Библия Дзекуць-Малея Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Да Рымлянаў, 4 Да Рымлянаў, 4 глава

1 Што-ж, скажам, Аўраам, бацька наш, знайшоў па це́лу?
2 Калі Аўраам апраўдаўся ўчынкамі, ён мае пахвалу, але не перад Богам.
3 Бо што кажа пісаньне? Паве́рыў Аўраам Богу, і гэта залічана яму за праведнасьць (Быцьцё 15:6).
4 Таму, хто робіць, заплата ня з ласкі залічаецца, але з павіннасьці;
5 хто-ж ня робіць, але ве́руе ў Таго, Хто апраўдывае бязбожніка, ве́ра яго залічаецца за праведнасьць.
6 Гэтак і Давід называе шчасьлівым чалаве́ка, якому Бог залічае праведнасьць незалежна ад учынкаў:
7 Шчасьлівыя, чые́ беззаконнасьці дарованы і чые́ грахі пакрыты;
8 шчасьлівы чалаве́к, якому Бог не палічыць грэху (Псальм 31:1−2).
9 Ці шчаснасьць гэтая датычыцца абрэзаньня, ці і не́абрэзаньня? Мы кажам, што Аўрааму ве́ра палічана за праведнасьць.
10 Калі палічана? па абрэзаньні, ці да абрэзаньня? Не пасьля абрэзаньня, але да абрэзаньня.
11 І знак абрэзаньня ён атрымаў, як пячатку праведнасьці праз ве́ру, якую ме́ў у не́абрэзаньні, так што ён стаўся айцом усіх ве́руючых у не́абрэзаньні, каб і ім залічана была праведнасьць,
12 і айцом абрэзаных ня толькі прыняўшых абрэзаньне, але і ходзячых па сьлядох ве́ры айца нашага Аўраама, якую ён ме́ў у не́абрэзаньні.
13 Бо Аўрааму, ці насе́ньню яго, не законам да́дзена абяцаньне, што ён будзе насьле́днікам сьве́ту, але праведнасьцяй ве́ры.
14 Бо, калі насьле́днікі тыя, што́ з закону, дык апусьце́е ве́ра, зьнішчыцца абяцаньне;
15 бо закон робіць гне́ў, бо гдзе́ няма закону, няма й праступку.
16 Дзеля гэтага з ве́ры, каб было водле ласкі, каб абяцаньне было нязьме́нным для ўсяго насе́ньня, ня толькі для таго, што́ з закону, але й для таго, што́ з ве́ры Аўраама, які ёсьць аце́ц усім нам, —
17 (як напісана: Я паставіў цябе́ айцом многіх народаў), — перад Богам, Якому ён паве́рыў, ажыўляючым паме́ршых і называючым няістнуючае, як істнуючае (Быцьцё 17:5).
18 Каторы, апроч надзе́і, паве́рыў з надзе́яй, праз што стаўся айцом многіх народаў, водле сказанага: Гэтак будзе насе́ньне твае́ (Быцьцё 15:5).
19 І, не зьнямогшыся ў ве́ры, ён ня думаў, што це́ла яго, амаль стогадовае, ужо амярцьве́ла, і нутро Сары заме́ршае;
20 ня ймаў сумліву ў абяцаньні Божым няве́раю, але ўзмацаваўся ў ве́ры, аддаўшы хвалу Богу
21 і зусім пэўны, што Ён дуж і выпаўніць абяцанае.
22 Дзеля гэтага й залічана яму за праведнасьць.
23 Дый не ў адношаньні да яго аднаго напісана, што залічана яму,
24 але й у адношаньні да нас: залічана будзе й нам, ве́руючым у Таго, Хто ўскрасіў з паме́ршых Ісуса, Госпада нашага,
25 Які быў выданы за грахі нашыя і ўваскрос дзеля апраўданьня нашага.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Да Рымлянаў, 4 глава. Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Мартина Лютера
  12. Серия комментариев МакАртура
  13. Толкование Иоанна Златоуста
  14. Толкование Феофилакта Болгарского
  15. Новый Библейский Комментарий
  16. Лингвистический. Роджерс
  17. Комментарии Давида Стерна
  18. Ветхий Завет в Новом
  19. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.