Библия Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

Да рымлянаў, 4 Да рымлянаў, 4 глава

1 Дык што скажам: (што) набыў па целу Абрагам, бацька наш?
2 Калі ж Абрагам апраўданы па ўчынках ён мае пахвалу, але ня перад Богам.
3 А што гаворыць Пісаньне? Паверыў Абрагам Богу, і (гэта) залічана яму ў праведнасьць.
4 Таму хто робіць плата налічваецца ня па Багадаці, але па абавязку;
5 а таму, хто ня робіць, але верыць у Апраўдваючага грэшнага (чалавека) залічваецца вера ягоная ў праведнасьць.
6 Так і Давід называе шчасьлівым чалавека, катораму Бог ставіць праведнасьць нязалежна ад учынкаў:
7 шчасьлівыя тыя, чые бяззаконьні дараваныя і чые грахі пакрытыя;
8 шчасьлівы чалавек, якому Госпад ня залічыць грэху.
9 Гэта шчасьце значыць для абразаньня ці і для няабразаньня? Таму (мы) гаворым: залічана Абрагаму вера ў праведнасьць.
10 Калі залічана? У абразаньні ці ў няабразаньні? Ня ў абразаньні, але ў няабразаньні.
11 І знак абразаньня атрымаў ён: як пячатку праведнасьці (цераз) веру ў няабразаньні, каб быць яму бацькам усіх веручых у няабразаньні, так каб і ім была залічана праведнасьць;
12 і бацькам абразаньня, тых, што ня толькі абрэзаныя, але і жывуць па (таму жа) ладу жыцьця веры ў няабразаньні бацькі нашага Абрагама.
13 Бо ня праз Закон (ёсьць) абяцаньне Абрагаму альбо насеньню ягонаму, нашчадку ягонаму (быць бацькам усяго) сьвету, але цераз праведнасьць веры.
14 Калі ж нашчадкі па Закону, дык вера марная і бязьдзейнае абяцаньне;
15 бо Закон нараджае гнеў: бо дзе няма Закону, (там) няма і грэху.
16 Пагэтаму (абяцаньне бярэцца) цераз веру, каб (было) па Багадаці. Так што ёсьць цьвёрдае абяцаньне ўсім нашчадкам, каторыя ня толькі па Закону, але і па веры Абрагама, каторы ёсьць бацька ўсіх нас,
17 як напісана: ба́цькам многіх народаў паставіў Я цябе, перад (Тым) у Каторага ён паверыў — Бога, Які ажыўляе мёртвых, і называе няіснуючае як існуючае.
18 У безнадзейнай сітуацыі (Сарра ўжо стала нядзятароднай) ён праявіў надзею (на Божае абяцаньне), каб стаць яму ба́цькам многіх народаў, паводля сказанага: гэткім (шматлюдным) будзе насеньне тваё.
19 І, ня аслабеўшы верай, ён ня памысьліў аб сваім целе, якое ўжо амярцьвела, будучы стогадовым, а таксама аб амярцьвеўшым улоньні Сарры,
20 і (ён) ня захістаўся ў няверы абяцаньню Бога, але быў умацаваны ў веры, даўшы Славу Богу,
21 і будучы цьвёрда ўпэўненым, што тое, што абяцаў (Бог), Ён моцны і выканаць.
22 Таму (гэтая цьвёрдая вера Богу) і залічана яму ў праведнасьць.
23 І напісана што тое, што залічана ў праведнасьць яму, залічана ня толькі яму аднаму,
24 але і нам, хто верыць Таму, Хто ўваскрасіў із мёртвых Ісуса, Госпада нашага,
25 Каторы быў аддадзены (на сьмерць) за грахі нашыя, і ўваскрэшаны для нашага апраўданьня.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Да рымлянаў, 4 глава. Пераклад Сабілы і Малахава

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Мартина Лютера
  12. Серия комментариев МакАртура
  13. Толкование Иоанна Златоуста
  14. Толкование Феофилакта Болгарского
  15. Новый Библейский Комментарий
  16. Лингвистический. Роджерс
  17. Комментарии Давида Стерна
  18. Ветхий Завет в Новом
  19. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.