Біблія » БКБПЦ Пераклад праваслаўнай царквы

Іаана 8 Паводле Іаана 8 раздзел

1 Іісус жа пайшоў на гару Елео́нскую;
2 а раніцаю зноў прыйшоў у храм, і ўсе людзі ішлі да Яго; і Ён сеў і вучыў іх.
3 І прывялí кніжнікі і фарысеі да Яго жанчыну, якую заста́лі за пралюбадзе́йствам, і, паста́віўшы яе пасярэ́дзіне,
4 кажуць Яму: Настаўнік, гэтую жанчыну заста́лі падча́с пралюбадзе́йства;
5 у законе Маісей загада́ў нам такіх пабіва́ць камяня́мі, а Ты што скажаш?
6 Гаварылі ж яны гэта, спакуша́ючы Яго, каб было́ ў чым абвінава́ціць Яго. Але Іісус, нізка нагну́ўшыся, па́льцам піса́ў на зямлі, не зважа́ючы на іх.
7 Калі ж яны праця́гвалі пыта́цца ў Яго, Ён, разагну́ўшыся, сказаў ім: хто з вас без граху́, няхай першы кíне ка́мень у яе.
8 І зноў, нізка нагну́ўшыся, піса́ў на зямлі.
9 Яны ж, пачу́ўшы гэта і адчува́ючы дако́ры сумле́ння, сталі выхо́дзіць адзін за адным, пачына́ючы ад старэ́йшых і да апошніх; і заста́ўся адзін Іісус і жанчына, што стаяла пасярэ́дзіне.
10 Іісус, разагну́ўшыся і не ўба́чыўшы нікога, акрамя́ жанчыны, сказаў ёй: жанчына! дзе абвінава́ўцы твае? ніхто цябе не асудзíў?
11 Яна адказала: ніхто, Госпадзі! Сказаў ёй Іісус: і Я не асуджа́ю цябе; ідзі і больш не грашы́.
12 І зноў прамо́віў да іх Іісус, ка́жучы: Я святло́ све́ту; хто по́йдзе за Мною, той не будзе хадзіць у це́мры, а бу́дзе мець святло́ жыцця́.
13 Тады сказалі Яму фарысеі: Ты Сам пра Сябе све́дчыш; све́дчанне Тваё непраўдзíвае.
14 На гэта Іісус сказаў ім: калі Я і Сам све́дчу пра Сябе, то све́дчанне Маё праўдзíвае, бо Я ведаю, адкуль Я прыйшоў і куды іду; а вы не ве́даеце, адкуль Я прыхо́джу і куды іду.
15 Вы па пло́ці су́дзіце; Я не суджу́ нікога;
16 а калі і суджу́ Я, то суд Мой праўдзíвы, бо Я не адзін, а Я і Айцец, Які пасла́ў Мяне;
17 і ў законе ж вашым напíсана, што све́дчанне двух чалавек праўдзíвае;
18 Я Сам сведчу пра Сябе, і све́дчыць пра Мяне Айцец, Які пасла́ў Мяне.
19 Тады сказалі Яму: дзе Айцец Твой? Адказаў Іісус: вы не ве́даеце ні Мяне, ні Айца Майго; калі б вы Мяне ве́далі, то ведалі б і Айца Майго.
20 Гэтыя словы гаварыў Іісус каля ска́рбніцы, ву́чачы ў храме; і ніхто не схапіў Яго, бо яшчэ не прыйшоў час Яго.
21 І зноў сказаў ім Іісус: Я адыхо́джу, і бу́дзеце шукаць Мяне, і памраце́ ў граху́ сваім; куды Я іду, вы не можаце прыйсцí.
22 Іудзеі тады гаварылі: ці не заб’е Ён Сам Сябе, калі кажа: «куды Я іду, вы не можаце прыйсцí»?
23 Ён сказаў ім: вы ад нíзу, а Я з вышынí; вы з гэтага све́ту, Я не з гэтага све́ту;
24 таму і сказаў Я вам, што памраце́ ў граха́х сваіх; бо калі не ўве́руеце, што гэта Я, то памраце́ ў граха́х сваіх.
25 Тады сказалі Яму: хто Ты? І сказаў ім Іісус: Той, Хто ад пача́тку, як і кажу вам;
26 многа ма́ю Я пра вас гавары́ць і судзíць; але Той, Хто паслаў Мяне, íсцінны, і што́ Я чуў ад Яго, тое і кажу свету.
27 Не зразуме́лі яны, што Ён гаварыў ім пра Айца.
28 І сказаў ім Іісус: калі ўзды́меце Сына Чалавечага, тады даве́даецеся, што гэта Я і што ад Сябе Я нічога не раблю́, але як навучы́ў Мяне Айцец Мой, так і гавару;
29 і Той, Хто пасла́ў Мяне, са Мною ёсць; Айцец не пакінуў Мяне аднаго, бо Я заўсёды раблю ўго́днае Яму.
30 Калі Ён гаварыў гэта, многія ўве́равалі ў Яго.
