Біблія » Міцкевіч Пераклад Міхася Міцкевіча

Яна 5 Паводле Яна 5 раздзел

2 Купель Бэтэсда. 5 Ісус ацаляе ў сыботу трыццацілетняга хворага. 1017 Ісус выкрывае ілжывых юдэяў. 19 Сваю Боскасьць сьцьвярджае шматлікімі цудамі. 26 І Майсеева сьветчаньне. 33 Ян — сьветач незгасальны. 39 Пісаньне жыцьцё вечнае сьцьвярджае.
1 Пасьля гэтага было сьвята юдэйскае, і Ісус прыйшоў у Ерусалім.
2 Ёсьць-жа ў Ерусаліме пры браме, званай Авечая, купальня, званая пагэбрайску Бэтсаіда, з пяцьма крытымі ўваходамі.
3 У іх ляжала мноства хворых: сьляпых, кульгавых, падсухіх, якія чакалі ўзрушэньня вады.
4 Бо ангел Гасподні час-ад-часу зыйходзіў у купальню і ўзрушаў ваду; і хто першы па ўзрушэньні вады ўваходзіў у яе, ачуньваў, які-б ні быў нядуг.
5 Быў там адзін чалавек, які праз трыццаць восем год быў у нядугу.
6 Ісус, убачыўшы яго ляжачага і ведаючы, што як доўга ён цярпеў у нядугу, кажа яму: — ці хочаш быць здаровым?
7 Хворы адказаў Яму: — так, Госпадзе, але ня маю чалавека, які спусьціў-бы мяне ў купальню, калі ўзрушыцца вада; калі-ж я прыйходжу, іншы перш за мяне спускаецца ў яе.
8 Ісус кажа яму: — устань, вазьмі пасьцель сваю і хадзі.
9 І ён ураз стаў здаровым, узяў пасьцель сваю і пайшоў; дзялася-ж гэта ў дзень сыботні.
10 Дзеля таго юдэі гаварылі ацаленаму: — сёньня сыбота; ня можна табе браць пасьцель тваю.
11 Ён-жа адказаў ім: — Той, Хто ацаліў мяне, сказаў мне: — вазьмі пасьцель тваю і хадзі.
12 І спыталіся у яго: — хто Той Чалавек, Які сказаў табе — вазьмі пасьцель тваю і хадзі?
13 Ацалены-ж ня ведаў, Хто Ён; бо Ісус адыйшоўся ў народ, які там быў.
14 Потым знайшоў яго Ісус у храме і сказаў яму: — вось, ты здароў стаў; не грашы-ж больш, каб ня здарылася з табою штось горшага.
15 Чалавек гэты пайшоў і расказаў юдэям, што гэта Ісус, Хто ацаліў яго.
16 І дзеля гэтага юдэі сьцігалі Ісуса, шукаючы загубы на Яго, бо тварыў гэтае ў сыботу.
17 Ісус-жа гаварыў ім: Айцец Мой да гэтага часу творыць, і Я твару.
18 За гэта юдэі яшчэ больш разьярваліся, каб загубіць Яго, за тое, што ня толькі зьневажае сыботу, але і называе Бога Айцом Сваім, і Сябе дараўноўвае да Бога.
19 Ісус-жа ў адказ сказаў ім: — папраўдзе, папраўдзе кажу вам: Сын нічога ня можа тварыць Сам ад Сябе, калі ня бачыць, як творыць Айцец, бо што творыць Ён, тое і Сын творыць таксама.
20 Бо Айцец любіць Сына, і паказвае Яму ўсё, што творыць Сам, і пакажа Яму ўчынкі большыя за гэтыя на падзіўленьне вам.
21 Бо як Айцец уваскрашае памершых і ажыўляе, так і Сын ажыўляе, каго хоча.
22 Бо Айцец і ня судзіць нікога, але ўвесь суд аддаў Сыну.
23 Каб усе паважалі Сына, як паважаюць Айца; і хто не паважае Сына, той не паважае і Айца, Хто паслаў Яго.
