Біблія » Чарняўскі-17 Пераклад Чарняўскага 2017

Яна 8 Паводле Яна 8 раздзел

1 А Ісус пайшоў на Аліўную гару.
2 А на світанні вярнуўся зноў у святыню, і ўвесь народ падышоў да Яго, і, сеўшы, Ён навучаў іх.
3 Тут прывялі кніжнікі і фарысеі да Яго жанчыну, схопленую на чужаложстве, і паставілі яе на сярэдзіне
4 ды кажуць Яму: «Настаўнік, гэтую жанчыну схапілі [толькі што] на чужаложстве.
5 Майсей у законе загадаў нам такіх каменаваць. Дык Ты што скажаш?»
6 Казалі ж гэта, выпрабоўваючы Яго, каб мець магчымасць абвінаваціць Яго. А Ісус, нахіліўшыся, нешта пісаў пальцам на зямлі.
7 Калі, аднак, не пераставалі пытацца ў Яго, падняўся і сказаў ім: «Хто з вас без граху, няхай першы кіне ў яе камень».
8 І зноў, нахіліўшыся, пісаў на зямлі.
9 Яны ж, пачуўшы гэта, дакараныя ў сумленні, адзін за адным выходзілі, пачынаючы ад старэйшых да апошніх, ды застаўся толькі Ён адзін і жанчына, стоячы на сярэдзіне.
10 Падняўшыся і нікога не ўбачыўшы, акрамя жанчыны, Ісус сказаў ёй: «Жанчына, дзе ж твае абвінаваўцы? Ніхто цябе не асудзіў?»
11 Адказала яна: «Ніхто, Госпадзе». Дык Ісус сказаў ёй: «І Я цябе не асуджаю. Ідзі і болей не грашы».
12 Затым зноў пачаў прамаўляць да іх Ісус, кажучы: «Я святло свету, хто ідзе за Мной, не ходзіць у цемры, але будзе мець святло жыцця».
13 Дык сказалі Яму фарысеі: «Ты Сам аб Сабе сведчыш; сведчанне Тваё непраўдзівае».
14 Адказаў Ісус і сказаў ім: «Калі нават Я сведчу пра Сябе, праўдзівае сведчанне Маё, бо ведаю, адкуль прыйшоў і куды іду; а вы не ведаеце, адкуль прыходжу і куды іду.
15 Вы судзіце паводле цела, а Я не суджу нікога.
16 А калі Я суджу, суд Мой праўдзівы, бо Я не адзін, але Я і Айцец, Які Мяне паслаў.
17 Дый у законе вашым напісана, што сведчанне двух людзей праўдзівае.
18 Я Той, Хто Сам аб Сабе сведчыць, і сведчыць пра Мяне Айцец, Які Мяне паслаў».
19 Дык сказалі Яму: «А дзе ж Твой Айцец?» Адказаў Ісус: «Вы ані Мяне не ведаеце, ані Айца Майго; бо калі б вы Мяне ведалі, ведалі б і Айца Майго».
20 Гэтыя словы выказаў Ісус, навучаючы ў святыні пры скарбонцы; і ніхто не ўзяў Яго, бо яшчэ не надышла гадзіна Яго.
21 І зноў сказаў Ісус ім: «Я адыходжу, вы ж шукаць Мяне будзеце і памраце ў граху вашым. Куды Я іду, вы пайсці не можаце».
22 Дык казалі юдэі: «Няўжо Ён заб’е Сам Сябе, што кажа: Куды Я іду, вы не можаце пайсці?»
23 І Ён адказаў ім: «Вы — ад нізу, а Я — з вышыні; вы — з гэтага свету, а Я — не з гэтага свету.
24 Вось чаму Я вам сказаў, што памраце ў вашых грахах; бо, калі не паверыце, што Я ёсць, — памраце ў грахах вашых».
25 Дык казалі Яму: «Хто Ты?» Сказаў ім Ісус: «Той, Хто ад пачатку, менавіта так вам і гавару.
26 Маю пра вас шмат гаварыць і судзіць; але Той, Хто Мяне паслаў, праўдзівы, і Я тое, што ад Яго чуў, абвяшчаю свету».
27 Аднак не зразумелі, што гаварыў Ён ім пра Айца.
28 Сказаў ім тады Ісус: «Калі падымеце Сына Чалавечага, тады пазнаеце, што Я ёсць, ды што Сам ад Сябе нічога не раблю, але тое абвяшчаю, чаму Мяне навучыў Айцец.
29 Той, Хто Мяне паслаў, ёсць са Мной; Айцец не пакінуў Мяне аднаго, бо Я раблю заўсёды тое, што Яму падабаецца».
30 Калі Ён гэта казаў, многія паверылі ў Яго.
