Библия БКБПЦ Пераклад праваслаўнай царквы

Да Рымлян, 6 Пасланне да Рымлян, 6 глава

1 Дык што скажам? застава́цца нам у граху́, каб прымно́жылася благада́ць? Ні ў якім разе.
2 Як жа мы, памёршы для граху, будзем далей жыць у ім?
3 Хіба́ не ведаеце, што ўсе мы, ахры́шчаныя ў Хрыста Іісуса, у смерць Яго ахры́шчаны?
4 Дык вось, мы былі пахава́ны разам з Ім хрышчэ́ннем у смерць, каб, як Хрыстос уваскрэс з мёртвых славаю Айца, так і нам жыць новым жыццём.
5 Бо калі мы з’ядна́ліся з Ім падабе́нствам смерці Яго, то будзем з’ядна́ны і падабе́нствам уваскрасе́ння,
6 ве́даючы тое, што даўне́йшы наш чалавек быў распяты з Ім, каб знішчана было цела грахоўнае, каб нам ужо не быць раба́мі граху́;
7 бо хто памёр, той вы́звалены ад граху.
8 Калі ж мы памерлі з Хрыстом, то веруем, што і жыць будзем з Ім,
9 ве́даючы, што Хрыстос, уваскрэ́слы з мёртвых, ужо не паміра́е: смерць ужо не ма́е над Ім улады.
10 Бо, што Ён памёр, то для граху́ памёр раз назаўсёды, а што жыве́, то жыве́ для Бога.
11 Так і вы лічы́це сябе мёртвымі для граху́, а жывы́мі для Бога ў Хрысце Іісусе, Госпадзе нашым.
12 Дык няхай не пану́е грэх у смяро́тным ва́шым це́ле і не падпарадко́ўвае вас пажа́днасцям яго;
13 і не аддава́йце граху́ чле́наў вашых, робячы іх прыла́дамі няпра́веднасці, а адда́йце сябе Богу як тых, што ажылí з мёртвых, і чле́ны вашы — Богу, робячы іх прыла́дамі пра́веднасці.
14 Грэх жа не павінен над вамі ўлада́рыць, бо вы не пад законам, а пад благадаццю.
15 Дык што́ ці будзем грашы́ць, паколькі мы не пад законам, а пад благада́ццю? Ні ў якім разе.
16 Хіба́ не ведаеце, што каму вы аддаяце́ сябе ў рабы́ на паслухмя́насць, то вы і рабы́ таго, каго слу́хаецеся: ці рабы граху на смерць, ці рабы паслухмянасці на пра́веднасць.
17 Дзякуй Богу, што вы, якія былí раба́мі граху, сталі ўсім сэ́рцам паслухмя́нымі таму роду вучэ́ння, ў якім вы былі наста́ўлены.
18 А вы́зваліўшыся ад граху́, вы сталі раба́мі пра́веднасці.
19 Я кажу, разважа́ючы па-чалаве́чы, з-за не́мачы плоці вашай. Як вы аддава́лі чле́ны вашы ў рабы́ нечыстаце́ і беззако́нню дзе́ля беззако́ння, так цяпер адда́йце чле́ны вашы ў рабы́ пра́веднасці дзе́ля асвячэ́ння.
20 Бо калі вы былí раба́мі граху, тады былі свабоднымі ад праведнасці.
21 Які ж плод вы ме́лі тады́ Тое, за што цяпер со́рамна вам, бо канец яго — смерць.
22 Цяпер жа, вы́зваліўшыся ад граху́ і стаўшы рабамі Богу, вы маеце плод ваш — асвячэ́нне, а канец — жыццё вечнае.
23 Бо пла́та за грэх — смерць, а дар Божы — жыццё вечнае ў Хрысце Іісусе, Госпадзе нашым.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Пасланне да Рымлян, 6 глава. Пераклад праваслаўнай царквы

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейская камісія БПЦ
© 2017

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Мартина Лютера
  12. Серия комментариев МакАртура
  13. Толкование Иоанна Златоуста
  14. Толкование Феофилакта Болгарского
  15. Новый Библейский Комментарий
  16. Лингвистический. Роджерс
  17. Комментарии Давида Стерна
  18. Ветхий Завет в Новом
  19. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.