Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Яана 21 Евангеля Яана 21 раздзел

1 Просьле гэтага зьявіўся Ісус ізноў вучанікам ля мора Тыверадзкага. Зьявіўся ж гэтак:
2 Былі там разам Сымон Пётра а Хама, званы Блізьнюк, а Нафанайла з Каны Ґалілейскае а Зэведэенкі а двух іншых із вучанікаў Ягоных.
3 Сымон Пётра кажа ім: «Іду лавіць рыбу». Кажуць яму: «Ідзем і мы з табою». І вышлі, і селі да стругу, і тае ночы нічога не злавілі.
4 А рана нараніцы, яшчэ золкам, стаў Ісус на беразе; вучанікі, адылі, ня ведалі, што гэта быў Ісус.
5 Дык Ісус кажа ім: «Дзеці, ці маеце якую ежу?» Яны адказалі Яму: «Не».
6 Ён жа сказаў ім: «Закіньце сець із правага боку струга, і знойдзеце». Яны закінулі, і ўжо не маглі выцягнуць яе з прычыны множасьці рыбы.
7 Кажа тады Пётру вучанік тый, каторага мілаваў Ісус: «Гэта Спадар». А Сымон Пётра, пачуўшы, што гэта Спадар, паперазаўся адзецьцям, — бо быў голы, — і кінуўся ў мора.
8 А іншыя вучанікі прыплылі ў лодцы, бо недалёка былі ад зямлі, локцяў каля дзьвесьце, цягнучы сець із рыбаю.
9 Як жа выеелі на зямлю, бачаць цяпло з вугальля, і рыбу, на ім лежачую, і хлеб.
10 Кажа ім Ісус: «Прынясіце з тае рыбы, што вы злавілі цяпер».
11 Пайшоў Сымон Пётра й выцягнуў сець на зямлю, поўную вялікае рыбы, каторае было сто пяцьдзясят тры; і ач было толькі, сець не парвалася.
12 Кажа ім Ісус: «Ідзіце, сьнедайце». Ніхто, адылі, зь іх ня сьмеў папытацца ў Яго: «Хто Ты?» ведаючы, што гэта Спадар.
13 Прыходзе Ісус, і бярэць хлеб, і даець ім, і рыбу таксама.
14 Гэта ўжо трэйці раз зьявіўся Ісус вучанікам, ускрэсшы зь мертвых.
15 А як яны пасьнедалі, кажа Сымону Пётру Ісус: «Сымоне Ёнёнку, ці мілуеш ты Мяне балей, чымся гэтыя?» Кажа Яму: «Але, Спадару, Ты ведаеш, што я люблю Цябе». Кажа яму: «Пасі ягняты Мае».
16 Кажа яму другім наваратам: «Сымоне Ёнёнку, ці мілуеш ты Мяне?» Кажа Яму: «Але, Спадару, Ты ведаеш, што я люблю Цябе». Кажа яму: «Будзь пастухом авец Маіх».
17 Кажа яму трэйцім наваратам: «Сымоне Ёнёнку, ці любіш ты Мяне?» Засмуціўся Пётра, што Ён сказаў яму трэйці раз: «Ці любіш ты Мяне?» і сказаў Яму: «Спадару, Ты ўсе ведаеш, Ты ведаеш, што я люблю Цябе». Ісус кажа яму: «Пасі авечкі Мае».
18 «Запраўды, запраўды кажу табе: як ты быў малодшы, ты папяразаваўся сам і йшоў, куды зычыў; але як застарэеш, выцягнеш рукі свае, і іншы папяража цябе й павядзець, куды ня зычыш».
19 А гэта Ён сказаў, зазначаючы, якой сьмерцю ўславе ён Бога. І, сказаўшы гэта, кажа яму: «Ідзі за Імною».
20 Пётра, абярнуўшыся, бача йдучага за імі вучаніка, каторага мілаваў Ісус, і каторы на вячэры, нахінуўшыся да грудзёў Ягоных, сказаў: «Спадару, хто ізрадзе Цябе?»
21 Абачыўшы яго, Пётра кажа Ісусу: «Спадару, а ён што?»
22 Ісус кажа яму: «Калі Я зычу, каб ён застаўся, пакуль Я прыйду, што табе? ты за Імною йдзі».
23 Дык разышлося гэнае слова памеж братоў, што вучанік гэны не памрэць. Але не сказаў яму Ісус, што ён не памрэць, але: «Калі Я зычу, каб ён застаўся, пакуль Я прыйду, што табе?»
24 Гэта тый вучанік, што сьветча праз усе гэта, і каторы напісаў гэта, і мы ведаем, што праўдзівае сьветчаньне ягонае.
25 І шмат іншага таксама ё, што ўчыніў Ісус, каторае, калі б было напісана, думаю, што нават сам сьвет не зьмясьціў бы тых напісаных кнігаў.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Евангеля подле сьвятога Яана, 21 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Яана 21 раздзел в переводах:
Яана 21 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Комментарии Джона Райла
  8. Толкования Августина
  9. Толкование Иоанна Златоуста
  10. Толкование Феофилакта Болгарского
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Библия говорит сегодня
  15. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.