Библия Міцкевіч Пераклад Міхася Міцкевіча

Яна, 13 Паводле Яна, 13 глава

4 Ісус устае з Вячэры. 5 Умывае ногі Апосталам. 15 Пакорнасьць і мудрасьць ім паказвае. 21 Здрадніка Юду выкрывае. 34 Дае новы запавет. 38 Пятровае адрачэньне прадракое.
1 Перад сьвятам Пасхі, Ісус, ведаючы, што прыйшла ўжо гадзіна Ягоная перайсьці з сьвету гэтага да Айца, ўзьлюбіў Сваіх на сьвеце гэтым любоўю безконцаю.
2 І ў час вячэры, калі д'ябал улажыў ужо ў сэрца Юды Сыманавага Іскарыёта прадаць Яго.
3 Ісус, ведаючы, што Айцец усё аддаў у рукі Ягоныя, і што ад Бога зыйшоў і да Бога йдзе, —
4 Устаў ад вячэры, зьняў з Сябе верхняе адзеньне і, узяўшы ручнік, аперазаўся.
5 Потым наліў вады ў умывальніцу і пачаў амываць ногі вучням і аціраць ручніком, якім быў апяразаны.
6 Калі-ж падыйшоў да Сымана Пятра, той кажа Яму: — Госпадзе! ці-ж Табе ўмываць ногі мае?
7 Ісус сказаў яму ў адказ: — што Я раблю цяпер, ты ня ведаеш, алі зразумееш потым.
8 Пётра кажа Яму: — ня ўмыеш ног маіх павек; і адказаў яму Ісус: — калі не амыю цябе, ня будзеш мець часьці са Мною.
9 Тады сказаў Яму Сыман Пётра: — Госпадзе! ня толькі ногі мае, але і рукі і галаву.
10 Ісус кажа яму: — абмытаму трэба толькі ногі амыць, бо ўвесь чысты; і вы чыстыя, але ня ўсе.
11 Бо ведаў, хто прадасьць Яго, дзеля таго і сказаў: — ня ўсе вы чыстыя.
12 Калі-ж умыў ногі іх, надзеў адзеньне Сваё і, сеўшы зноў, сказаў ім: — ці ведаеце, што ўчыніў Я вам?
13 Вы завяце Мяне Вучыцелем і Госпадам, і добра кажаце, бо такім Я ёсьць.
14 І калі Я, Госпад і Вучыцель умыў ногі вашыя, то і вы павінны ўмываць ногі адзін аднаму.
15 Я паказаў вам, каб і вы рабілі так, як Я вам зрабіў.
16 Папраўдзе, папраўдзе кажу вам: — слуга ня большы за гаспадара свайго, ані пасланец ня большы за таго, хто паслаў яго.
17 Калі гэта ведаеце, шчасьлівыя вы, калі гэта выконваеце.
18 Не пра ўсіх вас гавару: Я ведаю, каго выбраў; але мае спраўдзіцца Пісаньне: — той, хто есьць хлеб са Мною, падняў на Мяне пяту сваю.
19 Цяпер кажу вам, раней, чым тое мае стацца, каб як станецца, вы паверылі, што гэта — Я.
20 Папраўдзе, папраўдзе кажу вам: хто прыймае таго, каго Я пашлю, той Мяне прыймае; а хто прыймае Мяне, прыймае Таго, Хто паслаў Мяне.
21 Сказаўшы гэта, Ісус усхваляваўся духова і абвесьціў, кажучы: — папраўдзе, папраўдзе кажу вам, што адзін з вас прадасьць Мяне.
22 Вучні-ж азіраліся адзін на аднаго, ня ведаючы, пра каго гаворыць.
23 Адзін-жа з вучняў Ягоных, якога Ісус любіў, сядзеў, прыхіліўшыся да грудзей Ісуса.
24 І яму Сыман Пётра падаў знак, каб спытаўся, хто гэта, пра каго гаворыць.
25 І той, прыпаўшы да грудзей Ісуса, сказаў Яму: — Госпадзе, хто гэта?
26 Ісус адказаў: — той, каму Я, абмакнуўшы, падам хлеб; і абмакнуўшы кавалак хлеба, падаў Юду Сыманаваму Іскарыёту.
27 І зараз-жа пасьля падачы хлеба ўвайшоў у яго шатан. Тады сказаў яму Ісус: — што робіш, рабі хутчэй.
28 Але ніхто з тых, якія сядзелі за сталом, не зразумеў, пра што гэта Ён сказаў яму.
29 Дзеля таго што ў Юды была скарбонка, некаторыя думалі, што Ісус сказаў яму: — купі, што нам патрэбна на сьвята, ці каб што-небудзь даў убогім.
30 Той-жа, узяўшы хлеб, зараз-жа выйшаў; была ноч.
31 І калі ён выйшаў, Ісус прамовіў: — цяпер праслаўлены Сын Чалавечы, і Бог праслаўлены ў Ім.
32 І калі Бог праслаўлены ў Ім, і Бог праславіць Яго ў Сабе, і зараз праславіць Яго.
33 Дзеці! яшчэ нядоўга пабыць Мне з вамі: — будзеце шукаць Мяне, і, як сказаў Я юдэям: — куды Я йду, вы ня можаце йсьці, — гэтак гавару цяпер і вам.
34 Запавет новы даю вам: любеце адзін аднаго; як Я палюбіў вас, так і вы любеце адзін аднаго.
35 Па гэтым пазнаюць усе, што вы вучні Мае, калі будзеце мець любоў між сабою.
36 Гаворыць Яму Сыман Пётра: — Госпадзе! куды (Ты) йдзеш? Ісус адказаў яму: — куды Я йду, ты ня можаш цяпер ісьці за Мною, але потым пойдзеш за Мною.
37 Пётра сказаў Яму: — Госпадзе! чаму я не магу йсьці за Табою цяпер? я душу сваю палажу за Цябе.
38 Ісус адказаў яму: — душу тваю за Мяне паложыш? папраўдзе, папраўдзе кажу табе: перш чым прапяе певень, ты тройчы адрачэшся ад Мяне.

Примечания к тексту

5 амываць — ці — умываць.
19 Кажу вам цяпер, перад тым як яно станецца, каб потым, каді станецца, вы паверылі, што гэта пра Мяне.
33 яшчэ — ці — ужо.
34 палюбіў — ці — узьлюбіў.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Яна, 13 глава. Пераклад Міхася Міцкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Джона Райла
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.