24 Папраўдзе, папраўдзе кажу вам, хто слухае слова Маё і верыць Таму, Хто паслаў Мяне, мае жыцьцё вечнае, і на суд ня прыйходзіць, але перайшоў ад сьмерці да жыцьця.
25 Папраўдзе, папраўдзе кажу вам: — надыйходзіць час, ды ўжо настаў, калі мертвыя пачуюць голас Сына Божага і, пачуўшы, ажывуць.
26 Бо як Айцец мае жыцьцё ў Самым Сабе, так і Сыну даў мець жыцьцё ў Самым Сабе.
27 І даў Яму ўладу суд чыніць, бо Ён ёсьць Сын Чалавечы;
28 Ня дзівецеся з гэтага. Бо надыйходзіць час, калі ўсе, хто ў магілах, пачуюць голас Сына Божага.
29 І выйдуць — каторыя тварылі добрае, на ўваскрасеньне жыцьця, а каторыя тварылі ліхое, на ўваскрасеньне асуду.
30 Я нічога не магу тварыць Сам ад Сябе. Як Я чую, так суджу, і суд Мой справядлівы, бо не дамагаюся волі Мае, але волі Таго, Хто паслаў Мяне.
31 Калі Я сьветчу Сам за Сябе, то сьветчаньне Маё ня справядлівае.
32 Ёсьць іншы, Хто сьветчыць за Мяне, і Я ведаю, што праўдзівае сьветчаньне тое, якім Ён сьветчыць за Мяне.
33 Вы пасылалі да Яна, і ён даў сьветчаньне праўдзівае.
34 Я-ж не ад чалавека прыймаю сьветчаньне, але кажу вам гэта, каб вы былі збавёныя.
35 Ён быў сьветачам, які гарэў і сьвяціў; і вы хацелі часова пацешыцца ягоным сьвятлом.
36 Я-ж маю сьветчаньне большае за Янава, бо дзеяньні, якія даў мне Айцец да выкананьня, самыя тыя дзеяньні, якія Я твару, сьветчаць за Мяне, што Айцец паслаў Мяне.
37 І Айцец, пасылаючы Мяне, Сам засьветчыў за Мяне; вы-ж ані голасу Яго ніколі ня чулі, ані вобліку Яго ня бачылі.
38 І ня маеце ў сабе слова Ягонага, бо ня верыце Таму, Каго Ён паслаў.
39 Пазнайце Пісаньні, праз якія вы думаеце здабыць жыцьцё вечнае, і яны ж сьветчаць за Мяне.
40 Але вы ня хочаце прыйсьці да Мяне, каб мець жыцьцё.
41 Ня прыймаю славы ад людзей.
42 Але ведаю вас: вы ня маеце ў сабе любові да Бога.
43 Я прыйшоў у імя Айца Майго, і ня прыймаеце Мяне; а калі іншы прыйдзе ў імя сваё, таго прымеце.
44 Як вы можаце верыць, калі прыймаеце славу адзін ад аднаго, а славы ад Бога Адзінага ня шукаеце.
45 Ня думайце, што Я буду вінаваціць вас прад Айцом; ёсьць-жа адзін, хто вінаваціць вас — Майсей, на каго вашыя надзеі.
46 Але, каб вы верылі Майсею, верылі-б і Мне, бо ён пісаў пра Мяне.
47 Калі-ж і яго пісаньням ня верыце, як-жа паверыце словам Маім?

Зноскі:

8 пасьцель сваю — ці — по́лаг свой.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Сьвятое Евангельле Яна, 5 раздзел. Пераклад Міхася Міцкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Яна 5 раздзел в переводах:
Яна 5 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Комментарии Джона Райла
  8. Толкования Августина
  9. Толкование Иоанна Златоуста
  10. Толкование Феофилакта Болгарского
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Библия говорит сегодня
  15. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.