Библия БКБПЦ Пераклад праваслаўнай царквы

Да Рымлян, 2 Пасланне да Рымлян, 2 глава

1 Таму няма́ апраўда́ння табе, хто б ты ні быў, чалавек, калі су́дзіш іншага, бо тым, што су́дзіш іншага, ты само́га сябе асуджа́еш; бо, су́дзячы, робіш тое са́мае.
2 А мы ве́даем, што здзяйсня́ецца паво́дле íсціны суд Божы на тых, хто тако́е ро́біць.
3 Няўжо́ ты, чалаве́к, су́дзячы тых, хто ро́біць такое, і сам ро́бячы тое ж, разлíчваеш пазбе́гнуць суда́ Бо́жага?
4 Альбо пагарджа́еш бага́ццем до́брасці, спага́длівасці і доўгацярплíвасці Божай, не разуме́ючы, што до́брасць Божая вядзе цябе да пакая́ння?
5 Аднак з-за ўпа́ртасці сваёй і нераска́янага сэ́рца ты сам сабе́ збіра́еш гнеў на дзень гне́ву і адкрыцця́ пра́веднага суда́ Бо́га,
6 Які ко́жнаму дасць паво́дле спраў яго:
7 тым, якія праз трыва́ласць у добрай спра́ве шука́юць сла́вы, паша́ны і несмяро́тнасці, — жыццё ве́чнае;
8 тым жа, якія з-за самаво́льства не скара́юцца íсціне, а аддаю́цца няпра́ўдзе, — я́расць і гнеў.
9 Го́ра і паку́ты на ко́жную душу́ чалаве́ка, які ро́біць зло: найпе́рш Іудзея, а потым і Э́ліна;
10 сла́ва ж, паша́на і мір ко́жнаму, хто ро́біць дабро́: найпе́рш Іудзе́ю, а потым і Э́ліну.
11 Бо няма́ прадузя́тасці ў Бо́га.
12 Тыя, што без зако́ну саграшы́лі, без зако́ну і загíнуць; а тыя, што пад зако́нам саграшы́лі, паво́дле закону асу́джаны бу́дуць,
13 бо не слухачы́ зако́ну пра́ведныя пе́рад Бо́гам, а выкана́ўцы зако́ну апраўда́ны бу́дуць;
14 бо калі язычнікі, не ма́ючы зако́ну, па прыро́дзе зако́ннае ро́бяць, то, не ма́ючы зако́ну, яны са́мі сабе́ зако́н:
15 яны пака́зваюць, што спра́ва зако́ну напíсана ў іх сэ́рцах, пра што све́дчыць сумле́нне іх, а такса́ма ду́мкі, якія то абвінава́чваюць, то апра́ўдваюць адна́ адну́.
16 Гэта адбу́дзецца ў дзень, калі, паво́дле дабраве́сця майго́, Бог бу́дзе судзíць та́йныя ўчы́нкі людзе́й праз Іісу́са Хрыста́.
17 Вось, ты называ́ешся Іудзе́ем, і спадзяе́шся на зако́н, і хва́лішся Бо́гам,
18 і ве́даеш во́лю Яго, і разуме́еш, што́ пра́вільна, бу́дучы наву́чаны зако́нам,
19 і ўпэ́ўнены ў сабе́, што ты — павады́р сляпы́х, святло́ для тых, хто ў це́мры,
20 выхава́льнік неразу́мных, наста́ўнік не́вукаў, які ма́е ў зако́не ўзор ве́даў і íсціны;
21 як жа ты, навуча́ючы іншага, сябе́ само́га не навуча́еш?
22 прапаве́дуючы не кра́сці — кра́дзеш? ка́жучы не пралюбадзе́йнічаць — пралюбадзе́йнічаеш? пагарджа́ючы íдаламі — рабу́еш ка́пішчы?
23 ты, які хва́лішся зако́нам, парушэ́ннем зако́на га́ньбіш Бо́га?
24 Бо з-за вас, як напíсана, імя́ Бо́жае зневажа́ецца ў язы́чнікаў.
25 Абрэ́занне тады́ кары́снае, калі выко́нваеш зако́н; а калі ты паруша́льнік зако́ну, то абрэ́занне тваё ста́ла неабрэ́заннем.
26 Дык вось, калі неабрэ́заны захо́ўвае патрабава́нні зако́ну, то яго неабрэ́занне хіба́ не залíчыцца за абрэ́занне?
27 і неабрэ́заны па прыро́дзе, які выко́нвае зако́н, хіба́ не асу́дзіць цябе, які, не зважа́ючы на Піса́нне і абрэ́занне, паруша́еш зако́н?
28 Бо Іудзе́й — не той, хто зне́шне такі, і абрэ́занне — не тое, якое зне́шняе, па пло́ці;
29 а Іудзей — той, хто ўну́трана такі, і абрэ́занне — тое, якое ў сэ́рцы, па ду́ху, а не па лíтары; яму і пахвала́ не ад людзе́й, а ад Бога.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Пасланне да Рымлян, 2 глава. Пераклад праваслаўнай царквы

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейская камісія БПЦ
© 2017

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Мартина Лютера
  12. Серия комментариев МакАртура
  13. Толкование Иоанна Златоуста
  14. Толкование Феофилакта Болгарского
  15. Новый Библейский Комментарий
  16. Лингвистический. Роджерс
  17. Комментарии Давида Стерна
  18. Ветхий Завет в Новом
  19. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.