1 Шлюб у Кане Галілейскай. 6 Вада ў віно ператвораная. 11 Пачатак цудаў Ісусавых. 12 Адыйходзіць Ісус у Капернаўм. 13 Адтуль прыйходзіць у Ерусалім. 15 Там выганяе гандляроў з храму, і ўслоны мяняльнікаў абарачае. 19 Руйнаваньне храму — значыць Цела Ісусавага. 23 Многія ўверылі, бачыўшы цуды Ісусавы.
1 На трэйці дзень вясельле было ў Кане Галілейскай; і была там Маці Ісуса.
2 Быў-жа таксама зазваны на вясельле Ісус і вучні Ягоныя.
3 І калі нехапіла віна, Маці Ісуса кажа Яму: віна ня маюць.
4 Ісус-жа сказаў Ёй: — што Мне і табе, Жанчына? не настаў яшчэ час Мой.
5 Маці-ж Яго гаворыць слугам: — што вам скажа, зрабеце.
6 Было-ж там шэсьць каменных пасудзін, па дзьве або па тры меры кажная, якія стаялі за звычаем ачышчэньня юдэйскага.
7 Ісус кажа ім: — запоўніце пасудзіны вадою; і залілі дапаўна.
8 І сказаў ім: — цяпер чэрпайце і нясеце да вясельнага маршалка; і панясьлі.
9 Калі-ж маршалак спрабаваў віна створанага з вады, — ён-жа ня ведаў, скуль яно, слугі-ж, якія чэрпалі ваду, ведалі, — тады падклікае маладога;
10 І кажа яму: — кажны чалавек перш падае добрае віно, а як уп'юцца, тады горшае; ты-ж добрае віно захаваў аж дагэтуль.
11 Гэтак у Кане Галілейскай палажыў Ісус пачатак цудам, і выявіў славу Сваю, і ўверылі ў Яго вучні Ягоныя.
12 Пасьля гэтага прыйшоў у Капернаум, Сам і Маці Яго, і браты Яго, і вучні Ягоныя, і там прабылі некалькі дзён.
13 Набліжалася Пасха Юдэйская, і Ісус прыйшоў у Ерусалім.
14 І пабачыў, што ў храме прадаваліся авечкі, валы, галубы; там-жа сядзелі і мяняльнікі грошэй.
15 І, зрабіўшы біч з вяровак, выгнаў з храму ўсіх: і авец, і валоў, і грошы ў мяняльнікам рассыпаў, і сталы перавярнуў.
16 І сказаў гандлярам галубамі: — забярэце гэта адсюль, і Дом Айца Майго не ператварайце ў дом гандлю.
17 Тады ўспомнілі вучні Ягоныя, што напісана: — «трывога за Дом Твой зьядае Мяне».
18 Юдэі-ж у адказ сказалі Яму: — які знак падасі нам, што Ты волен рабіць гэтак?
19 І сказаў Ісус ім у адказ: — зруйнуйце храм гэты, і Я ў тры дні ўздыму Яго.
20 Сказалі-ж юдэі: — сорак шэсьць год будаваўся храм гэты, і ці Табе ў тры дні адбудаваць яго?
21 Гаварыў-жа Ён пра храм Цела Свайго.
22 Калі-ж уваскрос з мертвых, успомнілі вучні Ягоныя, што казаў гэта і паверылі Пісаньню і слову, якое сказаў Ісус.
23 Калі-ж быў у Ерусаліме ў сьвята Пасхі, многія ўверылі ў імя Ягонае, пабачыўшы цуды, якія тварыў.
24 Але Сам Ісус не зьвяраўся ім, бо ведаў усіх.
25 І не патрабаваў, каб хто сьветчыў за чалавека, бо Сам ведаў, што было ў чалавеку.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Яна, 2 глава. Пераклад Міхася Міцкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Джона Райла
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.