Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Яана 13 Евангеля Яана 13 раздзел

1 А перад сьвятам Пасхі Ісус, ведаючы, што прышла гадзіна Ягоная, каб адыйсьці з гэтага сьвету да Айца, умілаваўшы Сваіх собскіх. што на сьвеце, улюбіў іх да канца.
2 І ў часе вячэры, — а дзявал ужо быў укінуўшы ў сэрца Юды Сыманёнка Іскарыёта, ізрадзіць Яго. —
3 Ведаючы, што Айцец даў Яму ўсе ў рукі Ягоныя, і што Ён ад Бога вышаў і да Бога йдзець,
4 Устаець ад вячэры, і адкладае адзецьце, і, узяўшы ручнік, паперазаўся.
5 Адлі наліў вады ў мыпельнік, і пачаў мыць ногі вучанікам, і выціраць ручніком, каторым быў падперазаўшыся.
6 Падходзе да Сымона Пётры, і гэты кажа Яму: «Спадару, Ты імне мыць ногі?»
7 Адказаў Ісус і сказаў яму: «Што Я раблю, ты ня ведаеш цяпер, але даведаешся потым».
8 Пётра кажа Яму: «Ты ніколі ня будзеш мыць ногі імне!» Ісус адказаў яму: «Калі не памыю цябе, ты ня будзеш мець часьці з Імною».
9 Сымон Пётра Яму: «Спадару, ня толькі ногі мае, але таксама рукі а галаву».
10 Ісус кажа яму: «Хто пакупаўшыся, не патрабуе мыць, апрача ног, але ўвесь ён чысты; і вы чыстыя, але ня ўсі».
11 Бо ведаў Ён праз ізрадніка Свайго, затым сказаў: «Ня ўсі вы чыстыя».
12 Як жа Ён памыў ногі ім, і ўзяў адзецьце Свае, і ўзьлёг ізноў, Ён сказаў ім: «Ці ведаеце, што Я зрабіў вам?
13 Вы завіце Мяне Вучыцель а Спадар, і добра кажаце, бо Я ё.
14 Дык калі Я, Спадар а Вучыцель, памыў ногі вам, вы таксама маеце мыць ногі адзін аднаму.
15 Бо Я даў вам прыклад, каб, як Я зрабіў вам, вы рабілі таксама.
16 Запраўды, запраўды кажу вам: нявольнік не вялікшы за спадара свайго ані пасланы вялікшы за тога, хто яго паслаў.
17 Калі вы ведаеце гэта. шчасьлівыя вы, калі робіце гэта.
18 Не праз усіх вас кажу: Я знаю тых, каторых абраў. Але каб выпаўнілася Пісьмо: "Хто есьць із Імною хлеб, падняў пяту сваю на Мяне".
19 Цяпер кажу вам, перш чымся сталася, каб, як станецца, уверылі. што Я ё.
20 Запраўды, запраўды кажу вам: хто прыймае каго-колечы, каго Я пашлю, Мяне прыймае; а хто Мяне прыймае, прыймае Таго, Хто паслаў Мяне».
21 Сказаўшы гэта, Ісус зьнемарасьціўся ў духу, і пасьветчыў, і сказаў: «Запраўды, запраўды кажу вам, што адзін із вас ізрадзе Мяне».
22 Тады вучанікі пазіралі адзін на аднаго, сумляючыся праз каго ён сказаў.
23 І адзін із вучанікаў, каторага Ісус мілаваў, узьляжаў ля грудзёў Ісусавых.
24 Затым Сымон Пётра кіўнуў і кажа яму: «Папытай, хто бы гэта быў, праз каго Ён казаў».
25 А ён, узьлёгшы на грудзі Ісусавы, кажа Яму: «Спадару, хто гэта?»
26 Ісус кажа: «Тый, каму Я зануру й дам гэты кавалак». І, занурыўшы кавалак, даець яго Юду Сыманёнку Іскарыёту.
27 І тады, просьле гэтага кавалка, увыйшоў у яго шайтан. І Ісус кажа яму: «Што робіш, рабі борзда».
28 Але ніхто зь іх узьлежачых ня ведалі, чаму Ён сказаў яму гэта.
29 Бо некатрыя думалі, што кажа яму Ісус: «Купі, што нам надабе на сьвята», альбо, каб даў што ўбогім, бо ў Юды быў хатуль.
30 І ён, узяўшы тый кавалак, зараз вышаў. І была ноч.
31 Як ён вышаў, Ісус кажа: «Цяпер услаўлены Сын Людзкі, і Бог услаўлены ў Ім.
32 Калі Бог услаўлены ў Ім, Бог таксама ўславе Яго ў Сабе, і неўзабаве ўславе Яго.
33 Дзеці! яшчэ крыху Я з вамі. Будзеце шукаць Мяне, і, як Я сказаў Юдэям: "Куды Я йду, вы ня можаце пайсьці"; кажу таксама вам цяпер.
34 Новае расказаньне даю вам, каб вы мілавалі адзін аднаго; як Я мілаваў вас, каб і вы любілі адзін аднаго.
35 Па гэтым пазнаюць усі, што вы вучанікі Мае, калі будзеце мець любоў мяжсобку».
36 Сымон Пётра кажа Яму: «Спадару, куды Ты йдзеш?» Ісус адказаў яму: «Куды Я йду, ты ня можаш за Імною йсьці цяпер, але пойдзеш за Імною потым».
37 Пётра кажа Яму: «Спадару, чаму я не магу йсьці за Табою цяпер? Я аддам жыццё свае за Цябе»
38 Ісус адказуе: Ты аддасі жыцьцё свае за Мяне? Запраўды, запраўды кажу табе: пятух не запяець, як ты выпрашся Мяне трэйчы.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Евангеля подле сьвятога Яана, 13 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Яана 13 раздзел в переводах:
Яана 13 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Комментарии Джона Райла
  8. Толкования Августина
  9. Толкование Иоанна Златоуста
  10. Толкование Феофилакта Болгарского
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Библия говорит сегодня
  15. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.