Библия Дзекуць-Малея Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Да Рымлянаў, 13 Да Рымлянаў, 13 глава

1 Усякая душа няхай будзе пакорна вышэйшым уладам, бо няма ўлады, каб не ад Бога; істнуючыя-ж улады ад Бога пастаўлены.
2 Дзеля гэтага, хто працівіцца ўладзе, працівіцца Божай пастанове; хто-ж працівіцца, самі на сябе́ прысуд нацягнуць.
3 Бо начальнікі страшныя не для добрых дзе́л, але для благіх. Ці хочаш не баяцца ўлады? Рабі дабро, і атрымаеш пахвалу ад яе́;
4 бо (гэта) ёсьць Божы слуга табе́ на дабро. Калі-ж робіш благое, бойся, бо ён не надарма носіць ме́ч; ён — Божы слуга, імсьціцель на гне́ў робячаму благое.
5 Дзеля гэтага трэба слухацца ня толькі з увагі на гне́ў, але й на сумле́ньне.
6 Дзеля гэтага-ж вы й падаткі плаціце; бо яны — Божыя служкі, гэтым самым заўсёды занятыя.
7 Дык аддавайце кожнаму нале́жнае: каму падатак, падатак; каму мыта, мыта; каму страх, страх; каму чэсьць, чэсьць.
8 Не аставайцеся віннымі нікому нічога, апрача ўзае́мнай любві; бо, хто любіць другога, выпаўніў закон.
9 Бо запаведзі: ня блудзі, не забівай, не крадзі, ня сьве́дчы крыва, не жадай чужога, і калі ёсьць іншая запаведзь — зьмяшчаюцца ў вось гэтым слове: любі бліжняга твайго, як самога сябе́ (Лявіт 19:18).
10 Любоў ня робіць благога бліжняму; дык любоў ёсьць выпаўненьне закону.
11 І гэтак (рабе́це), ве́даючы час, што прыйшла ўжо гадзіна збудзіцца вам зо-сну. Бо цяпе́р бліжэй да нас выбаўле́ньне, чым калі мы ўве́равалі.
12 Ноч прайшла, а дзе́нь наблізіўся: дык адкінем справы це́мры і апране́мся ў зброю сьвятла́,
13 як у дзе́нь, будзем хадзіць прыстойна, не ў пражорлівасьці ды п’янстве, не ў юрлівасьці ды распусьце, не ў калатні ды зайздрасьці;
14 але апране́цеся Госпадам Ісусам Хрыстом і не дагаджайце це́лу ў пажадлівасьці.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Да Рымлянаў, 13 глава. Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Мартина Лютера
  12. Серия комментариев МакАртура
  13. Толкование Иоанна Златоуста
  14. Толкование Феофилакта Болгарского
  15. Новый Библейский Комментарий
  16. Лингвистический. Роджерс
  17. Комментарии Давида Стерна
  18. Ветхий Завет в Новом
  19. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.