1 На трэйці дзень было вясельле ў Кане Галілейскай; і маці Ісусава была тамака.
2 Гэтаксама Ісус і вучні Ягоныя былі пазваныя на вясельле.
3 І калі не хапіла віна, маці Ісусава кажа Яму: віна ня маюць.
4 Ісус кажа ёй: што Мне і табе, жанчына? Гадзіна Мая яшчэ не надыйшла.
5 Маці Ягоная сказала слугам: штоколечы скажа вам, зрабеце гэта.
6 Было-ж тамака шэсьць каменных судзін да вады, якія стаялі ў сузгоднасьці зь юдэйскім звычаем ачышчэньня, зьмяшчаючых па дзьве ці па тры. меры.
7 Кажа ім Ісус: напоўніце судзіны вадою. І напоунілі іх да верху.
8 І кажа ім: чэрпайце цяперака і нясеце да даглядчыка. І панесьлі.
9 І калі-ж даглядчык пакаштаваў вады, што віном сталася, — а ён ня ведаў, скуль яно, слугі-ж, што налівалі ваду, ведалі, — кліча маладога.
10 І кажа яму: кажны чалавек перш падае добрае віно, а як нап’юцца, тады горшае; ты-ж добрае віно захаваў дагэтуль.
11 Гэтак зрабіў Ісус пачатак цудам у Кане Галілейскай і выявіў славу Сваю, і ўверавалі ў Яго вучні Ягоныя.
12 Пасьля гэтага прыйшоў Ён у Капэрнаум, Ён і маці Ягоная, і браты Ягоныя, і вучні Ягоныя, і прабылі там некалькі дзён.
13 І была блізка Пасха юдэйская, і ўвайшоў Ісус ў Ерузалім;
14 І знайшоў у сьвятыні тых, што прадавалі валоў, авец, галубоў, і сядзелі тамака мянялы.
15 І зрабіўшы зь вяровак бізун, выгнаў са сьвятыні усіх, гэтаксама і авец і валоў, ды рассыпаў грошы мянялаў і сталы іхныя абярнуў;
16 І сказаў тым, што прадавалі галубоў: забярэце ўсе гэныя рэчы згэтуль: не рабеце дому Айца Майго домам гандлю.
17 І прыпомні вучні Ягоныя, што пра гэта было напісана: рупатлівасьць пра дом Твой пажырае Мяне.
18 Тады Юдэі, адказваючы, сказалі Яму: які знак нам дасі, чаму гэтае робіш:
19 Ісус, адказваючы ім, сказаў: зруйнуйце сьвятыню гэтую, і Я у тры дні адбудую яе.
20 Тады Юдэі сказалі; сьвятыня гэтая будавалася сорак і шэсьць гадоў, а Ты ў тры дні адбудуеш яе?
21 Але Ён гаварыў гэтае пра сьвятыню цела Свайго.
22 Затым, як уваскрос Ён ізь мертвых, вучні Ягоныя прыпомнілі, што Ён казаў гэтае, і паверылі пісаньню і слову, што Ісус сказаў.
23 Цяпер-жа, калі быў Ён ў Ерузаліме на Пасху, у дню сьвяткаваньня, дык шматлікія, бачучы цуды, якя Ён чыніў, уверылі ў імя Ягонае.
24 Але сам Ісус не давяраўся ім, бо ведаў усіх.
25 І ня меў патрэбы, каб хто-небудзь сьведчыў пра чалавека, бо Сам ведаў, што было ў чалавеку.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводля Яна, 2 глава. Пераклад Яна Пятроўскага

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Джона Райла
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.