Біблія » Клышка Пераклад Анатоля Клышкi

Іаана 21 Іаана 21 раздзел

1 Пасля гэтага Ісус зноў з’явіўся [Сваім] вучням каля Тыверыядскага мора; з’явіўся ж так.
2 Былі разам Сіман Пётр, Фама, званы Блізня, Нафанаіл з Каны Галілейскай, [сыны] Зевядзеевы і два іншыя з Яго вучняў.
3 Сіман Пётр кажа ім: Іду лавіць рыбу. — Яны кажуць яму: Пойдзем і мы з табою. — Яны выйшлі і [зараз жа] ўвайшлі ў лодку, але ў тую ноч не злавілі нічога.
4 І калі ўжо надышла раніца, Ісус стаў на беразе, але вучні не пазналі, што гэта Ісус.
5 Тады Ісус кажа ім: Дзеткі, ці не маеце якой яды? — Яны адказалі Яму: Не.
6 І Ён сказаў ім: Закіньце сетку з правага боку лодкі і знойдзеце. — Тады яны закінулі і ўжо не маглі яе выцягнуць з-за мноства рыбы.
7 Тады той вучань, якога любіу Ісус, кажа Пятру: Гэта Госпад. — Сіман жа Пётр, пачуўшы, што гэта Госпад, падперазаўся вопраткаю, бо ён быў голы, і кінуўся ў мора,
8 а іншыя вучні прыплылі ў лодцы — бо былі яны недалёка ад берага, локцяў з дзвесце, цягнучы сетку з рыбаю.
9 Калі ж яны зышлі на зямлю, бачаць раскладзенае вуголле і рыбу, што ляжыць на ім, і хлеб.
10 Ісус кажа ім: Прынясіце рыбы з той, што вы цяпер злавілі.
11 Тады Сіман Пётр увайшоў у лодку і выцягнуў на бераг сетку, поўную вялікіх рыб, якіх было сто пяцьдзесят тры; і хоць было гэтулькі, сетка не парвалася.
12 Ісус кажа ім: Хадзіце, снедайце. — Але ніхто з вучняў не адважыўся спытацца ў Яго: «Хто Ты?» — ведаючы, што гэта Госпад.
13 Ісус падыходзіць, бярэ хлеб і дае ім, і рыбу таксама.
14 Гэта ўжо трэці раз Ісус з’явіўся [Сваім] вучням, уваскрэшаны з мёртвых.
15 Калі ж яны паснедалі, Ісус кажа Сіману Пятру: Сімане, [сыне] Іаанаў52, ці любіш ты Мяне больш, чым яны? — Той кажа Яму: Так, Госпадзе, Ты ведаеш, што я люблю Цябе. — Ісус кажа Яму: Пасі Маіх ягнятак.
16 Кажа яму зноў, другі раз: Сімане, [сыне] Іаанаў52, ці любіш ты Мяне? — Пётр кажа Яму: Так, Госпадзе, Ты ведаеш, што я люблю Цябе. — Ісус кажа яму: Пасі Маіх авечак.
17 Трэці раз Ён кажа яму: Сімане, [сыне] Іаанаў52, ці любіш ты Мяне? — Засмуціўся Пётр, што Ён спытаўся ў яго трэці раз: «Ці любіш ты Мяне?» кажа53 Яму: Госпадзе, Ты ўсё ведаеш, Ты ведаеш, што я люблю Цябе. — [Ісус] кажа яму: Пасі Маіх авечак.
18 Сапраўды, сапраўды кажу табе: Калі ты быў маладзейшы, то сам падпяразваўся і хадзіў, куды хацеў; а калі састарэеш, выцягнеш свае рукі і іншы падперажэ цябе і павядзе, куды не хочаш.
19 А гэта Ён сказаў, даючы зразумець, якою смерцю Пётр праславіць Бога. І, сказаўшы гэта, кажа яму: Ідзі ўслед за Мною.
20 Пётр, павярнуўшыся, бачыць, што следам ідзе вучань, якога любіў Ісус, той самы, які і прыпаў на вячэры да Яго грудзей і сказаў: «Госпадзе, хто выдасць Цябе?»
21 І, ўбачыўшы яго, Пётр кажа Ісусу: Госпадзе, а ён што?
22 Ісус кажа яму: Калі я захачу, каб ён заставаўся, пакуль прыйду, што табе? Ты ідзі ўслед за Мною.
23 Тады разышлося гэтае слова між братамі, што вучань той не памрэ, але Ісус не сказаў яму, што не памрэ, а сказаў: «Калі я захачу, каб ён заставаўся, пакуль прыйду, што табе?»
24 Гэта і ёсць той вучань, што сведчыць пра ўсё гэта і напісаў гэта, і мы ведаем, што праўдзівае яго сведчанне.
25 Ёсць жа і шмат іншага, што зрабіў Ісус; калі б усё гэта запісаць падрабязна, думаю, што і сам свет не ўмясціў бы напісаных кніг. [Амін.]

Зноскі:

15 52: У некат. рукап.: Іонаў.
17 53: У некат. рукап.: сказаў.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Евангелле паводле Іаана, 21 раздзел. Пераклад Анатоля Клышкi.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Іаана 21 раздзел в переводах:
Іаана 21 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Комментарии Джона Райла
  8. Толкования Августина
  9. Толкование Иоанна Златоуста
  10. Толкование Феофилакта Болгарского
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Библия говорит сегодня
  15. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.