Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Яана 12 Евангеля Яана 12 раздзел

1 Тады Ісус за шэсьць дзён да Пасхі прышоў да Віфані, ідзе быў памершы Лазар, каторага Ісус ускрысіў зь мертвых.
2 І прыгатавалі Яму там вячэру, і Мархва слугавала. Лазар жа быў адным із узьлежачых ізь Ім.
3 Марыя ж, узяўшы хунт дарагое масьці з чыстага нарду, памазала ногі Ісусу й выцерла ногі Ягоныя валасамі сваімі; і дом напоўніўся пахам масьці.
4 Тады кажа адзін із вучанікаў Ягоных, Юда Сыманёнак Іскарыёт, каторы маніўся Яго выдаць:
5 «Чаму не прадалі гэтае масьці за трыста дынароў і не далі бедным?»
6 Сказаў жа ён гэта не затым, каб рупіўся празь бедных, але затым, што быў злодзей, і, маючы хатуль, насіў, што туды клалі.
7 Тады сказаў Ісус: «Пакінь яе; надабе было, каб захавала яна гэта на дзень пахову Майго;
8 Бо бедных заўсёды маеце із сабою, але Мяне не заўсёды маеце».
9 І даведаўся вялікі груд ізь Юдэяў, што Ён быў там; і прышлі ня дзеля Ісуса толькі, але каб і Лазара абачыць, каторага Ён ускрысіў зь мертвых.
10 Найвышшыя ж сьвятары зрадзіліся, каб забіць Лазара таксама,
11 Бо шмат хто зь Юдэяў прыходзілі дзеля яго і ўверылі ў Ісуса.
12 Назаўтрае вялізарны груд, што быў прышоўшы на сьвята, пачуўшы, што Ісус ідзець да Ерузаліму,
13 Узялі пальмавыя галузкі, і вышлі наўпярэймы Яму, і гукалі: «Госанна! Дабраславёны Йдучы ў імя Спадарова, Кароль Ізраеляў!»
14 Ісус жа, знайшоўшы асьлянё, сеў на яго, як напісана:
15 «Ня бойся, дачка Сыёну, гля, Кароль твой ідзець, седзячы на асьляняці».
16 Гэтага ня ўцямілі вучанікі Ягоныя сьпярша, але як Ісус быў услаўлены, тады яны ўспомнелі, што гэта было празь Яго напісана, і зрабілі Яму гэта.
17 Сьветчыў жа груд, каторы быў ізь Ім, бо Ён гукнуў Лазара з гробу і ўскрысіў яго зь мертвых.
18 Затым таксама груд вышаў наўпярэймы Яму, бо чулі, што Ён зрабіў гэты знак.
19 Фарысэі ж казалі адны адным: «Вы бачыце, што ані вы ня маеце дасьпеху, сьвет пайшоў за Ім».
20 Былі ж некатрыя Грэкі памеж тых, што ўзыходзілі, каб пакланіцца ў сьвята.
21 Яны прыступілі да Піліпа, што быў ізь Віфсаіды Ґалілейскае, і прасілі яго, кажучы: «Спадару, нам хочацца бачыць Ісуса».
22 Прыходзе Піліп і Андрэю; прыходзяць Андрэй а Піліп і кажуць Ісусу.
23 Ісус жа адказаў ім, кажучы: «Прышла гадзіна, каб услаўлены быў Сын Людзкі.
24 Запраўды, запраўды кажу вам: калі зярнё пшоннае, упаўшы на зямлю, не памрэць, яно застаецца адно; калі ж памрэць, родзе шмат плоду.
25 Хто любе жыцьцё свае, загубе яго; а хто ненавідзе жыцьцё свае на сьвеце гэтым, захавае яго да жыцьця вечнага.
26 Калі хто служа Імне, хай ідзець за Імною; і йдзе Я, там таксама будзе слуга Мой. Калі хто служа Імне, усьціць яго Айцец.
27 Цяпер душа Мая зьнемарашчана; і што скажу Я? Войча! выбаў Мяне ад гадзіны гэтае? але дзеля гэтага Я прышоў на гадзіну гэтую.
28 Войча! услаў імя Сваё. Тады прышоў голас ізь неба: «Уславіў і яшчэ ўслаўлю».
29 Груд жа, што стаяў і пачуў, гукаў: «Загрымела». Іншыя гукалі: «Ангіл гукаў да Яго».
30 Адказаў Ісус і сказаў: «Ня дзеля Мяне голас гэты, але дзеля вас.
31 Цяпер суд сьвету гэтаму; цяпер князь сьвету гэтага выкінены будзе вон.
32 І Я, як буду ўзьняты ізь зямлі, усіх прыцягну да Сябе».
33 Гэта ж ён сказаў, даючы зразумець, якой сьмерцяй меў ён памерці.
34 Груд адказаў Яму: «Мы чулі з Права, што Хрыстос перабывае на векі; як жа Ты кажаш, што Сын Людзкі мае быць узьняты? хто гэта Сын Людзкі?»
35 Тады сказаў ім Ісус: «Яшчэ малы час ё сьвятліня з вамі; хадзіце, пакуль сьвятліню маеце, каб цямнота не абняла вас; бо хто ходзе ў цямноце, ня ведае, куды йдзець.
36 Пакуль маеце сьвятліню, верце ў сьвятліню, каб вам стаць сынамі сьвятліні». Сказаўшы гэта, Ісус адышоў і стаіўся ад іх.
37 Яны ня верылі ў Яго, дарма што ён учыніў шмат знакоў перад імі.
38 Каб споўнілася слова Ісаі прарокі, каторы сказаў: «Спадару, хто паверыў чутаму ад нас, і плячо Спадарова каму аб’явілася?»
39 Яны затым не маглі верыць, што яшчэ Ісая сказаў:
40 «Ён засьляпіў вочы іхныя і закаляніў сэрца іхнае, каб не абачылі ачыма сваімі, і не зразумелі сэрцам сваім, і не навярнуліся, каб Я ўздаравіў іх».
41 Гэта сказаў Ісая, бо бачыў славу Ягоную і гукаў празь Яго.
42 Шмат хто, адылі, навет із старцоў, таксама ўверыў у Яго, але дзеля фарысэяў не вызнавалі, каб ня былі вылучаны з бажніцы;
43 Бо валей мілавалі славу людзкую, чымся славу Бовую.
44 Ісус жа загукаў і сказаў: «Хто вера ў Мяне, вера не ў Мяне, але ў Тога, хто паслаў Мяне;
45 І хто бача Мяне, бача Таго, хто паслаў Мяне.
46 Я прышоў на сьвет як сьвятліня, каб кажны, хто вера ў Мяне, не заставаўся ў цямноце.
47 І калі хто пачуе словы Мае, і не захавае, Я ня суджу яго, бо Я прышоў ня судзіць сьвет, але спасьці сьвет.
48 Хто адхінае Мяне і ня прыймае слоў Маіх, мае таго, хто судзе яго: слова, што Я кажу, будзе судзіць яго апошняга дня;
49 Бо Я не ад Сябе казаў, але Айцец, што паслаў Мяне, Сам даў Імне расказаньне, што маю казаць а што гукаць.
50 І Я ведаю, што расказаньне Ягонае ё жыцьцё вечнае. Дык, што Я кажу, як сказаў Айцец Імне, так Я кажу».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Евангеля подле сьвятога Яана, 12 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Яана 12 раздзел в переводах:
Яана 12 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Комментарии Джона Райла
  8. Толкования Августина
  9. Толкование Иоанна Златоуста
  10. Толкование Феофилакта Болгарского
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Библия говорит сегодня
  15. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.