Біблія » Клышка Пераклад Анатоля Клышкi

Іаана 12 Іаана 12 раздзел

1 Тады Ісус за шэсць дзён да Пасхі прыйшоў у Віфанію, дзе быў памерлы Лазар, якога Ісус уваскрэсіў з мёртвых.
2 І вось справілі Яму там вячэру, і Марфа прыслугоўвала, а Лазар быў адным з тых, што ўзлягалі з Ім.
3 Тады Марыям, узяўшы фунт міра з чыстага найкаштоўнейшага нарда, памазала Ісусу ногі і выцерла сваімі валасамі Яго ногі; і дом напоўніўся водарам міра.
4 А Іуда Іскарыёт, адзін з Яго вучняў, што меўся Яго выдаць, кажа:
5 Чаму не прадалі гэтае міра за трыста дынарыяў і не далі ўбогім?
6 А сказаў ён гэта не таму, што рупіўся пра ўбогіх, а таму, што быў злодзей і, маючы скарбонку, насіў тое, што туды апускалі.
7 Тады Ісус сказаў: Пакінь яе; яна зберагла яго на дзень Майго пахавання;
8 бо ўбогіх заўсёды вы маеце з сабою, Мяне ж не заўсёды маеце.
9 Тады вялікі натоўп іудзеяў даведаўся, што Ён там, і яны прыйшлі не толькі дзеля Ісуса, але і каб убачыць Лазара, якога Ён уваскрэсіў з мёртвых.
10 А першасвятары пастанавілі забіць і Лазара,
11 бо многія з іудзеяў з-за яго прыходзілі і ўверавалі ў Ісуса.
12 На другі дзень мноства людзей, якія прыйшлі на свята, пачуўшы, што Ісус ідзе ў Іерусалім,
13 узялі пальмавыя галіны і выйшлі насустрач Яму і ўсклікалі: Гасанна! Дабраславёны, Хто ідзе ў імя Гасподняе — Цар Ізраілеў!
14 Ісус жа, знайшоўшы асляня, сеў на яго, як напісана:
15 «Не бойся, дачка Сіёна! Вось, твой Цар ідзе, седзячы на маладым асле».
16 Гэтага Яго вучні спярша не зразумелі, але калі Ісус быў праслаўлены, тады яны ўспомнілі, што гэта пра Яго было напісана і гэта зрабілі Яму.
17 Сведчыў жа натоўп, які быў з Ім, калі Ён выклікаў Лазара з магільні і ўваскрэсіў Яго з мёртвых.
18 Таму [і] выйшаў народ насустрач Яму, бо яны пачулі, што Ён стварыў гэты знак.
19 Тады фарысеі казалі між сабою: Бачыце, што нічога не дасягаеце; вось, увесь свет пайшоў за Ім.
20 Былі і некаторыя эліны між тых, што ішлі пакланіцца на свята;
21 яны падышлі да Філіпа, што быў з Віфсаіды Галілейскай, і прасілі яго, кажучы: Спадару, мы хочам убачыць Ісуса.
22 Прыходзіць Філіп і кажа Андрэю, прыходзіць Андрэй і з ім Філіп і кажуць Ісусу.
23 Ісус жа адказвае ім, кажучы: Надышла гадзіна, каб быў праслаўлены Сын Чалавечы.
24 Сапраўды, сапраўды кажу вам: калі пшанічнае зерне, упаўшы ў зямлю, не памрэ, яно застаецца адно; калі ж памрэ, шмат плёну прыносіць.
25 Хто любіць сваю душу, той губіць36 яе, а хто ненавідзіць сваю душу ў гэтым свеце, захавае яе для вечнага жыцця.
26 Калі Мне хто служыць, няхай ідзе ўслед за Мною; і дзе Я, там і Мой слуга будзе; калі хто Мне служыць, ушануе яго [Мой] Бацька.
27 Цяпер Мая душа ўстрывожаная, і што Мне сказаць? Татухна, уратуй Мяне ад гэтай гадзіны? Але дзеля гэтага Я прыйшоў на гэтую гадзіну.
