Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Яана 6 Евангеля Яана 6 раздзел

1 Просьле гэтага пайшоў Ісус за мора Ґалілейскае Тыверады.
2 І вялікі груд пайшоў за Ім, бо бачылі знакі, што Ён чыніў над хворымі.
3 Ісус жа ўзышоў на гару і там сядзеў з вучанікамі Сваімі.
4 Бліжылася ж Пасха, сьвята юдэйскае.
5 Тады Ісус, узьняўшы вочы Свае й пабачыўшы, што вялікі груд ідзець да Яго, кажа Піліпу: «Скуль мы купім букаткаў, каб яны маглі есьці?»
6 Казаў жа гэта, прабуючы іх, бо ён ведаў, што маніўся ўчыніць.
7 Піліп адказаў Яму: «Букаткаў за дзьвесьце дынароў ня стане ім, каб кажны зь іх крыху дастаў».
8 Кажа Яму адзін із вучанікаў Ягоных, Андрэй, брат Сымона Пётры:
9 «Ё дзяцюк тут, што мае пяць ячных букаткаў і дзьве рыбкі, але што гэта на так шмат?»
10 Ісус сказаў: «Загадайце, каб людзі ўзьляглі». Было шмат травы на тым месцу. Дык людзі ўзьляглі ў ліку каля пяцёх тысячаў.
11 Ісус, узяўшы букаткі і ўчыніўшы падзяку, раздаў вучанікам, а вучанікі лежачым; і таксама рыбкі, колькі хацелі.
12 І, як пад’елі, кажа вучанікам Сваім: «Зьбярыце тыя кавалкі, што засталіся, каб нічога не загінула».
13 Яны зьберлі й напоўнілі двананцаць поўных кашоў кавалкамі зь пяцёх букаткаў, што засталіся ў тых, каторыя елі.
14 Тады людзі, бачачы знак, што Ісус учыніў, казалі: «Гэта запраўды прарока, каторы меў прыйсьці на сьвет».
15 Ісус; жа, ведаючы, што маніліся прыйсьці і няць Яго, каб пастанавіць за караля, ізноў адыйшоў на гару адзін.
16 Як жа настаў вечар, вучанікі Ягоныя зышлі над мора
17 І, увыйшоўшы ў струг, плылі на другі бок мора, да Капернауму. І ўжо сьцямнела, і Ісус ня прыходзіў да іх.
18 Мора ж хвалявалася, бо веяў вялікі вецер.
19 Адплыўшы каля дваццаць пяцёх або трыццаць стадаў, яны абачылі, што Ісус ішоў па мору і бліжыўся да стругу, і спалохаліся.
20 Але Ён сказаў ім: «Гэта Я, ня бойцеся».
21 І ўзялі Яго ахвотна да стругу, і зараз струг быў на месцу, куды яны ськіраваліся.
22 Назаўтрае груд, што стаяў на другім баку мора, абачылі, што ня было іншага струга, апрача таго, у каторы ўвыйшлі вучанікі Ягоныя, і што Ісус ня ўвыйшоў у струг з вучанікамі Сваімі, але вучанікі Ягоныя адплылі адны.
23 Іншыя, адылі, лодкі прыплылі з Тыверады блізка да тога месца, ідзе елі хлеб, як дзякі ўчыніў Спадар.
24 Затым, як груд абачыў, што там ня было Ісуса ані вучанікаў Ягоных, увыйшлі ў струг і прыбылі да Капернауму, шукаючы Ісуса.
25 І, знайшоўшы Яго на другім баку мора, сказалі Яму: «Раббі, калі Ты прыбыў сюды?»
26 Адказаў ім Ісус і сказаў: «Запраўды, запраўды кажу вам: вы шукаеце Мяне не затым, што бачылі знакі, але затым, што елі з букаткаў і пад’елі.
27 Працуйце не на ежу, каторая гіне, але на ежу, што застаецца да жыцьця вечнага, каторую Сын Людзкі дасьць вам; бо на Ім паклаў пячаць Ацец, Бог».
28 Дык сказалі Яму: «Што нам рабіць, каб спраўляць справы Божыя?»
29 Адказаў Ісус і сказаў ім: «Гэта ё справа Божая, каб вы верылі ў Таго, каго Ён паслаў».
30 Яны ж сказалі Яму: «Што ж за знак чыніш, каб мы бачылі й верылі Табе? што Ты дзееш?
31 Айцове нашы елі манну на пустыні, як напісана: "Даў ім хлеб ізь неба есьці"».
32 Тады Ісус сказаў ім: «Запраўды, запраўды кажу вам: не Масей даў вам хлеб ізь неба, але Ацец Мой даець вам праўдзівы хлеб ізь неба;
33 Бо хлеб Божы ё тый, што зыходзе зь неба і даець жыцьцё сьвету».
34 І сказалі Яму: «Спадару, давай нам хлеба гэтага заўсёды».
35 Ісус сказаў ім: «Я хлеб жыцьця; хто прыходзе да Мяне, ніяк ня будзе прагці, і хто вера ў Мяне, ніколі ня будзе сьмягці.
