Библия БКБПЦ Пераклад праваслаўнай царквы

Да Рымлян, 13 Пасланне да Рымлян, 13 глава

1 Кожная душа няхай падпарадко́ўваецца вышэ́йшым ула́дам, бо няма ўлады не ад Бога; а існу́ючыя ўлады Богам устаноўлены.
2 Бо хто працівіцца ўладзе, той супрацьстаíць Божаму ўстанаўле́нню; а хто супрацьстаіць, той сам на сябе накліча асуджэ́нне.
3 Таму што начальнікі стра́шныя не для добрых спраў, а для злых. Хочаш не баяцца ўлады? Рабі дабро, і будзеш мець пахвалу ад яе;
4 бо яна — слуга Божы, табе на дабро. Калі ж будзеш рабіць зло, то бойся, бо яна не дарэмна носіць меч: яна — слуга Божы, які помсціць і карае таго, хто робіць зло.
5 Так што трэба падпарадко́ўвацца не толькі з-за страху пакарання, але і па сумле́нню.
6 Дзеля таго вы і падаткі пла́ціце; бо начальнікі — служы́целі Божыя, якія іменна гэтым пастаянна займаюцца.
7 Дык вось, аддавайце кожнаму нале́жнае: каму пада́так — пада́так; каму пошліну — пошліну; каму страх — страх; каму пашану — пашану.
8 Нікому нічым не будзьце ў даўгу, акрамя доўгу ўзаемнай любові; бо хто лю́біць іншага, той вы́канаў закон.
9 Таму што за́паведзі: «не пралюбадзейнічай», «не забівай», «не крадзь», «не све́дчы лжыва», «не пажадай чужога» і любая іншая — усе яны заключаюцца ў гэтым выслоўі: «узлюбі бліжняга твайго, як самога сябе».
10 Любоў не чы́ніць бліжняму зла; так што любоў ёсць выкананне закону.
11 Тым болей, што вы ведаеце час: пара́ ўжо нам абудзíцца ад сну. Бо цяпер спасенне да нас бліжэй, чым тады, калі мы ўве́равалі.
12 Ноч мінае, а дзень наблізіўся: дык адкінем справы цемры і надзе́нем зброю святла.
13 Як удзень, будзем паводзіць сябе прыстойна: не ў гульбе́ і п’янстве, не ў распу́сце і разбэшчанасці, не ў зва́дах і за́йздрасці;
14 але апранíцеся ў Госпада Іісуса Хрыста, і клопат пра плоць не ператвара́йце ў пажа́днасць.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Пасланне да Рымлян, 13 глава. Пераклад праваслаўнай царквы

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейская камісія БПЦ
© 2017

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Мартина Лютера
  12. Серия комментариев МакАртура
  13. Толкование Иоанна Златоуста
  14. Толкование Феофилакта Болгарского
  15. Новый Библейский Комментарий
  16. Лингвистический. Роджерс
  17. Комментарии Давида Стерна
  18. Ветхий Завет в Новом
  19. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.