Біблія » Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

Да рымлянаў 2 Да рымлянаў 2 раздзел

1 Пагэтаму, о кожны чалавеча, што судзіш (за нешта другога)! Ты ня маеш прабачэньня (у тым выпадку), бо (калі) ты судзіш (за нешта) другога, (а сам) ты робіш тое самае. (Дык ты ў гэтым выпадку) засуджаеш (сам) сябе.
2 Ведаем жа, што суд Бога робіцца па праўдзе (у адносінах) да тых, хто робіць такія (учынкі).
3 О чалавеча, які судзіш робячых такія (учынкі)! Ты думаеш, што пазьбегнеш суда Бога, але робіш тыя самыя (учынкі)?
4 Ці ня грэбуеш ты багацьцем Ягонай дабрыні і спагадлівасьці, і доўгацярплівасьці, ня разумеючы, што дабрыня Бога вядзе цябе да пакаяньня?
5 Але з-за жорсткасьці тваёй і няпакаяннага сэрца, ты зьбіраеш сабе гнеў на дзень гневу і адкрыцьця справядлівага суду Бога.
6 Які аддасьць кожнаму па ўчынках ягоных:
7 тым, што праз стойкасьць добрага ўчынка шукаюць славы і чэсьці, і бяссьмяротнасьці — жыцьцё вечнае;
8 тым жа, што сварліўцы і няпакорлівыя праўдзе, але падпарадкоўваюцца нягоднасьці — лютасьць і гнеў.
9 Гора і ўціск душы ўсякага чалавека, які чыне зло: сьпярша жыда́ а (затым) элліна!
10 Слава ж і чэсьць, і мір усякаму, хто чыніць дабро: сьпярша жыду́, а (затым) элліну!
11 Бо ў Бога няма прадузятасьці да асобы.
12 Бо тыя, хто вонках Закону саграшылі, вонках Закону і загінуць; а тыя хто пры Законе саграшылі, паводля Закону будуць асуджаны,
13 таму што ня слухачы Закону праведныя перад Богам, але выканаўцы Закону будуць апраўданы.
14 Бо калі пагане, якія ня маюць Закону, па прыродзе робяць тое, што па Закону, яны, ня маючыя Закону, яны самі сабе Закон:
15 яны зьяўляюць дзела Закону, запісанае ў сэрцах іхных, маючы сьведчаньне ўласнага сумленьня, а таксама разважаньні, якія альбо абвінавачваюць, альбо апраўдваюць,
16 у дзень, калі Бог будзе судзіць тайныя (учынкі) людзей празь Ісуса Хрыста, паводля майго Дабравешчаньня.
17 Вось ты называеш сябе жыдом і абапіраешся на Закон, і хвалішся Богам.
18 Ты ведаеш, таксама, волю (Бога) і разумееш лепшае, навучаючыся із Закону.
19 Ты, таксама, упэўнены аб сабе, што ты ёсьць павадыр сьляпых, сьвятло для тых, што знаходзяцца ў цемры,
20 (зьяўляешся) настаўнікам няразумных; настаўнік малалетніх, маеш паўнату разуменьня і праўды ў Законе.
21 Але ты, навучаючы другога, ня вучыш сам сябе. Абвяшчаючы ня красьці, (ты) крадзеш.
22 (Ты), кажучы ня чужаложнічаць, чужаложнічаеш, (ты), брыдзячыся балванамі, абкрадаеш Сьвятыню.
23 (Ты), каторы хвалішся Законам, цераз парушэньне Закону ганьбіш Бога.
24 Бо з-за вас ліхасловіцца імя Бога сярод паганаў, як напісана.
25 Бо абразаньне карыснае тады, калі Закон выконваеш, калі ж зьяўляешся парушальнікам Закону, абразаньне тваё няабразаньнем сталася.
26 Калі ж няабрэзаны выконвае пастановы Закону, дык, няўжо (ж), няабразаньне ягонае ня залічыцца (яму) у абразаньне?
27 І (тады хто) па прыродзе няабрэзаны, (але) хто выконвае Закон, будзе судзіць цябе, парушальніка Закону, карыстаючы Пісаньне і (тваё) абразаньне;
28 бо ня той, хто па выгляду зьяўляецца жыдом, і ня тое, што бачнае на целе абразаньне;
29 але хто ўнутрана жыд, і абразаньне — (абразаньне) сэрца Духам, (але) ня па літары; такому пахвала ня ад людзей, але ад Бога.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Пасланьне Апостала Паўлы да рымлянаў, 2 раздзел. Пераклад Сабілы і Малахава.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Да рымлянаў 2 раздзел в переводах:
Да рымлянаў 2 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Комментарии Мартина Лютера
  8. Серия комментариев МакАртура
  9. Толкования Августина
  10. Толкование Иоанна Златоуста
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Библия говорит сегодня
  16. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.