а целам — закону граху.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Пасланне да Рымлянаў, 7 раздзел. Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальніка:
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
© 2017, 2019

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Да Рымлянаў 7 раздзел в переводах:
Да Рымлянаў 7 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Комментарии Мартина Лютера
  8. Серия комментариев МакАртура
  9. Толкования Августина
  10. Толкование Иоанна Златоуста
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Библия говорит сегодня
  16. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.