Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Яана 14 Евангеля Яана 14 раздзел

1 «Няхай не парушаецца сэрца вашае; верце ў Бога і ў Мяне верце.
2 У доме Айца Майго гасподаў шмат. Калі б ня так было, Я сказаў бы вам; бо йду прыгатаваць вам месца.
3 І як пайду й прыгатую вам месца, прыйду ізноў і прыйму вас да Сябе Самога, каб ідзе Я, і вы былі.
4 А вы ведаеце, куды Я йду, і ведаеце дарогу».
5 Хама кажа Яму: «Спадару, мы ня ведаем, куды Ты йдзеш, як жа можам дарогу ведаць?»
6 Ісус кажа яму: «Я — дарога а праўда а жыцьцё; ніхто ня прыходзе да Айца, адно перазь Мяне.
7 Калі б вы зналі Мяне, зналі б і Айца Майго. І адгэтуль вы знаеце Яго й бачыце Яго».
8 Піліп кажа Яму: «Спадару, пакажы нам Айца, і гэтага даволі нам».
9 Ісус кажа яму: «Ці цеперся Я з вамі, і ты ня знаеш Мяне, Піліпе? Хто бачыў Мяне, бачыў Айца; як жа ты кажаш: "Пакажы нам Айца"?
10 Ня верыш ты, што Я ў Вайцу, а Айцец у Імне? Словы, што Я кажу вам, Я не ад Сябе кажу, але Айцец, што перабывае ў Імне, чыне справы.
11 Верце, што Я ў Вайцу, і Айцец у Імне; калі ж не, дзеля тых самых справаў верце Імне.
12 Запраўды, запраўды кажу вам: хто вера ў Мяне, будзе чыніць справы, што Я чыню, і большыя за гэтыя будзе чыніць, бо Я йду да Айца.
13 І чаго толькі папросіце ў імя Мае, Я ўчыню, каб Айцец быў услаўлены ў Сыну.
14 Калі чаго папросіце ў імя Мае, Я ўчыню.
15 «Калі вы мілуеце Мяне, расказаньні Мае дзяржыце.
16 А Я буду прасіць Айца, і дасьць вам другога Пацяшыцеля, каб быў з вамі на векі,
17 Духа праўды, Каторага сьвет ня можа прыняць, бо ня бача Яго ані знае Яго; але вы знаеце Яго, бо Ён перабывае з вамі і ў вас будзе.
18 Не пакіну вас сіротамі; прыйду да вас.
19 Яшчэ крыху, і ўжо сьвет Мяне ня бача; але вы абачыце Мяне, бо Я жыву, і вы будзеце жыць.
20 Таго дня вы пазнаеце, што Я ў Вайцу Сваім, і вы ў Імне, і Я ў Вас.
21 Хто мае расказаньні Мае й дзяржыць іх, тый мілуе Мяне; а хто мілуе Мяне, таго будзе мілаваць Айцец Мой, і Я буду мілаваць яго, і зьяўлю яму Самога Сябе».
22 Юда (не Іскарыёт) кажа Яму: «Спадару, як гэта, што Ты хочаш зьявіць Сябе нам, а ня сьвету?»
23 Адказаў Ісус і сказаў яму: «Калі хто мілуе Мяне, дзяржыць слова Мае, і Айцец Мой будзе мілаваць яго, і Мы да яго прыйдзем, і гасподу Сабе ў яго ўчынім.
24 Хто ня мілуе Мяне, не дзяржыць словаў Маіх; а слова, што вы чуеце, не Мае, але Айца, Каторы паслаў Мяне.
25 «Гэта Я сказаў вам, перабываючы з вамі.
26 Пацяшыцель жа, Дух Сьвяты, Каторага пашлець Айцец у імя Мае, навуча вас усяго і прыпомне вам усе, што сказаў Я вам.
27 «Супакой пакідаю вам, супакой Свой даю вам; не, як сьвет даець, Я даю вам. Няхай сэрца вашае не парушаецца і не лякаецца.
28 Вы чулі, што Я сказаў вам: "Я йду і прыйду да вас". Калі б вы мілавалі Мяне, вы цешыліся б, што Я йду да Айца, бо Айцец вялікшы за Мяне.
29 «І цяпер Я сказаў вам уперад, чымся сталася, каб, як станецца, вы ўверылі.
30 Я ўжо ня буду шмат мужаваць із вамі, бо йдзець князь сьвету і ў Імне ня мае нічога.
31 Але каб пазнаў сьвет, што Я мілую Айца, і, як расказаў Імне Айцец, так чыню: устаньце, пайдзіма адгэтуль.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Евангеля подле сьвятога Яана, 14 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Яана 14 раздзел в переводах:
Яана 14 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Комментарии Джона Райла
  8. Толкования Августина
  9. Толкование Иоанна Златоуста
  10. Толкование Феофилакта Болгарского
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Библия говорит сегодня
  15. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.