Біблія » БКБПЦ Пераклад праваслаўнай царквы

Іаана 4 Паводле Іаана 4 раздзел

1 Калі ж даве́даўся Іісус, што пачулі фарысеі пра тое, што Іісус больш вучняў набыва́е і хры́сціць, чым Іаан, —
2 хоць Сам Іісус не хрысцíў, а вучні Яго, —
3 пакінуў Ён Іудзею і пайшоў зноў у Галіле́ю.
4 А трэба было́ Яму прахо́дзіць праз Самары́ю.
5 Вось, прыхо́дзіць Ён у горад Самары́йскі пад назвай Сіха́р, паблíзу зямлí, якую даў Іакаў Іосіфу, сыну свайму;
6 і быў там кало́дзеж Іакава. Іісус, стамíўшыся ад дарогі, сеў ля кало́дзежа; было́ каля шостай гадзíны.
7 Прыхо́дзіць жанчына з Самары́і набраць вады. Кажа ёй Іісус: дай Мне піць.
8 Бо вучні Яго адышлí ў горад, каб купíць ежы.
9 Кажа Яму жанчына Самара́нка: я́к Ты, Іудзей, просіш піць у мяне, жанчыны Самара́нскай? бо Іудзеі ж не маюць зно́сін з Самара́намі.
10 У адказ Іісус сказаў ёй: калі б ты ведала дар Божы, і Хто Той, што кажа табе: «дай мне піць», то ты сама прасіла б у Яго, і Ён даў бы табе ваду́ жыву́ю.
11 Кажа Яму жанчына: Гаспадар! у Цябе і зачарпну́ць няма чым, а кало́дзеж глыбо́кі; адкуль жа ў Цябе вада жыва́я?
12 хіба́ Ты большы за айца нашага Іакава, які даў нам гэты кало́дзеж і сам з яго піў, і сыны́ яго, і ста́так яго?
13 У адказ Іісус сказаў ёй: кожны, хто п’е гэтую ваду, будзе адчува́ць пра́гу зноў;
14 а хто будзе піць ваду, якую Я дам яму, не сасма́гне ніколі; але вада, якую Я дам яму, стане ў ім крынíцаю вады, што цячэ́ ў жыццё вечнае.
15 Кажа Яму жанчына: Гаспадар! дай мне гэтай вады, каб мне не мець сма́гі і не прыхо́дзіць сюды́ чэ́рпаць.
16 Кажа ёй Іісус: ідзі, пакліч мужа свайго і прыхо́дзь сюды.
17 У адказ жанчына сказала Яму: у мяне няма мужа. Кажа ёй Іісус: добра ты сказала, што ў цябе мужа няма;
18 бо пяць мужоў у цябе было́, і той, якога цяпер маеш, не муж табе; гэта праўдзіва сказала ты.
19 Кажа Яму жанчына: Гаспадар! бачу, што Ты прарок;
20 айцы нашы на гары́ гэтай пакланя́ліся, а вы ка́жаце, што ў Іерусаліме тое месца, дзе нале́жыць пакланя́цца.
21 Кажа ёй Іісус: жанчына, павер Мне, што настае́ час, калі не на гары́ гэтай і не ў Іерусаліме будзеце пакланя́цца Айцу;
22 вы пакланя́ецеся таму, чаго не ведаеце; мы пакланя́емся таму, што ведаем, бо спасе́нне ад Іудзеяў;
23 але настае́ час, ды і цяпер ёсць, калі íсцінныя пакло́ннікі будуць пакланя́цца Айцу ў ду́ху і ісціне, бо такіх пакло́ннікаў Айцец і шукае Сабе;
24 Бог ёсць дух, і тыя, што пакланя́юцца Яму, павінны пакланя́цца ў ду́ху і ісціне.
25 Кажа Яму жанчына: ведаю, што пры́йдзе Месíя, Якога называ́юць Хрыстос; калі Ён пры́йдзе, то абве́сціць нам усё.
26 Кажа ёй Іісус: гэта Я, што размаўляю з табою.
27 У гэты час прыйшлí вучні Яго і здзівíліся, што Ён размаўля́е з жанчынаю, але ні адзін не сказаў: што Табе трэба? ці: пра што Ты размаўля́еш з ёю?
