1 Ісус жа пайшоў на Аліўную гару.
2 А на досвітку Ён зноў прыйшоў у святыню, і ўвесь народ сходзіўся да Яго, і Ён, сеўшы, навучаў іх.
3 І прыводзяць кніжнікі і фарысеі жанчыну, заспетую на чужаложстве, і, паставіўшы яе пасярэдзіне,
4 кажуць Яму: Настаўніку, гэтую жанчыну забралі на самым учынку чужаложства.
5 А ў законе Маісей загадаў нам такіх каменаваць. Дык што Ты скажаш?
6 Гэта ж яны казалі, выпрабоўваючы Яго, каб мець зачэпку абвінаваціць Яго. Ісус жа, уніз нахіліўшыся, пісаў пальцам на зямлі, не зважаючы на іх.
7 Калі ж яны ўсё пыталіся ў Яго, Ён выпрастаўся і сказаў ім: Хто з вас без граху, няхай першы кіне ў яе камень.
8 І, зноў нахіліўшыся, пісаў на зямлі.
9 Яны ж, пачуўшы гэта [і адчуўшы дакоры сумлення], сталі выходзіць адзін за адным, пачынаючы са старэйшых [да апошніх], і застаўся адзін Ісус і жанчына, што стаяла пасярэдзіне.
10 І Ісус, выпрастаўшыся [і не ўбачыўшы нікога, акрамя жанчыны], сказаў ёй: Жанчына, дзе яны, [твае абвінаваўцы]? Ніхто цябе не засудзіў?
11 Яна ж сказала: Ніхто, Госпадзе. — І сказаў Ісус: «І Я цябе не засуджаю; ідзі [і] з гэтага часу ўжо не грашы»22.
12 Тады зноў Ісус прамаўляў да іх, кажучы: Я — святло свету; той, хто ідзе ўслед за Мною, не будзе хадзіць у цемры, а будзе мець святло жыцця.
13 Тады фарысеі сказалі Яму: Ты сведчыш пра Сябе Самога; Тваё сведчанне непраўдзівае.
14 Адказаў Ісус і сказаў ім: Нават калі Я сведчу пра Самога Сябе, Маё сведчанне праўдзівае, бо Я ведаю, адкуль Я прыйшоў і куды іду; вы ж не ведаеце, адкуль Я прыходжу ці23 куды Я іду.
15 Вы паводле выгляду судзіце, Я не суджу нікога.
16 Калі ж і Я суджу, то Мой суд праўдзівы, бо Я не адзін, але Я і Бацька, што паслаў Мяне.
17 А ў вашым жа законе напісана, што сведчанне двух чалавек праўдзівае.
18 Я сведчу пра Самога Сябе, і сведчыць пра Мяне Бацька, што паслаў Мяне.
19 Тады яны казалі яму: Дзе Твой Бацька? — Адказаў Ісус: Ні Мяне вы не ведаеце, ні Майго Бацькі; калі б вы Мяне ведалі, то ведалі б Майго Бацьку.
20 Гэтыя словы казаў Ён пры скарбніцы, навучаючы ў святыні; і ніхто не схапіў Яго, бо яшчэ не надышла Яго гадзіна.
21 Дык Ён зноў сказаў ім: Я іду, і вы будзеце шукаць Мяне і памраце ў сваім граху; куды Я іду, вы не можаце прыйсці.
22 Тады іудзеі казалі: Ці не заб’е Ён Сам Сябе, што кажа: «Куды Я іду, вы не можаце прыйсці»?
23 І Ён сказаў ім: Вы ад нізу, Я з вышыні; вы з гэтага свету, Я не з гэтага свету.
24 Таму сказаў Я вам, што вы памраце ў сваіх грахах; бо калі не ўверуеце, што гэта Я, то памраце ў сваіх грахах.
25 Тады яны спыталіся ў Яго: Хто Ты? — Ісус сказаў ім: Той, Хто ад пачатку, пра што і кажу вам.
26 Я маю шмат гаварыць пра вас і судзіць, але Той, Хто паслаў Мяне, праўдзівы, і што Я чуў ад Яго, гэта і кажу свету.
27 Яны не зразумелі, што Ён казаў ім пра Бацьку.
28 Тады Ісус сказаў [ім]: Калі вы ўзвысіце Сына Чалавечага, тады даведаецеся, што гэта Я, і што Сам ад Сябе Я нічога не раблю, а як навучыў Мяне [Мой] Бацька, гэта кажу.
29 І Той, Хто паслаў Мяне, са Мною; Ён не пакінуў Мяне аднаго, бо Я заўсёды раблю тое, што Яму даспадобы.
30 Калі Ён гэта казаў, шмат хто ўвераваў у Яго.
31 Тады Ісус казаў іудзеям, што ўверавалі ў Яго: Калі застаняцеся ў Маім слове, вы сапраўды Мае вучні.
