Біблія » Пятроўскi Пераклад Яна Пятроўскага

Яна 6 Паводля Яна 6 раздзел

1 Пасьля гэтага пайшоў Ісус на той бок мора Галілейскага або Тыбэрыядзкага.
2 І пайшло за Ім многа народу, бо бачылі цуды, якія Ён чыніў над хворымі.
3 І ўзышоў Ісус на гару і сядзеў тамака з вучнямі Сваімі.
4 Набліжалася-ж Пасха, сьвята юдэйскае.
5 Ісус, падняўшы вочы і ўгледзіўшы, што многа народу ідзе да Яго, кажа Піліппу: дзе нам купіць хлеба, каб накарміць іх?
6 казаў-жа гэта, выпрабоўваючы яго, бо Сам ведаў, што хацеў зрабіць.
7 Піліпп адказаў Яму: ім на дзьвесьце дынараў мала будзе хлеба, каб кажнаму зь іх дасталося хоць па крысе.
8 Адзін з вучняў Ягоных, Андрэй, брат Сымона Пётры, кажа Яму:
9 Есьць тутака хлапец, які мае пяць ячных хлебаў і дзьве рыбы, але што гэта для гэткага множства?
10 Ісус сказаў, загадайце ім узьлегчы. Было-ж на тым месцы шмат травы. Дык людзі узьлеглі лікам каля пяцёх тысячаў.
11 І ўзяў Ісус хлебы і, учыніўшы падзяку, раздаў вучням, а вучні ўзьлегшым, гэтаксама і рыбы, колькі хто хацеў.
12 І, як насыціліся, сказаў вучням Свам: зьбярэце тыя кавалкі, што асталіся, каб нічога не змарнавалася.
13 І сабралі і напоунлі дванаццаць карабоў кускамі зь пяцёх ячных хлебаў, што засталіся ў тых, што елі.
14 Людзі-ж, што бачылі цуд, учынены Ісусам, сказалі: гэта запраўды той прарок, што меўся прыйсьці ў сьвет.
15 Ісус-жа, ведаючы, што хочуць неўспадзеўкі прыйсьці і ўзяць Яго, каб зрабіць каралём, ізноў адыйшоў на гару адзін.
16 Калі настаў вечар, вучні Ягоныя зыйшлі над мора.
17 І, увайшоўшы ў лодку, паплылі на другі бок мора ў Капэрнаум. І пачало ужо цямнець, а Ісус ня прыходзіў да іх.
18 Дуў сільны вецер і мора хвалявалася.
19 Праплыўшы каля дваццаціпяці ці трыццаці стадыяў, яны ўбачылі Ісуса, ідучага па моры і ўжо недалёка ад лодкі, і спалохаліся.
20 Але Ён сказаў ім: гэта Я, ня бойцеся.
21 І ўзялі Яго ахвотна ў лодку, і хутка лодка прыберазлася, куды яны плылі.
22 Назаўтра, народ, які стаяў на тым баку мора і бачыў, што там ня было іншае лодкі, апрача тае, у якую ўвайшлі вучні Ягоныя і, што Ісус не уваходзіў у лодку з вучнямі Сваімі, але адплылі адны вучні Ягоныя.
23 Іншыя-ж лодкі надыйшлі з Тыбэрыяды блізка да таго месца, дзе елі хлеб, дзякуючы добраслаўленьню Госпада;
24 Вось-жа, калі народ спасьцярог, што тут няма Ісуса, ані вучняў Ягоных, дык увайшлі ў лодкі і прыплылі ў Капэрнаум, шукаючы Ісуса.
25 І, знайшоўшы Яго на другім баку мора, сказалі Яму: Раббі, калі Ты прыбыў сюды?
26 І адказаў ім Ісус і сказаў: запраўды, запраўды кажу вам: шукаеце Мяне не затым, што бачылі цуды, але затым, што елі хлеб і насыціліся;
27 Не працуйце дзеля ежы, што зьніштажаецца, але працуйце дзеля ежы, што трывае ў вечнае жыцьцё, якое дасьць вам Сын Чалавечы, бо Бог, Ацец адціснуў на ім Сваю пячаць.
28 Яны-ж сказалі Яму: што маем рабіць, каб тварыць справы Божыя?
29 І адказаў ім Іус і сказаў: вось справы Божыя: каб вы уверавалі ў Таго, Каго Ён паслаў.
30 Яны-ж сказалі Яму: які знак пакажаш нам, каб мы бачылі і паверылі Табе? што Ты чыніш?
31 Бацькі нашы елі манну ў пустыні як напісана: даў ім хлеб зь неба есьці.
32 Тады Ісус сказаў ім: запраўды, запраўды кажу вам: не Майсей даў вам хлеб зь неба, але Ацец Мой дае вам праўдзівы хлеб зь неба;
33 Бо хлеб Божы ёсьць Той, Каторы зыходзіць зь неба і дае жыцьцё сьвету.
34 Тады сказалі: яны Яму: Госпадзе, давай нам заўсёды гэтакі хлеб.
35 Ісус сказаў ім: Я ёсьць хлеб жыцьця: хто прыходзіць да Мяне, не дазнаціме голаду, і хто веруе ў Мяне, не будзе прагнуць ніколі.
36 Але Я сказаў вам, што вы і бачылі Мяне, і ня верыце.