36 Але Я сказаў вам, што вы й бачылі Мяне, і ня верыце.
37 Усе, што даець Імне Айцец, да Мяне прыйдзе, і прыходзячага да Мяне ня выжану вон,
38 Бо Я зышоў зь неба не каб чыніць волю Сваю, але волю таго, хто паслаў Мяне.
39 І гэта ё воля таго, хто паслаў Мяне, каб із усяго, што Ён даў Імне, нічога ня згубіць, але ўскрысіць апошняга дня;
40 Бо гэта ё воля Айца Майго, каб кажны, што бача Сына і вера ў Яго, меў жыцьцё вечнае; і Я ўскрышу яго апошняга дня».
41 Юдэі наракалі на Яго за тое, што Ён сказаў: «Я хлеб, што зышоў зь неба».
42 І казалі яны: «Ці ня Ісус гэта, сын Язэпаў, каторага айца й маці мы знаем? Як жа Ён кажа: "Я зышоў зь неба"?»
43 Адказаў Ісус і сказаў ім: «Не наракайце мяжсобку.
44 Ніхто ня можа прыйсьці да Мяне, калі не пацягне яго Айцец Мой, што паслаў Мяне; і Я ўскрышу яго апошняга дня.
45 У прарокаў напісана: "І ўсі будуць навучаны Богам". Кажны, каторы чуў ад Айца і навучыўся, прыходзе да Мяне.
46 Не, каб хто бачыў Айца, апрача таго, каторы ё з Богам; Тый бачыў Айца.
47 Запраўды, запраўды кажу вам: хто вера ў Мяне, мае жыцьцё вечнае.
48 Я хлеб жыцьця.
49 Айцове вашы елі манну на пустыні і памерлі.
50 Гэта ё хлеб, што зыходзе зь неба; хто будзе есьці яго, не памрэць.
51 Я — хлеб жыцьця, што зышоў зь неба; калі хто будзе есьці гэты хлеб, будзе жыць на векі. Хлеб жа, каторы Я дам, ё цела Мае, каторае Я аддам за жыцьцё сьвету».
52 Тады Юдэі сьперачаліся мяжсобку, кажучы: «Як можа гэты даць нам цела есьці?»
53 Дык Ісус сказаў ім: «Запраўды, запраўды кажу вам: калі не ясьце цела Сына Людзкога і ня п’іце крыві Ягонае, ня маеце жыцьця ў сабе.
54 Хто есьць цела Мае і п’ець кроў Маю, мае жыцьцё вечнае, і Я ўскрышу яго апошняга дня;
55 Бо цела Мае запраўды ё ежа, і кроў Мая запраўды ё піценьне.
56 Хто есьць цела Мае і п’ець кроў Маю, перабывае ў Імне, і Я ў ім.
57 Як жывы Айцец паслаў Мяне, і Я жыву Айцом, таксама хто есьць Мяне, будзе жыць таксама Імною.
58 Гэта хлеб, што зышоў зь неба. Не як айцове елі й памерлі: хто есьць гэты хлеб, будзе жыць на векі».
59 Гэта сказаў Ён у бажніцы, вучачы ў Капернауме.
60 Затым шмат хто з вучанікаў Ягоных, чуючы, казалі: «Цяжкое гэта слова! хто можа слухаць гэта?»
61 Але Ісус, ведаючы Сам у Сабе, што вучанікі Ягоныя наракаюць на гэта, сказаў ім: «Ці гэта ўражае вас?
62 Што ж, калі б вы абачылі Сына Людзкога ўзыходзячага туды, ідзе быў уперад?
63 Гэта дух, што ажыўляе; цела нічога не памагае. Словы, што Я кажу вам, ё дух і жыцьцё.
64 Але з памеж вас ё некатрыя, што ня вераць». Бо Ісус спачатку ведаў, хто няверучыя, і хто ізрадзе Яго.
65 І сказаў: «Затым Я кажу вам, што ніхто ня можа прыйсьці да Мяне, калі ня будзе гэта дана яму ад Айца».
66 Адгэтуль шмат хто з вучанікаў Ягоных адышлі ад Яго і ўжо не хадзілі зь Ім.
67 Тады Ісус сказаў двананцацём: «Ці вы таксама хочаце адыйсьці?»
68 Сымон Пётра адказаў Яму: «Спадару, да каго мы пойдзем? Словы жыцьця вечнага Ты маеш,
69 І мы ўверылі й пазналі, што Ты Сьвяты Божы».
70 Ісус адказаў ім: «Ці не двананцацёх абраў Я вас, адзін із вас, адылі, дзявал».
71 Сказаў жа празь Юду Сымонавага Іскарыёта, бо гэты маніўся выдаць Яго, будучы адзін із двананцацёх.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Евангеля подле сьвятога Яана, 6 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Яана 6 раздзел в переводах:
Яана 6 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Комментарии Джона Райла
  8. Толкования Августина
  9. Толкование Иоанна Златоуста
  10. Толкование Феофилакта Болгарского
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Библия говорит сегодня
  15. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.