Библия БКБПЦ Пераклад праваслаўнай царквы

Да Рымлян, 15 Пасланне да Рымлян, 15 глава

1 Мы, моцныя, павінны немачы сла́бых насіць, а не сабе дагаджа́ць:
2 кожны з нас павінен дагаджаць бліжняму на дабро, для ўмацавання.
3 Бо і Хрыстос не Сабе дагаджа́ў, а як напісана: «знявагі тых, што зневажа́юць Цябе, па́лі на Мяне».
4 А ўсё, што было напíсана раней, для нашага настаўлення напíсана, каб мы праз цярпенне і суцяшэнне з Пісанняў захоўвалі надзею.
5 Бог жа цярпення і суцяшэння няхай дасць вам быць у аднадумстве паміж сабою па Хрысту Іісусу,
6 каб вы аднадушна, адзінымі вуснамі славілі Бога і Айца Госпада нашага Іісуса Хрыста.
7 Таму прымайце адзін аднаго, як і Хрыстос прыняў вас у славу Божую.
8 Бо кажу я, што Іісус Хрыстос стаў служыцелем для абрэзаных — дзеля ісціны Божай, каб сцве́рдзіць абяцанае айцам,
9 а для язычнікаў — па міласці, каб яны славілі Бога, як напісана: «за гэта буду славіць Цябе сярод язычнікаў і буду спяваць íмені Твайму».
10 І яшчэ ска́зана: «узвесяліцеся, язычнікі, з народам Яго».
11 І яшчэ: «хваліце Госпада, усе язычнікі, і ўсхваляйце Яго, усе народы».
12 І яшчэ Ісаія кажа: «будзе корань Іесе́еў і Той, Хто ўздымецца, каб валодаць язычнікамі; на Яго язычнікі спадзявацца будуць».
13 Бог жа надзеі няхай напоўніць вас ўсякаю радасцю і мірам у веры, каб вы, сілаю Духа Святога, узбагаціліся надзеяй.
14 Я і сам упэўнены ў вас, браты мае́, што і вы поўныя добрасці, напоўненыя ўсякімі ведамі і можаце настаўляць адзін аднаго;
15 але напісаў я вам, браты, з некато́рай смеласцю, як бы ў напамін вам, паводле дадзенай мне Богам благадаці
16 быць служыцелем Іісуса Хрыста сярод язычнікаў, свяшчэннадзе́ючы дабравесце Божае, каб язычнікі сталі прынашэннем, угодным Богу, асвячонае Духам Святым.
17 Дык я магу пахвалíцца ў Хрысце Іісусе сваім служэннем Богу,
18 бо не адважуся гаварыць ні пра што такое, чаго не здзейсніў Хрыстос праз мяне для паслушэнства язычнікаў, словам і справаю,
19 сілаю знаме́нняў і цудаў, сілаю Духа Божага, так што ад Іерусаліма і яго наваколляў да Іліры́ка я распаўсюдзіў дабравесце Хрыстова.
20 Прытым я лічы́ў за гонар дабраве́сціць не там, дзе ўжо было вядома імя́ Хрыстова, каб не будаваць на чужым падмурку,
21 а як напісана: «каму не было абвешчана пра Яго, тыя ўбачаць, і хто не чуў, тыя зразумеюць».
22 Гэта шмат разоў перашкаджала мне прыйсці да вас.
23 Цяпер жа, не маючы больш поля дзейнасці ў тых краях, а многія гады жадаючы прыйсці да вас,
24 як толькі вы́праўлюся ў Іспанію, прыду да вас. Бо спадзяюся, што, праходзячы, пабачуся з вамі і што вы праведзяце́ мяне туды, пасля таго як я нацешуся вамі, хоць трохі.
25 А цяпер я іду ў Іерусалім, каб паслужы́ць святым,
26 бо Македонія і Ахаія пажадалі сабраць нейкія сродкі для дапамогі бедным сярод святых у Іерусаліме.
27 Пажадалі, аднак яны і даўжнікі перад імі. Бо калі язычнікі сталі іх супольнікамі ў духоўным, то павінны і ў цялесным паслужы́ць ім.
28 Вы́канаўшы гэта і ў цэласці перадаўшы ім сабра́нае, я пайду праз вашы мясціны ў Іспанію,
29 і ведаю, што калі прыйду да вас, дык прыйду з паўнатою благаславення дабраве́сця Хрыстовага.
30 Але прашу вас, браты, дзеля Госпада нашага Іісуса Хрыста і дзеля любові Духа, аказаць мне падтрымку ў малітвах Богу за мяне,
31 каб мне быць збаўленым ад няверуючых у Іудзеі, і каб служэнне маё ў Іерусаліме было добра прыня́та святымі,
32 каб я з радасцю прыйшоў да вас, калі на гэта воля Божая, і адпачыў разам з вамі.
33 Бог жа міру няхай будзе з усімі вамі. Амінь.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Пасланне да Рымлян, 15 глава. Пераклад праваслаўнай царквы

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейская камісія БПЦ
© 2017

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Мартина Лютера
  12. Серия комментариев МакАртура
  13. Толкование Иоанна Златоуста
  14. Толкование Феофилакта Болгарского
  15. Новый Библейский Комментарий
  16. Лингвистический. Роджерс
  17. Комментарии Давида Стерна
  18. Ветхий Завет в Новом
  19. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.