37 Усё, што дае Мне Ацец, да Мяне прыйдзе, і прыходзячага да Мяне, ня выжану вон,
38 Бо Я зыйшоў зь неба, не каб чыніць Сваю волю, але волю Таго, Хто паслаў Мяне.
39 І гэта ёсьць воля Айца, Каторы паслаў Мяне, каб з таго, што Ён даў Мне, нічога не загубіць, але ўваскрасціць усе гэтае ў вапошні дзень.
40 Бо воля паслаўшага Мяне Айца ёсьць тая, каб кажны хто бачыць Сына і веруе ў Яго, меў вечнае жыцьцё, і Я ўваскрашу яго ў вапошні дзень.
41 Юдэі наракалі на Яго за тое, што Ён казаў: Я хлеб, што зыйшоў зь неба.
42 І казалі яны: ці ня Ісус гэта, сын Язэпаў, бацьку і маці каторага мы ведаем? Як-жаж Ён кажа: Я зыйшоў зь неба?
43 Ісус-жа адказаў ім і сказаў: ня гудзеце між сабою;
44 Ніхто ня можа прыйсьці да Мяне, калі яго ня схіліць Ацец, Каторы паслаў Мяне, і Я уваскрашу яго ў вапошні дзень.
45 Напісана ў прарокаў: і ўсе будуць навучаны Богам. Кажны, хто чуў ад Айца і навучыўся, прыходзіць да Мяне.
46 Гэта ня значыць, што ніхто ня бачыу Айца; той, Хто ад Бога, ёсьць адзіным, Каторы бачыў Айца.
47 Запраўды, запраўды кажу вам: хто веруе ў Мяне, мае вечнае жыцьце.
48 Я хлеб жыцьця.
49 Бацькі вашыя елі манну у пустыні і паўмралі.
50 Гэта ёсьць хлеб, што зыходзіць зь неба; хто будзе есьці яго, не памрэ.
51 Я — хлеб жывы, што зыйшоў зь неба: хто есьць хлеб гэты, жыць будзе вечна. Хлеб-жа, які Я дам, ёсьць Цела Маё, каторае Я аддам за жыцьце сьвету.
52 І спрачаліся між сабою Юдэі, кажучы: як Ён можа даць нам есьці цела Сваё?
53 Тады Ісус сказаў ім: запраўды, запраўды а вам: калі ня есьцімеце цела Сына Чалавечага і ня піцімеце Ягонае крыві, ня мецімеце жыцьця ў сабе.
54 Хто есьць цела Маё і пъе кроў Маю, мае жыцьцё вечнае, і Я ўваскрашу яго ў вапошні дзень.
55 Бо цела Маё запраўды ёсьць ежа, і кроў Мая запраўды ёсьць піцьцё.
56 І хто есьць цела Маё і пъе кроў Маю, ува Мне ёсьць і Я ў ім.
57 Як паслаў Мяне жывы Ацец і Я жыву Айцом, гэтак і той, хто есьць Мяне, жыць будзе Мною.
58 Гэты-ж вось і ёсьць хлеб, што зь неба зыйшоў: ня гэтак, як бацькі вашыя елі манну і паўміралі: хто есьць хлеб гэты, жыць будзе вечна.
59 Гэтае гаварыў Ён у сынагозе вучачы ў Капэрнауме.
60 З гэтае прычыны шматлікія зь Ягоных вучняў, чуючы гэтае, казалі; цьвярдое гэта слова; хто можа слухаць яго?
61 Ісус-жа, ведаючы ў Сабе, што вучні Ягоныя наракаюць на гэта, сказаў ім: ці гэта вас спакушае?
62 А што, калі вы ўгледзіце Сына Чалавечага ўзыходзячага туды, дзе быў раней?
63 Дух гэта, што ажыўляе, цела нічога ня вартае; словы, якія вам кажу, ёсьць дух і жыцьцё.
64 Але ёсьць некаторыя сярод вас, што ня вераць. Бо Ісус наперад ведаў, што ёсьць няверуючыя, і хто здрадзіць Яго.
65 І сказаў: затым бо і казаў Я вам, што ніхто ня можа прыйсьці да Мяне, калі ня будзе яму дадзена Айцом Маім.
66 З гэтае пары многія зь Ягоных вучняў адыйшлі ад Яго і ужо болей не хадзілі зь Ім.
67 Тады Ісус сказаў дванаццацём: ці ня хочаце і вы адыйсьці?
68 І Сымон Пётра адказаў Яму: Госпадзе, да каго нам ісці? Ты маеш словы вечнага жыцьця;
69 І мы паверылі, і пазналі, што Ты Хрыстос, Сын Бога жывога.
70 Ісус сказаў ім: ці не дванаццаць вас выбрау Я? Але адзін з вас дыябал.
71 Гэтае гаварыў Ён пра Юду Сымонавага Іскарыёта, бо гэты хацеў прадаць Яго, будучы адным з дванаццацёх.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Паводля Сьв. Яна Эвангеле, 6 раздзел. Пераклад Яна Пятроўскага.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Яна 6 раздзел в переводах:
Яна 6 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Комментарии Джона Райла
  8. Толкования Августина
  9. Толкование Иоанна Златоуста
  10. Толкование Феофилакта Болгарского
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Библия говорит сегодня
  15. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.