Библия БКБПЦ Пераклад праваслаўнай царквы

Да Рымлян, 7 Пасланне да Рымлян, 7 глава

1 Хіба́ вы не ведаеце, браты, — бо я кажу тым, хто ведае закон, — што закон ма́е ўладу над чалавекам, пакуль ён жывы́?
2 Замужняя жанчына да жывога мужа прывя́зана законам; калі ж памрэ муж, яна вызваля́ецца ад закону заму́жжа.
3 Таму пры жывым мужу яна будзе называцца пралюбадзейкаю, калі выйдзе замуж за другога; калі ж памрэ муж, яна свабодная ад закону і не будзе пралюбадзейкаю, выйшаўшы замуж за другога.
4 Так і вы, браты мае́, памерлі для закону Целам Хрыстовым, каб нале́жаць другому, Уваскрэсламу з мёртвых, каб мы прыносілі плод Богу.
5 Бо калі мы жылí паводле плоці, тады стра́сці грахоўныя, якія выяўля́е закон, дзейнічалі ў членах нашых, каб плод прыно́сіць смерці;
6 але цяпер, памёршы для закону, якім былí звя́заны, мы вы́зваліліся ад яго, каб нам служы́ць Богу ў новым духу, а не паводле старой літары.
7 Дык што скажам? што закон — грэх? Ні ў якім разе; але я пазнаў грэх не інакш, як праз закон, бо я не разумеў бы і пажа́днасці, калі б закон не казаў: «не пажада́й».
8 Але грэх, знайшоўшы падставу ў запаведзі, вы́клікаў ува мне ўсякую пажа́днасць; бо без закону грэх мёртвы.
9 Я жыў не́калі без закону; але калі прыйшла запаведзь, то грэх ажыў,
10 а я памёр; такім чынам, запаведзь, да́дзеная для жыцця, прывяла мяне да смерці,
11 бо грэх, знайшоўшы падставу ў запаведзі, увёў мяне ў зман і праз яе ўмярцвіў.
12 Так што закон святы́ і запаведзь святая, і праведная, і добрая.
13 Дык няўжо добрае стала для мяне смерцю? Ні ў якім разе; але стаў ёю грэх, каб быць вы́яўленым як грэх, які праз добрае нясе мне смерць, каб грэх стаў непамерна грэшным праз запаведзь.
14 Мы ж ведаем, што закон — духоўны, а я — цялесны, перада́дзены граху.
15 Бо не разумею, што раблю: паколькі не тое раблю, што хачу, а што ненавіджу, тое раблю.
16 Калі ж я раблю тое, чаго не хачу, то пагаджа́юся з законам, што ён добры,
17 і таму ўжо не я раблю гэта, а грэх, які жыве ўва мне.
18 Бо я ведаю, што не жыве ўва мне, гэта значыць у плоці маёй, добрае; таму што жаданне дабра ёсць ува мне, але каб зрабіць дабро — таго няма.
19 Дабра, якога хачу, я не раблю, а зло, якога не хачу, раблю.
20 Калі ж раблю тое, чаго не хачу, то ўжо не я раблю гэта, а грэх, які жыве ўва мне.
21 Дык вось, я знаходжу закон: калі хачу рабіць добрае, то ўва мне прысутнічае злое.
22 Бо паводле ўнутранага чалавека я ма́ю асалоду ў законе Божым;
23 але ў членах маіх бачу іншы закон, які змагаецца су́праць закону розуму майго і бярэ мяне ў палон закону грахоўнага, які знаходзіцца ў членах маіх.
24 Няшчасны я чалавек! хто збавіць мяне ад гэтага цела смерці?
25 Дзякую Богу праз Іісуса Хрыста, Госпада нашага. Дык вось, сам я розумам служу закону Божаму, а плоццю — закону грахоўнаму.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Пасланне да Рымлян, 7 глава. Пераклад праваслаўнай царквы

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейская камісія БПЦ
© 2017

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Мартина Лютера
  12. Серия комментариев МакАртура
  13. Толкование Иоанна Златоуста
  14. Толкование Феофилакта Болгарского
  15. Новый Библейский Комментарий
  16. Лингвистический. Роджерс
  17. Комментарии Давида Стерна
  18. Ветхий Завет в Новом
  19. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.