28 Пакíнула тады жанчына сваю пасу́дзіну для вады і пайшла ў горад, і кажа лю́дзям:
29 ідзіце і паба́чце Чалавека, Які сказаў мне пра ўсё, што я зрабіла: ці не Хрыстос Ён?
30 Яны выйшлі з горада і пайшлі да Яго.
31 Між тым прасілі Яго вучні, ка́жучы: Раввí! еж.
32 Ён жа сказаў ім: у Мяне ёсць ежа, каб есці, якой вы не ведаеце.
33 Тады вучні гаварылі паміж сабою: хіба́ нехта прынёс Яму есці?
34 Кажа ім Іісус: Мая ежа — тое, каб здзяйсня́ць волю Таго, Хто паслаў Мяне і завяршы́ць справу Яго.
35 Ці не ка́жаце вы, што яшчэ чатыры месяцы, і наста́не жніво́? Дык вось, кажу вам: узвядзíце вочы вашы і паглядзíце на нíвы, як яны ўжо пабяле́лі для жніва́;
36 і хто жне, той атры́млівае ўзнагароду і збірае плён у жыццё вечнае, каб і той, хто сее, і той, хто жне, разам радаваліся;
37 бо тут апра́ўдваецца высло́ўе: адзін сее, а другі жне;
38 Я паслаў вас жаць тое, над чым вы не працавалі: іншыя працавалі, а вы ўвайшлі ў працу іх.
39 З горада таго многія Самара́не ўве́равалі ў Яго па слову жанчыны, якая све́дчыла: Ён сказаў мне пра ўсё, што я зрабіла.
40 Таму, калі прыйшлі да Яго Самара́не, то прасілі Яго пабы́ць у іх, і Ён прабы́ў там два дні,
41 і намнога больш людзей уве́равалі па слову Яго;
42 а жанчыне казалі: ужо не па твайму апавяда́нню веруем, бо самі чулі і ведаем, што гэта сапраўды́ Спасіцель свету, Хрыстос.
43 А праз два дні Ён адышоў адтуль і пайшоў у Галіле́ю;
44 бо Сам Іісус сведчыў, што прарок на сваёй бацькаўшчыне паша́ны не ма́е.
45 Калі ж Ён прыйшоў у Галіле́ю, то Галіле́яне прынялí Яго, бачыўшы ўсё, што зрабіў Ён у Іерусаліме на свята; бо і яны хадзілі на свята.
46 Дык вось, прыйшоў зноў Іісус у Ка́ну Галіле́йскую, дзе ператвары́ў ваду ў віно. І быў адзін царадво́рац, сын якога быў хворы ў Капернау́ме.
47 Ён, пачуўшы, што Іісус прыйшоў з Іудзеі ў Галіле́ю, пайшоў да Яго і прасіў Яго прыйсці і ацалíць сына яго, бо той быў пры смерці.
48 І сказаў яму Іісус: калі знаме́нняў і цудаў не ўбачыце, вы не ўверуеце.
49 Кажа Яму царадво́рац: Госпадзі! прыйдзí, пакуль не паме́рла дзіця́ маё.
50 Іісус кажа яму: ідзі, сын твой жывы́. І паверыў чалавек слову, якое сказаў яму Іісус, і пайшоў.
51 І ўжо калі ён ішоў, рабы яго сустрэлі яго і абве́сцілі: сын твой жывы́.
52 Тады ён спытаўся ў іх, у каторай гадзíне стала яму лягчэ́й; і сказалі яму: учора ў сем гадзíн гара́чка пакíнула яго.
53 Зразуме́ў тады бацька, што гэта было́ ў тую гадзíну, калі Іісус сказаў яму: ідзі, сын твой жывы́. І ўвераваў сам і ўвесь дом яго.
54 Гэта ўжо другі цуд сатвары́ў Іісус, прыйшо́ўшы з Іудзеі ў Галіле́ю.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Святое Евангелле паводле Іаана, 4 раздзел. Пераклад праваслаўнай царквы.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Іаана 4 раздзел в переводах:
Іаана 4 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Комментарии Джона Райла
  8. Толкования Августина
  9. Толкование Иоанна Златоуста
  10. Толкование Феофилакта Болгарского
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Библия говорит сегодня
  15. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.