Біблія » Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

Да рымлянаў 14 Да рымлянаў 14 раздзел

1 Слабога ў веры прымайце бяз спрэчак аб (ягоных) поглядах.
2 Адзін верыць (што можна) есьці ўсё, а слабы есьць гародніну.
3 Той хто есьць, ня прыніжай таго, хто ня есьць; і той, хто ня есьць, ня асуджай таго, хто есьць, таму што Бог яго прыняў.
4 Ты хто такі, што судзіш чужога раба? Перад сваім Госпадам стаіць ён ці падае. І ён будзе пастаўлены: бо Бог ду́жы паставіць яго.
5 Іншы адрозьнівае дзень ад дня, другі ж судзіць аб кожным дні (аднолькава). Кожны хай будзе ўпэўнены ў сваім разуменьні.
6 Хто шануе (пэўны) дзень, той для Госпада шануе, а хто ня шануе (гэты пэўны) дзень — для Госпада ня шануе. (Той) хто есьць — для Госпада есьць, бо дзякуе Богу, і хто ня есьць — для Госпада ня есьць і дзякуе Богу.
7 Бо ніхто із нас ня жыве для сябе, і ніхто ня памірае для сябе;
8 бо калі (мы) жывём — для Госпада жывём; калі ж паміраем — для Госпада паміраем. Дык пагэтаму ці жывём, ці паміраем — мы Госпадавы.
9 Бо для гэтага Хрыстос і памёр і ўваскрос, і ажыў, каб мець (Яму) уладу і над мёртвымі і над жывымі.
10 А ты чаму судзіш брата твайго? Альбо і ты чаму зьняважаеш брата твайго? Бо ўсе мы станем перад судом Хрыста.
11 Бо напісана: «Жыву Я, — кажа Госпад, — перада Мною ўкленчыць усякае калена, і ўсякі язык вызнае Бога».
12 Пагэтаму кожны з нас дасьць справаздачу за сябе Богу.
13 Ня будзем жа больш судзіць адзін аднаго, але лепш падумайце аб тым, як бы ня ставіць перад братам перашкоду альбо спакусу.
14 Я ведаю і перакана́ны ў Госпадзе Ісусе, што нічога няма нячыстага ў самім сабе, а толькі таму, хто лічыць што-небудзь нячыстым, яму нячыста.
15 Калі ж з-за яды засмучаецца твой брат, то ты ўжо ня паводля любові ходзіш. Ядой тваёй ня губі таго, за каторага памёр Хрыстос.
16 Хай ня будзе зьняслаўленае вашае добрае.
17 Бо Валадарства Бога ня ёсьць яда і пітво, але праведнасьць і мір, і радасьць у Духу Сьвятым.
18 Бо той, хто гэтым служыць Хрысту, той даспадобы Богу і ўхваляемы людзьмі.
19 Пагэтаму будзем імкнуцца да міру і да ўзаемнага збудаваньня.
20 Ня руйнуй справы Бога дзеля яды. Бо ўсё чыста, але гора чалавеку, які есьць на спакусу (другому).
21 Добра ня есьці мяса і ня піць віна, і ня (рабіць таго) ад чаго брат твой спатыкаецца ці спакушаецца, альбо зьнямагае.
22 Ты маеш веру? Май яе сам у сабе перад Богам. Шчасьлівы, хто ня судзіць сябе ў тым, што лічыць даказаным.
23 А хто сумняваецца, калі есьць, асуджаны, таму што (есьць) ня па веры; а ўсё, што ня па веры — грэх.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Пасланьне Апостала Паўлы да рымлянаў, 14 раздзел. Пераклад Сабілы і Малахава.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Да рымлянаў 14 раздзел в переводах:
Да рымлянаў 14 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Комментарии Мартина Лютера
  8. Толкования Августина
  9. Толкование Иоанна Златоуста
  10. Толкование Феофилакта Болгарского
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Библия говорит сегодня
  15. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.