28 Татухна, праслаў Тваё імя. — Тады прыйшоў голас з неба: І праславіў і зноў праслаўлю.
29 А натоўп, які стаяў і чуў, казаў: Загрымела! — Іншыя казалі: З ім Анёл гаварыў.
30 У адказ Ісус сказаў: Не для Мяне быў гэты голас, а для вас.
31 Цяпер суд гэтаму свету, цяпер князь гэтага свету будзе выгнаны вон;
32 і Я, калі буду ўзнесены ад зямлі, усіх прыцягну да Сябе.
33 А гэта Ён казаў, даючы зразумець, якою смерцю належала Яму памерці.
34 Тады натоўп адказаў Яму: Мы чулі з закона, што Хрыстос застаецца навекі, і як Ты кажаш, што Сын Чалавечы павінен быць узнесены? Хто Гэты Сын Чалавечы?
35 Тады Ісус сказаў ім: Яшчэ няшмат часу святло між вамі37. Хадзіце, пакуль маеце святло, каб вас цемра не агарнула; а хто ў цемры ходзіць, не ведае, куды ідзе.
36 Пакуль маеце святло, веруйце ў святло, каб зрабіцца сынамі святла. — Ісус сказаў гэта і, адышоўшы ад іх, знік.
37 І хоць гэтулькі знакаў Ён стварыў перад імі, яны не ўверавалі ў Яго,
38 каб спраўдзілася слова прарока Ісаіі, якое сказаў ён: «Госпадзе, хто паверыў чутаму ад нас? І рука Гасподняя каму адкрылася?»
39 Яны таму не маглі ўвераваць, што яшчэ сказаў Ісаія:
40 «Ён асляпіў іх вочы і скамяніў іх сэрца, каб яны не бачылі вачыма і не зразумелі сэрцам, і не далучыліся, каб Я зрабіў здаровымі іх».
41 Ісаія сказаў гэта, таму што бачыў Яго славу і казаў пра Яго.
42 Хоць, аднак, і з начальнікаў многія ўверавалі ў Яго, але з-за фарысеяў не прызнаваліся, каб іх не адлучылі ад сінагогі;
43 бо палюбілі чалавечую славу больш за славу Божую.
44 Ісус жа ўсклікнуў і сказаў: Хто веруе ў Мяне, не ў Мяне веруе, але ў Таго, Хто паслаў Мяне,
45 і хто бачыць мяне, бачыць Таго, Хто паслаў Мяне.
46 Я, Святло, у свет прыйшоў, каб кожны, хто веруе ў Мяне, не застаўся ў цемры.
47 І калі хто пачуе Мае словы і не зберажэ38, Я не суджу яго; бо Я прыйшоў не судзіць свет, а ўратаваць свет.
48 Хто адхіляе Мяне і не прымае Маіх слоў, той мае суддзю сабе: слова, якое Я казаў, яно будзе судзіць яго ў апошні дзень.
49 Бо Я не ад Сябе казаў, а Бацька, што паслаў Мяне, Сам Мне запаведзь даў, што Мне сказаць і што прамаўляць.
50 І ведаю, што Яго запаведзь — вечнае жыццё. А што Я кажу, кажу так, як казаў Мне Бацька.

Зноскі:

25 36: У некат. рукап.: загубіць.
35 37: У некат. рукап.: з вамі.
47 38: У некат. рукап.: не ўверуе.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Евангелле паводле Іаана, 12 раздзел. Пераклад Анатоля Клышкi.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Іаана 12 раздзел в переводах:
Іаана 12 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Комментарии Джона Райла
  8. Толкования Августина
  9. Толкование Иоанна Златоуста
  10. Толкование Феофилакта Болгарского
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Библия говорит сегодня
  15. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.