Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Яана, 20 Евангеля Яана, 20 глава

1 Першага ж дня тыдня Марыя Магдалена прыходзе да гробу рана нараніцы, як яшчэ было цемна, і бача — камень адкочаны ад гробу.
2 Дык бяжыць і прыходзе да Сымона Пётры а да другога вучаніка, каторага любіў Ісус, і кажа ім: «Узялі Спадара з гробу, і ня ведаем, ідзе паклалі».
3 Тады вышаў Пётра а другі вучанік і прышлі да гробу.
4 І абодва беглі разам, але другі вучанік бег баржджэй за Пётру, і прышоў да гробу першы.
5 І, нахінуўшыся, абачыў палотны лежачыя; але ня ўвыйшоў.
6 Тады прыходзе Сымон Пётра, ідучы за ім, і ўвыйшоў у гроб, і бача палотны лежачыя.
7 А хустку, што была на галаве Ягонай, не з палотнамі лежачую, але складзеную асобна.
8 Тады ўвыйшоў і другі, што ўперад прышоў да гробу, і абачыў, і ўверыў.
9 Бо яны яшчэ ня зналі Пісьма, што Яму належыла ўскрэсьці зь мертвых.
10 Дык вучанікі пайшлі ізноў двору.
11 Але Марыя стаяла знадворку ля гробу, плачучы. І як плакала, нахінулася да гробу.
12 І бача двух ангілаў, у белі седзячых, адзін ля ўзгалоўя, а другі ля ног, ідзе ляжала цела Ісусава.
13 І яны кажуць ёй: «Жонка, чаго ты плачаш?» Кажа ім: «Бо ўзялі Спадара майго, і ня ведаю, ідзе паклалі Яго».
14 Сказаўшы гэта, яна абярнулася назад і бача, што стаіць Ісус, але ня ведала, што гэта быў Ісус.
15 Ісус кажа ёй: «Жонка, чаго ты плачаш? каго шукаеш?» Думаючы, што гэта гараднічы, кажа Яму: «Спадару, калі ты вынес Яго адгэтуль, скажы імне, ідзе паклаў Яго, і я вазьму Яго».
16 Кажа ёй Ісус: «Марыя!» Абярнуўшыся, яна кажа пагэбрэйску: «Рабуні!», што знача: «Вучыцелю!
17 Ісус кажа ёй: «Не дакранайся да Мяне, бо Я яшчэ ня ўзьнёсься да Айца Свайго; але йдзі да братоў Маіх і скажы ім: узыходжу да Айца Свайго і да Айца вашага, і да Бога Свайго і да Бога вашага».
18 Прыходзе Марыя Магдалена, наказуючы вучанікам, што бачыла Спадара, і Ён гэта сказаў ёй.
19 Увечары таго дня, што быў першым днём тыдня, із страху перад Юдэямі, дзьверы былі замкнёныя, ідзе былі вучанікі, прышоў Ісус, і стаў пасярэдзіне, і кажа ім: «Супакой вам!»
20 І, сказаўшы гэта, Ён паказаў ім рукі а бок. І ўсьцешыліся вучанікі, абачыўшы Спадара.
21 Тады сказаў ім узноў: «Супакой вам! як Мяне паслаў Айцец, і Я пасылаю вас».
22 І сказаўшы гэта, дыхнуў на іх, і кажа ім: «Прыйміце Духа Сьвятога.
23 Каму даруеце грахі, дараваныя ім; каму задзяржыце, задзяржаныя».
24 Хама ж, адзін із двананцацёх, званы Блізьнюк, ня быў зь імі, як прыходзіў Ісус.
25 Казалі яму іншыя вучанікі: «Мы бачылі Спадара». Ён жа сказаў ім: «Калі не абачу на руках Ягоных знаку ад гваздоў, і не ўкладу палца свайго ў раны ад гваздоў, і не ўкладу рукі свае ў бок Ягоны, не паверу».
26 І за восьмі дзён ізноў былі вучанікі ў доме, і Хама зь імі. Прыходзе Ісус, як дзьверы былі замкнёныя; і стаў пасярэдзіне, і сказаў: «Супакой вам!»
27 Адлі кажа Хаме: «Выцягні палец свой сюды, і глянь на рукі Мае, і выцягні руку сваю, і ўкладзі ў бок Мой; і ня будзь нявернікам, але вернікам».
28 Адказаў Хама і сказаў Яму: «Спадар мой і Бог мой!»
29 Кажа яму Ісус: «Ты ўверыў, бо абачыў Мяне; дабраславёныя, што ня бачылі і ўверылі».
30 Шмат іншых знакоў учыніў таксама Ісус перад вучанікамі Сваімі, каторыя не запісаныя ў кнізе гэтай.
31 Але гэтыя запісаныя, каб вы верылі, што Ісус ё Хрыстос, сын Божы, і каб, верачы, мелі жыцьцё ў імя Ягонае.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Евангеля Яана, 20 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Джона Райла
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.