31 Казаў тады Іісус Іудзеям, якія ўве́равалі ў Яго: калі застаняце́ся ў слове Маім, то вы сапраўды́ вучні Мае́,
32 і спазна́еце ісціну, і ісціна вы́зваліць вас.
33 Яны адказалі Яму: мы се́мя Аўраа́мава і нікому не былí раба́мі ніколі; як жа Ты кажаш: «ста́неце вольнымі»?
34 Адказаў ім Іісус: праўду, праўду кажу вам: кожны, хто грашы́ць, ёсць раб граху;
35 але раб не застае́цца ў доме ве́чна — сын застае́цца вечна;
36 дык вось, калі Сын вы́зваліць вас, то сапраўды́ вольнымі будзеце;
37 ведаю, што вы се́мя Аўраа́мава; аднак вы шука́еце, як забіць Мяне, бо слова Маё не ўмяшча́ецца ў вас;
38 Я кажу тое, што бачыў у Айца Майго; а вы робіце тое, што бачылі ў айца вашага.
39 Яны сказалі Яму ў адказ: айцец наш — Аўраа́м. Кажа ім Іісус: калі б вы былí дзе́цьмі Аўраа́ма, то рабілі б учы́нкі Аўраа́мавы;
40 а цяпер шука́еце, як забіць Мяне, Чалавека, што сказаў вам ісціну, якую чуў ад Бога; Аўраа́м гэтага не рабіў;
41 вы робіце ўчы́нкі айца вашага. На гэта сказалі Яму: мы не ад блу́ду наро́джаныя; адзін Айцец у нас — Бог.
42 Сказаў жа ім Іісус: калі б Бог быў Айцом вашым, то вы любíлі б Мяне, бо Я ад Бога вы́йшаў і прыйшо́ў; бо не Сам ад Сябе Я прыйшоў, а Ён паслаў Мяне;
43 чаму вы не разуме́еце мовы Маёй? бо не можаце чуць слова Майго;
44 вы — ад айца вашага дыявала, і хочаце выко́нваць жада́нні айца вашага; ён быў чалавеказабо́йцам ад пача́тку і не ўстая́ў у íсціне, таму што няма íсціны ў ім; калі ён ілжэ́, то сваё гаворыць, бо ён ілгу́н і айцец ілжы́;
45 а паколькі Я íсціну гавару, то не ве́рыце Мне;
46 хто з вас вы́крые Мяне ў няпра́ўдзе? калі ж Я ісціну гавару, чаму вы не верыце Мне?
47 хто ад Бога, той словы Божыя слу́хае; вы таму не слу́хаеце, што вы не ад Бога.
48 Адказа́лі на гэта Іудзеі і сказалі Яму: хіба́ не пра́вільна мы кажам, што Ты Самаранíн і дэман у Табе?
49 Адказаў Іісус: ува Мне дэмана няма, але Я шану́ю Айца Майго, а вы зневажа́еце Мяне;
50 Я ж не шука́ю сла́вы Сваёй; ёсць Той, Хто шука́е і су́дзіць;
51 праўду, праўду кажу вам: хто захава́е слова Маё, той не ўбачыць смерці даве́ку.
52 Тады сказалі Яму Іудзеі: цяпер даве́даліся мы, што ў Табе дэман: Аўраа́м памёр і прарокі, а Ты кажаш: «хто захава́е слова Маё, той не спазна́е смерці даве́ку»;
53 няўжо Ты бо́льшы за айца нашага Аўраа́ма, які памёр? і прарокі паме́рлі; каго Ты з Сябе робіш?
54 Адказаў Іісус: калі Я праслаўля́ю Сам Сябе, то слава Мая нішто; ёсць Айцец Мой, Які праслаўля́е Мяне, Той, пра Каго вы гаво́рыце, што Ён Бог ваш;
55 і вы не пазналі Яго, а Я знаю Яго; і калі Я скажу, што не знаю Яго, то буду падо́бны да вас ілгун; але Я знаю Яго і захо́ўваю слова Яго;
56 Аўраа́м, айцец ваш, ра́ды быў, што ўба́чыць дзень Мой; і ўбачыў, і ўзра́даваўся.
57 На гэта сказалі Яму Іудзеі: Табе няма яшчэ пяцíдзесяці гадоў, і Ты бачыў Аўраама?
58 Сказаў ім Іісус: праўду, праўду кажу вам: перш чым быў Аўраам, Я ёсць.
59 Тады ўзялí яны камянí, каб кíнуць у Яго, але Іісус знік і вы́йшаў з храма, прайшо́ўшы між імі; і пайшо́ў так.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Святое Евангелле паводле Іаана, 8 раздзел. Пераклад праваслаўнай царквы.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Іаана 8 раздзел в переводах:
Іаана 8 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Комментарии Джона Райла
  8. Толкования Августина
  9. Толкование Иоанна Златоуста
  10. Толкование Феофилакта Болгарского
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Библия говорит сегодня
  15. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.