Библия Пятроўскi Пераклад Яна Пятроўскага

Яна, 14 Паводля Яна, 14 глава

1 Няхай не сумляваецца сэрца вашае; веруйце у Бога і веруйце ў Мяне.
2 У доме Айца Майго шмат сьвятліц; каб-жа ня гэтак было, сказаў-бы Я вам. Я іду прырыхтаваць вам месца.
3 І калі пайду і прырыхтую вам месца, прыйду ізноў і вазьму вас да Сябе, каб і вы былі там, дзе Я.
4 І куды Я іду, вы ведаеце, і дарогу ведаеце.
5 Кажа Яму Хама: Госпадзе, мы ня ведаем куды Ты ідзеш, дык як можам ведаць дарогу?
6 Ісус адказаў яму: Я і дарога, і праўда, і жыцьцё. Ніхто ня прыходзіць да Айца, адно празь Мяне.
7 Калі-б вы ведалі Мяне, ведалі-б і Айца Майго; і ад гэтае пары вы ведаеце Яго і бачылі Яго.
8 Кажа Яму Піліпп: Госпадзе, пакажы нам Айца, і годзе з нас.
9 Кажа яму Ісус: гэтулькі часу Я з вамі і ты, Піліпп, не пазнаў Мяне? Хто бачыў Мяне, бачыў Айца; як-жа ты кажаш: пакажы нам Айца?
10 Ці-ж ты ня верыш, што Я ў Айцу і Ацец ўва Мне? Словы, што Я кажу вам, Я не кажу ад Сябе. Ацец, Каторы ўва Мне, Ён творыць учынкі.
11 Верце Мне, што Я ў Айцу, і Ён ўва Мне: або верце Мне з прычыны тых самых учынкаў.
12 Запраўды, запраўды кажу вам: хто веруе ў Мяне, будзе рабіць учынкі якія Я раблю, дый нават большыя за іх зробіць: бо Я да Айца Майго іду.
13 І калі што напросіце ў имя Маё, тое ўчыню, каб Ацец быў услаўлены ў Сыне.
14 І калі напросіце што-небудзь у імя Маё, Я ўчыню.
15 Кал! вы любще Мяне, перасьцерагайце запаведз! Мае.
16 І Я буду прасіць Айца, і Ён дасьць вам іншага Пацяшыцеля, каб быў з вамі на векі.
17 Духа праўды, Каторага сьвет ня можа прыняць, бо ня бачыць Яго, ані нават ведае Яго: але вы ведаеце Яго, бо Ён з вамі ёсьць і ў вас будзе.
18 Не пакіну вас сіратамі; прыйду да вас.
19 Яшчэ крыху, і сьвет ужо ня убачыць Мяне, але вы убачыце Мяне, бо Я жыву, і вы жыць будзеце.
20 У той дзень даведаецеся, што Я ў Айцу, і вы ўва Мне, і Я ў вас.
21 Той, хто мае загады Мае і перасьцерагае іх, той любіць Мяне, а таго, хто любіць Мяне, любіціме Ацец Мой, Я палюблю яго і зьяўлюся яму Сам.
22 Юда /не Іскарыёт/ кажа Яму: Госпадзе, чаму гэта Ты хочаш зьявіць Сябе нам, а ня сьвету?
23 І адказаў яму Ісус і сказаў: хто любіць Мяне, той перасьцерагае слова Маё; і Ацец Мой палюбіць яго; і Мы прыйдзем да яго і сялібу Сабе ўчынім у яго.
24 Той, хто ня любіць Мяне, ня выконвае словаў Маіх; слова-ж, якое вы чуеце, ня ёсьць Маё, але Айца, Каторы паслаў Мяне.
25 Гэта сказаў Я вам, будучы з вамі.
26 Пацяшыцель-жа, Дух Сьвяты, Каторага пашле Ацец у імя Маё, навучыць вас усяго і прыпомніць вам усё, што Я казаў вам.
27 Супакой пакідаю вам, Мой супакой даю вам; не, як сьвет дае, даю Я вам: няхай не сумляваецца сэрца вашае і не баіцца.
28 Вы чулі, што Я сказаў вам: іду ад вас : прыйду да вас і прыйду да вас. Калі-б вы люблі Мяне, дык усьцешыліся-б, што Я сказаў: іду да Айца, бо Ацец Мой большы за Мяне.
29 І вось, Я сказаў вам пра гэта наперад, чымся сталася, каб вы паверылі, як станецца.
30 Ужо ня буду шмат гаварыць з вамі: бо надыходзіць валадар гэтага сьвету; і ён ня мае моцы нада Мною.
31 Але каб сьвет ведаў, што Я люблю Айца, і як загадаў Мне Ацец, гэтак і раблю: устаньце, хадзем адгэтуль.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводля Яна, 14 глава. Пераклад Яна Пятроўскага

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Джона Райла
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.