32 І пазнаеце праўду, і праўда вызваліць вас.
33 Яны адказалі Яму: Мы патомства Аўраамава і нікому ніколі не былі рабамі. Як Ты кажаш: «Вы зробіцеся вольнымі?»
34 Ісус адказаў ім: Сапраўды, сапраўды кажу вам: кожны, хто чыніць грэх, той раб граху.
35 Ды раб не застаецца ў доме навекі. Сын застаецца навекі.
36 Вось калі Сын вызваліць вас, вы сапраўды будзеце вольныя.
37 Ведаю, што вы патомства Аўраамава; аднак вы шукаеце, каб Мяне забіць, бо Маё слова не змяшчаецца ў вас.
38 Што бачыў Я ў [Майго] Бацькі, тое кажу; і вы ж, што чулі ў вашага бацькі, тое робіце.
39 Адказалі яны і сказалі Яму: Наш бацька — Аўраам. — Ісус кажа ім: Калі б вы былі дзеці Аўраамавы, то рабілі б учынкі Аўраамавы.
40 Цяпер жа вы шукаеце, каб Мяне забіць: Чалавека, што сказаў вам праўду, якую пачуў Я ад Бога; гэтага Аўраам не рабіў.
41 Вы робіце ўчынкі вашага бацькі. — [Тады] яны адказалі Яму: Мы не з распусты народжаныя, адзін у нас Бацька: Бог.
42 Ісус сказаў ім: Калі б Бог быў ваш Бацька, вы любілі б Мяне, бо Я ад Бога выйшаў і прыйшоў, бо не Сам ад Сябе Я прыйшоў, а Ён Мяне паслаў.
43 Чаму вы Маёй мовы не разумееце? Бо вы не можаце чуць Майго слова.
44 Вы — ад вашага бацькі, д’ябла, і хочаце рабіць пажадлівасці вашага бацькі. Ён чалавеказабойцам быў ад пачатку і ў праўдзе не ўстояў, бо праўды няма ў ім. Калі ён кажа хлусню, то ад сябе кажа, бо ён хлус і бацька яе.
45 А таму, што Я праўду кажу, вы не верыце Мне.
46 Хто з вас выкрые Мяне ў граху? Калі Я кажу праўду, чаму вы не верыце Мне?
47 Хто ад Бога, той слухае словы Божыя; вы таму не слухаеце, што вы не ад Бога.
48 Адказалі [тады] іудзеі і сказалі Яму: Ці ж не праўду мы кажам, што Ты самаранін і ў Табе дэман?
49 Ісус адказаў: Ува Мне няма дэмана, ды Я шаную Майго Бацьку, а вы ганьбіце Мяне.
50 Я ж не шукаю Маёй славы; ёсць Той, Хто шукае і судзіць.
51 Сапраўды, сапраўды кажу вам: калі хто Маё слова захавае, не ўбачыць смерці навек.
52 [Тады] іудзеі сказалі Яму: Цяпер мы ведаем, што ў Табе дэман. Аўраам памёр і прарокі, а Ты кажаш: «Калі хто Маё слова захавае, не спазнае смерці навек».
53 Няўжо Ты большы за нашага бацьку Аўраама, які памёр? І прарокі памерлі. Кім Ты Сябе робіш?
54 Ісус адказаў: Калі Я Сам Сябе слаўлю, Мая слава — нішто; ёсць Бацька Мой, Які праслаўляе Мяне, пра Якога вы кажаце, што Ён наш24 Бог.
55 І вы не пазналі Яго, Я ж ведаю Яго. І калі скажу, што не ведаю Яго, Я буду падобны да вас хлус; але Я ведаю Яго і захоўваю слова Яго.
56 Аўраам, ваш бацька, рад быў, што ўбачыць Мой дзень, і ўбачыў, і ўсцешыўся.
57 Тады іудзеі сказалі Яму: Табе і пяцідзесяці гадоў яшчэ няма, і Ты Аўраама бачыў?
58 Ісус сказаў ім: Сапраўды, сапраўды кажу вам: Перш чым з’явіўся Аўраам, Я ёсць.
59 Тады яны паднялі каменне, каб кінуць у Яго. Ісус жа знік і выйшаў са святыні, [прайшоўшы між імі, і так пайшоў].

Примечания к тексту

11 22: Урыўкаў 7:53 — 8:11 няма ў старажытных рукапісах.
14 23: У некат. рукап.: і.
54 24: У некат. рукап.: ваш.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Іаана, 8 глава. Пераклад Анатоля Клышкi

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Джона Райла
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.