Біблія » Клышка Пераклад Анатоля Клышкi

Іаана 17 Іаана 17 раздзел

1 Ісус прамовіў гэта і, узвёўшы свае вочы ў неба, сказаў: Татухна, надышла гадзіна; праслаў Твайго Сына, каб Сын праславіў Цябе,
2 як Ты даў Яму ўладу над усякім целам, каб усяму, што Ты даў Яму, Ён даў вечнае жыццё.
3 І гэта — жыццё вечнае, каб пазналі Цябе, адзінага праўдзівага Бога, і Таго, Каго Ты паслаў: Ісуса Хрыста.
4 Я праславіў Цябе на зямлі, скончыўшы работу, якую Ты даў Мне зрабіць.
5 І цяпер праслаў Мяне Ты, Татухна, у Цябе Самога славаю, якую Я меў у Цябе раней, чым быў свет.
6 Я адкрыў Тваё імя людзям, якіх Ты даў мне ад свету. Яны былі Твае, і Ты іх даў Мне, і Тваё слова яны збераглі.
7 Цяпер яны зразумелі, што ўсё, што Ты даў Мне, — ад Цябе;
8 бо словы, якія Ты даў Мне, Я даў ім, і яны прынялі і зразумелі праўдзіва, што Я ад Цябе выйшаў, і ўверавалі, што Ты Мяне паслаў.
9 Я за іх малю, не за ўвесь свет малю, але за тых, каго Ты даў Мне, бо яны — Твае.
10 І ўсё Маё — Тваё, і Тваё — Маё, і Я праславіўся ў іх.
11 І Я ўжо не ў свеце, а яны ў свеце, і Я да Цябе іду. Татухна Святы, зберажы іх у Тваім імені, якое42 Ты даў Мне, каб яны былі адно, як [і] Мы.
12 Калі Я быў [у свеце] з імі, Я бярог іх у Тваім імені, якое42 Ты даў Мне, і збярог, і ніхто з іх не загінуў, акрамя сына пагібелі, каб спраўдзілася Пісанне.
13 А цяпер да Цябе іду і кажу гэта ў свеце, каб яны мелі Маю радасць у сабе поўную.
14 Я даў ім Тваё Слова, і свет зненавідзеў іх, бо яны не ад свету, як Я не ад свету.
15 Я не малю, каб Ты ўзяў іх са свету, а каб збярог іх ад ліхога.
16 Яны не ад свету, як Я не ад свету.
17 Асвяці іх [Тваёю] праўдаю: Тваё слова — праўда.
18 Як Ты паслаў Мяне ў свет, і Я паслаў іх у свет;
19 і за іх Я прысвячаю Самога Сябе, каб і яны былі асвечаны праўдаю.
20 І не толькі за іх малю, але і за тых, што ўверавалі ў Мяне паводле іх слова,
21 каб усе яны былі адно, як Ты, Татухна, ува Мне, і Я ў Табе, каб і яны ў Нас былі [адно], каб увераваў свет, што Ты Мяне паслаў.
22 І славу, якую Ты даў Мне, Я ім даў, каб яны былі адно, як Мы адно;
23 Я ў іх, і Ты ўва Мне, каб яны былі ў дасканаласці адно, каб пазнаў свет, што Ты Мяне паслаў і палюбіў іх, як Мяне палюбіў.
24 Татухна, хачу, каб тыя, каго даў Ты мне, са Мною былі, дзе Я, каб яны бачылі Маю славу, якую Ты даў Мне, бо палюбіў Мяне яшчэ да заснавання свету.
25 Татухна Праведны, і свет Цябе не пазнаў, а Я пазнаў Цябе, і яны пазналі, што Ты Мяне паслаў;
26 І Я абвясціў ім Тваё імя і буду абвяшчаць, каб любоў, якою Ты палюбіў Мяне, у іх была, і Я ў іх.

Зноскі:

12 42: У некат. рукап.: якіх.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Евангелле паводле Іаана, 17 раздзел. Пераклад Анатоля Клышкi.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Іаана 17 раздзел в переводах:
Іаана 17 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Комментарии Джона Райла
  8. Толкования Августина
  9. Толкование Иоанна Златоуста
  10. Толкование Феофилакта Болгарского
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Библия говорит сегодня
  15. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.