31 Казаў затым Ісус да тых юдэяў, якія ў Яго паверылі: «Калі вы вытрываеце ў слове Маім, станецеся сапраўды Маімі вучнямі
32 і пазнаеце праўду, а праўда вас вызваліць».
33 Адказалі Яму: «Мы — нашчадкі Абрагама, і мы ніколі нікому не служылі. Як жа Ты кажаш: “Будзеце свабодныя”?»
34 Адказаў ім Ісус: «Сапраўды, сапраўды кажу вам: кожны, хто чыніць грэх, ёсць нявольнік граху.
35 Але нявольнік не жыве ў доме вечна; Сын жа жыве вечна.
36 Таму, калі Сын вас вызваліць, сапраўды свабоднымі будзеце.
37 Ведаю, што вы — нашчадкі Абрагама; але імкняцеся Мяне забіць, таму што слова Маё не дасягае вас.
38 Я абвяшчаю тое, што Я бачыў у Айца Майго; а вы робіце тое, што вы чулі ад айца вашага».
39 Адказалі яны і сказалі Яму: «Бацька наш Абрагам». Кажа ім Ісус: «Калі б вы былі сыны Абрагама, рабілі б справы Абрагама.
40 А вы імкнецеся цяпер Мяне забіць, Чалавека, Які вам абвяшчаў праўду, якую пачуў ад Бога; гэтага Абрагам не рабіў!
41 Але вы робіце справы бацькі вашага». Сказалі тады Яму: «Мы — не народжаныя ў чужаложстве: аднаго маем Айца — Бога».
42 Сказаў ім Ісус: «Калі б Бог быў вашым Айцом, любілі б вы Мяне; бо Я ад Бога выйшаў і іду, і не Сам ад Сябе прыходжу, але Ён Мяне паслаў.
43 Чаму вы гэта мовы Маёй не разумееце? Бо вы не здольны слухаць словы Мае.
44 Вы ёсць ад бацькі вашага — д’ябла і жаданні бацькі вашага выконваць хочаце. Ён быў забойцам ад пачатку і ў праўдзе не вытрываў, бо няма ў ім праўды. Калі гаворыць хлусню, гаворыць ад сябе, бо ён — хлус і бацька сваёй хлусні.
45 А як Я праўду кажу, не верыце Мне.
46 Хто з вас абвінаваціць Мяне ў граху? Калі Я вам праўду кажу, чаму Мне не верыце?
47 Хто ад Бога, той словы Божыя слухае; а вы таму не слухаеце, што вы не ад Бога».
48 Адказалі юдэі і сказалі Яму: «Ці ж не добра мы кажам, што Ты — самарыцянін і дэмана маеш?»
49 Адказаў Ісус: «Я дэмана не маю, але шаную Айца Майго, а вы Мяне зневажаеце.
50 Я не шукаю Сваёй славы; але ёсць Той, Хто шукае і судзіць.
51 Сапраўды, сапраўды кажу вам: калі хто зберажэ слова Маё, не ўбачыць смерці вечна».
52 Дык юдэі сказалі Яму: «Цяпер мы пераканаліся, што дэмана маеш. Абрагам памёр, і прарокі, а Ты кажаш: “Калі хто зберажэ слова Маё, не пакаштуе смерці вечна”.
53 Няўжо Ты большы за бацьку нашага Абрагама, які памёр? Нават прарокі паўміралі. Кім Ты Сам Сябе робіш?»
54 Адказаў Ісус: «Калі Я Сам Сябе слаўлю, слава Мая — нішто; ёсць Айцец Мой, Які Мяне славіць, і аб Якім вы кажаце: “Ён — Бог наш!”,
55 але вы не зразумелі Яго. Ды Я Яго ведаю. І, калі б сказаў: “Не ведаю Яго”, быў бы падобным вам хлусам; але ведаю Я Яго і слова Яго захоўваю.
56 Абрагам, бацька ваш, рад быў убачыць дзень Мой, і ўбачыў, і ўсцешыўся».
57 Сказалі Яму юдэі: «Пяцьдзясят гадоў яшчэ не маеш і бачыў Абрагама?»
58 Сказаў ім Ісус: «Сапраўды, сапраўды кажу вам: перш чым Абрагам быў, Я ёсць».
59 Дык юдэі схапілі камяні, каб кідаць у Яго, але Ісус скрыўся і выйшаў са святыні, прайшоўшы між імі, і пайшоў далей.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Евангелле паводле Яна, 8 раздзел. Пераклад Чарняўскага 2017.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Яна 8 раздзел, слухаць:
Яна 8 раздзел в переводах:
Яна 8 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Комментарии Джона Райла
  8. Толкования Августина
  9. Толкование Иоанна Златоуста
  10. Толкование Феофилакта Болгарского
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Библия говорит сегодня
  15. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.