Библия БКБПЦ Пераклад праваслаўнай царквы

Да Філіпійцаў, 1 Пасланне да Філіпійцаў, 1 глава

1 Павел і Цімафей, рабы Іісуса Хрыста, усім святым у Хрысце Іісусе, якія знаходзяцца ў Філіпах, з епіскапамі і дыяканамі:
2 благадаць вам і мір ад Бога, Айца нашага, і Госпада Іісуса Хрыста.
3 Дзякую Богу майму пры кожным успаміне пра вас,
4 заўсёды, у кожнай малітве маёй за ўсіх вас, з радасцю малітву ўзносячы,
5 за ваш удзел у дабравесці з першага дня і дагэтуль,
6 будучы ўпэўненым, што Той, Хто пачаў у вас добрую справу, заве́ршыць яе да дня Іісуса Хрыста;
7 так і належыць мне думаць пра ўсіх вас, бо я маю вас у сэрцы, бу́дучы і ў кайдана́х маіх, і ў абароне, і ў сцвярджэ́нні дабравесця, усіх вас — супольнікаў маіх па благадаці.
8 Бог мне сведка, што я люблю ўсіх вас любоўю Іісуса Хрыста;
9 і я малюся аб тым, каб любоў ваша яшчэ больш і больш узрастала ў спазнанні і ва ўсякім пачуцці,
10 каб, распазнаючы́, што́ правільна, вы былі чыстымі і бездакорнымі ў дзень Хрыстоў,
11 поўнымі пладоў праведнасці праз Іісуса Хрыста на славу і хвалу Божую.
12 Я хачу, браты, каб вы ведалі: тое, што адбылося са мною, паслужыла большаму поспеху дабравесця,
13 так што пра кайданы́ мае́ дзеля Хрыста стала вядома ўсёй прэторыі і ўсім астатнім,
14 і вельмі многія браты ў Госпадзе, падбадзёраныя праз кайданы́ мае́, пачалí з большаю адвагаю, бязбоязна прапаведаваць слова Божае.
15 Некаторыя, праўда, з зайздрасці альбо супрацьстая́ння, а некаторыя з добрым намерам прапаведуюць Хрыста:
16 адны з-за суперніцтва прапаведуюць Хрыста, не чыста, думаючы павялічыць цяжа́р кайданоў маіх;
17 а другія — з любові, ведаючы, што я пастаўлены дзеля абароны дабравесця.
18 І што ж? У любым вы́падку — ці прытворна, ці шчыра — аднак Хрыста прапаве́дуюць, і я гэтаму радуюся, і потым буду радавацца,
19 бо ведаю, што гэта паслужыць мне на спасенне дзякуючы вашай малітве і садзеянню Духа Іісуса Хрыста,
20 паводле чака́ння і надзеі маёй, што я ні ў чым не буду пасаромлены, а з усёю маёю адвагаю, як заўсёды, так і цяпер, будзе праслаўляцца Хрыстос у целе маім, ці то жыццём, ці смерцю.
21 Бо для мяне жыццё — Хрыстос, і смерць — прыбы́так.
22 А калі жыццё ў плоці — гэта для мяне плённая праца, то не ведаю, што выбраць.
23 Я заціснуты з двух бакоў: хочацца адысці з жыцця і быць з Хрыстом, бо гэта намнога лепш;
24 а заставацца ў плоці больш патрэбна, дзеля вас.
25 І ў гэтым я перакана́ны і ведаю, што застану́ся і буду з усімі вамі дзеля вашага поспеху і радасці ў веры,
26 каб пахвала́ ваша ў Хрысце Іісусе памножылася праз мяне, пры наступным маім прыходзе да вас.
27 Толькі жывіце дастойна дабравесця Хрыстовага, каб — ці прыйду і ўбачу вас, ці не прыйду — я пачуў пра вас, што стаіце́ вы ў адным духу, змагаючыся аднадушна за веру евангельскую,
28 і не баіце́ся ні ў чым супраціўнікаў; гэта для іх знак пагібелі, а для вас спасення. І гэта ад Бога,
29 бо вам дадзена дзеля Хрыста не толькі вераваць у Яго, але і пакутаваць дзеля Яго
30 такім самым подзвігам, які вы бачылі ўва мне і як сёння чуеце пра мяне.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Пасланне да Філіпійцаў, 1 глава. Пераклад праваслаўнай царквы

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейская камісія БПЦ
© 2017

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.