Библия » Беларускі пераклад Біблейскай камісіі

Паводле Іаана 1 раздзел

← 24 Ин 1 BBC 2
1 У пачатку было́ Слова, і Слова было́ ў Бога, і Богам было́ Слова.
2 Яно было ў пачатку ў Бога;
3 усё праз Яго пачало́ быць, і без Яго нішто не пачало́ быць, што пачало́ быць.
4 У Ім было жыццё, і жыццё было святлом для людзе́й;
5 і святло ў це́мры све́ціць, і це́мра не агарну́ла яго.
6 Быў чалавек, пасла́ны ад Бога; імя́ яму Іаан;
7 ён прыйшоў для све́дчання, каб све́дчыць пра Святло, каб усе ўве́равалі праз яго.
8 Ён не быў святлом, але прыйшоў, каб све́дчыць пра Святло;
9 было́ Святло íсціннае, Якое прасвятля́е ўсякага чалавека, што прыхо́дзіць у свет;
10 у свеце быў, і свет праз Яго пача́ў быць, і свет Яго не пазнаў;
11 да сваіх прыйшоў, і свае Яго не прынялí.
12 А тым, што прынялí Яго, даў ула́ду стаць дзе́цьмі Божымі, тым, што ве́руюць у імя́ Яго,
13 якія не ад крывí, і не ад жада́ння пло́ці, і не ад жада́ння му́жа, а ад Бога нарадзíліся.
14 І Слова стала пло́ццю, і жыло́ сярод нас, і мы ба́чылі славу Яго ад Айца, славу як Адзінароднага, поўнага благада́ці і íсціны.
15 Іаан све́дчыць пра Яго і, ўскліка́ючы, гаворыць: гэта быў Той, пра Каго я сказаў: Той, Хто ідзе за мною, напе́радзе мяне стаў, бо ране́й за мяне быў;
16 і ад паўнаты́ Яго мы ўсе прынялí і благада́ць на благада́ць;
17 бо закон праз Маісея да́дзены, а благада́ць і íсціна праз Іісуса Хрыста ста́ліся.
18 Бога ніхто не бачыў ніколі; Адзінародны Сын, Які ва ўло́нні Айца, Ён явíў.
19 І вось све́дчанне Іаана, калі Іудзеі пасла́лі з Іерусаліма святароў і левíтаў, каб спыта́лі яго: хто ты́
20 І ён вы́знаў і не адро́кся; і вы́знаў: я не Хрыстос.
21 І спыталі яго: дык што́ ты Ілія́? І ён сказаў: не. Ты прарок? І адказаў: не.
22 Сказалі яму: хто ж ты́ каб даць адказ тым, хто паслаў нас; што́ ты скажаш пра само́га сябе́
23 Ён сказаў: я голас таго, хто клíча ў пусты́ні: вы́прамце шлях Госпаду, як сказаў прарок Іса́ія.
24 А пасла́ныя былí з фарысеяў;
25 і яны пыталіся ў яго і казалі яму: чаго ж ты хры́сціш, калі ты не Хрыстос, ні Ілія́, ні прарок?
26 Адказаў ім Іаан, ка́жучы: я хрышчу́ вадою; але сярод вас стаіць Той, Каго вы не ведаеце;
27 гэта Той, Хто ідзе за мною, Які напе́радзе мяне стаў, у Якога я нява́рты развяза́ць раме́нь абу́тку Яго.
28 Гэта было ў Віфава́ры за Іарданам, дзе хрысцíў Іаан.
29 На другі дзень бачыць Іаан Іісуса, Які ідзе да яго, і кажа: вось Агнец Божы , што бярэ́ на Сябе граxí свету;
30 гэта Той, пра Якога я сказаў: «за мною ідзе Муж, Які напе́радзе мяне стаў, бо ране́й за мяне быў»;
31 і я не ведаў Яго; але, каб Ён быў я́ўлены Ізра́ілю, дзе́ля гэтага прыйшоў я хрысцíць вадою.
32 І све́дчыў Іаан, ка́жучы: я бачыў Духа, Які сыхо́дзіў як голуб з неба, і Ён заста́ўся на Ім;
33 і я не ведаў Яго; але Той, Хто паслаў мяне хрысцíць вадою, сказаў мне: «над Кім убачыш Духа, Які сыхо́дзіць і застае́цца на Ім, Той і ёсць, што хры́сціць Духам Святым»;
34 і я бачыў і засве́дчыў, што Ён – Сын Божы.
35 На другі дзень зноў стаяў Іаан і двое з вучняў яго.
36 І, убачыўшы Іісуса, Які ішоў, ён сказаў: вось Агнец Божы.
37 І пачулі або́два вучні, як ён казаў гэта, і пайшлі за Іісусам.
38 Іісус жа, абярнуўшыся і ўбачыўшы, што яны ідуць за Ім, кажа ім: чаго вы шука́еце? Яны сказалі Яму: Раввí (што азначае: Вучыцель), дзе Ты жыве́ш?
39 Ён кажа ім: ідзіце і ўбачыце. Яны пайшлі і ўбачылі, дзе Ён жыве, і прабылí ў Яго дзень той. Было ж каля дзесятай гадзíны.
40 Адзін з дваіх, што пачулі ад Іаана пра Іісуса і пайшлі за Ім, быў Андрэй, брат Сíмана Пятра.
41 Ён першы знахо́дзіць брата свайго Сíмана і кажа яму: мы знайшлі Месíю (што ў перакладзе азначае: Хрыстос).
42 І прывёў яго да Іісуса. Глянуўшы на яго, Іісус сказаў: ты Сíман, сын Іоны; ты будзеш звацца Кíфа (што азначае: ка́мень).
43 На другі дзень захацеў Ён ісці ў Галілею; і знахо́дзіць Філіпа і кажа яму: ідзі за Мною.
44 Філіп жа быў з Віфсаíды, з горада Андрэя і Пятра.
45 Знаходзіць Філіп Нафана́іла і кажа яму: мы знайшлі Таго, пра Каго пісалі Маісей у законе і прарокі, Іісуса, Сына Іосіфавага, з Назарэ́та.
46 І сказаў яму Нафана́іл: ці можа з Назарэ́та быць што добрае? Філіп кажа яму: ідзі і паглядзí.
47 Убачыў Іісус Нафана́іла, які ішоў да Яго, і кажа пра яго: вось, сапраўды́, Ізраільця́нін, у якім няма крываду́шнасці.
48 Кажа Яму Нафана́іл: адкуль Ты мяне ведаеш? У адказ Іісус сказаў яму: перш, чым паклíкаў цябе Філіп, калі ты быў пад смако́ўніцаю, Я бачыў цябе.
49 Нафана́іл адказаў Яму: Раввí! Ты Сын Божы, Ты Цар Ізра́ілеў.
50 У адказ Іісус сказаў яму: ты верыш, бо Я сказаў табе: «Я бачыў цябе пад смако́ўніцаю»; убачыш бо́льшае за гэта.
51 І кажа яму: праўду, праўду кажу вам: з гэтага часу ўба́чыце неба раскры́тае і ангелаў Божых, што ўзыхо́дзяць і сыхо́дзяць да Сы́на Чалавечага.

Святое Евангелле паводле Іаана, 1 раздзел


← 24 Ин 1 BBC 2

Обратите внимание. Номера стихов – это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте, возможно вы будете приятно удивлены.

2007-2019, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите: bible-man@mail.ru.