Библия БКБПЦ Пераклад праваслаўнай царквы

Да Рымлян, 3 Пасланне да Рымлян, 3 глава

1 Дык у чым перава́га Іудзея, альбо якая кары́сць ад абрэ́зання?
2 Вялікая, ва ўсіх адно́сінах, а найпе́рш у тым, што ім даве́рана сло́ва Бо́жае.
3 Бо што ж? калі некато́рыя і не ўве́равалі, то хіба́ іх няве́р’е знíшчыць ве́рнасць Бо́жую?
4 Ні ў якім ра́зе. Бог íсцінны, а ко́жны чалаве́к ілжы́вы, як напíсана: «Каб Ты апраўда́ны быў у сло́вах Тваіх і перамо́г у судзе́ Тваім».
5 Калі ж на́ша няпра́веднасць выяўля́е пра́веднасць Бо́жую, то што ска́жам? Бог несправядлíвы, калі праяўля́е гнеў? — я кажу́, па-чалаве́чы разважа́ючы.
6 Ні ў якім разе. Бо як тады Бог бу́дзе судзíць свет?
7 Але калі íсціна Бо́жая праз маю лжы́васць выяўля́ецца на сла́ву Яго, то нашто́ мяне́ ж яшчэ́ судзíць, як грэ́шніка?
8 І ці не рабíць нам зло, каб атрыма́лася дабро́, як некато́рыя га́няць нас і ка́жуць, бы́ццам мы так гаво́рым? Асуджэ́нне на такіх справядлíвае.
9 Дык што ж? ці ёсць у нас перава́га? Ніякай; бо мы ўжо вы́казалі абвінава́чанне, што і Іудзе́і, і Э́ліны — усе пад грахо́м,
10 як напíсана: «няма пра́веднага ніво́днага;
11 няма таго, хто разуме́е; няма таго, хто шука́е Бо́га;
12 усе збíліся з дарогі, разам ста́лі няго́днымі; няма таго, хто ро́біць дабро́, няма ніво́днага.
13 Го́рла іх — магіла адкры́тая; языко́м сваім падма́нваюць; атру́та змяíная на ву́снах іх;
14 рот іх по́ўны праклёну і го́рычы.
15 Ногі іх ско́рыя на праліццё крывí;
16 разбурэ́нне і го́ра на шляха́х іх;
17 і шлях міру невядо́мы ім.
18 Няма стра́ху Бо́жага перад вачы́ма іх».
19 А мы ве́даем, што ўсё, што гаво́рыць закон, ён гаво́рыць для тых, хто пад зако́нам, каб замкну́ліся любы́я ву́сны і ўвесь свет прызна́ў сябе́ вінава́тым пе́рад Бо́гам,
20 таму што спра́вамі зако́ну не апраўда́ецца перад Ім нія́кая плоць; бо праз закон пазнае́цца грэх.
21 Але цяпер, незале́жна ад зако́ну, з’явíлася пра́веднасць Бо́жая, пра якую све́дчаць зако́н і праро́кі,
22 пра́веднасць Бо́жая праз ве́ру ў Іісу́са Хрыста́ для ўсіх і на ўсіх ве́руючых; бо няма́ ро́зніцы,
23 таму што ўсе саграшы́лі і пазба́ўлены сла́вы Бо́жай,
24 атры́мліваючы апраўда́нне да́рам, па благада́ці Яго, адкупле́ннем у Хрысце́ Іісу́се,
25 Якога Бог прадвы́значыў як ахвя́ру ўміласціўле́ння ў Крывí Яго праз ве́ру, каб паказа́ць пра́веднасць Яго праз прабачэ́нне грахо́ў, учы́неных ране́й,
26 у час доўгацярпе́ння Бо́жага, каб паказа́ць пра́веднасць Яго ў цяпе́рашні час, каб вы́явіць, што Ён пра́ведны і апра́ўдвае таго, хто ве́руе ў Іісу́са.
27 Дзе ж тое, чым хвалíцца́ Яно скасава́на. Якім зако́нам? зако́нам спраў? Не, зако́нам ве́ры.
28 Бо мы прызнаём, што чалавек апра́ўдваецца ве́раю, незале́жна ад спраў зако́ну.
29 Ці Бог — толькі Бог Іудзе́яў? хіба́ і не язы́чнікаў такса́ма? Так, і язы́чнікаў,
30 таму што Бог адзін, і Ён апра́ўдвае абрэ́заных па ве́ры і неабрэ́заных праз ве́ру.
31 Дык мы знішча́ем зако́н ве́раю? Ні ў якім ра́зе; мы зако́н сцвярджа́ем.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Пасланне да Рымлян, 3 глава. Пераклад праваслаўнай царквы

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейская камісія БПЦ
© 2017

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Мартина Лютера
  12. Серия комментариев МакАртура
  13. Толкование Иоанна Златоуста
  14. Толкование Феофилакта Болгарского
  15. Новый Библейский Комментарий
  16. Лингвистический. Роджерс
  17. Комментарии Давида Стерна
  18. Ветхий Завет в Новом
  19. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.