Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Яана, 2 Евангеля Яана, 2 глава

1 Пазаўтра спраўлялі вясельле ў Кане Ґалілейскай, і маці Ісусава была тамака.
2 І таксама Ісус і вучанікі Ягоныя былі пазваныя на вясельле.
3 І, як не ставала віна, маці Ісусава кажа Яму: «Віна ня маюць».
4 Ісус кажа ёй: «ІПто Імне й табе, жонка? яшчэ ня прышла гадзіна Мая».
5 Маці Ягоная кажа слугам: «Што Ён скажа вам, рабіце».
6 І стаяла там, подле звычаю ачышчэньня юдэйскага, шэсьць каменных судзінаў да вады, што зьмяшчалі дзьве альбо тры меры кажная.
7 Кажа ім Ісус: «Напоўніце судзіны вадою». І напоўнілі іх ушчырк.
8 І кажа ім: «Цяпер засіліце й нясіце да загадніка чэсьці». І панесьлі.
9 Як жа загаднік чэсьці паспытаўся вады, аберненае ў віно, — а ён ня ведаў, скуль яна была, але паслугачыя, што сілялі ваду, ведалі, — тады загаднік гукае маладога
10 Й кажа яму: «Кажная людзіна найперш даець добрае віна, а як нап’юцца, тады горшае; ты дзяржаў добрае віно дагэтуль».
11 Гэты пачатак знакоў учыніў Ісус у Кане Ґалілейскай і зьявіў славу Сваю; і вучанікі Ягоныя ўверылі ў Яго.
12 Просьле гэтага зышоў Ён да Капернауму, Ён а маці Ягоная а браты Ягоныя а вучанікі Ягоныя; і прабылі там троху дзён.
13 І блізка была Пасха юдэйская, і Ісус узышоў да Ерузаліму;
14 І засьпеў у сьвятыні прадаўнікоў валоў а авец а галубоў, і пенезяменаў седзячых.
15 І, зрабіўшы пугу з аборак, усіх выгнаў ізь сьвятыні, і авечкі і валы; а грошы пенезяменам рассыпаў і сталы абярнуў.
16 А прадаўніком галубоў сказаў: «Вазьміце гэта адгэтуль, не рабіце дому Айца Майго таварняю».
17 Вучанікі Ягоныя прыпомнелі, што напісана: «Рупатлівасьць праз дом Твой зьядае Мяне».
18 Затым Юдэі, адказуючы, сказалі Яму: «Які знак пакажаш Ты нам, чаму гэта робіш?»
19 Ісус, адказуючы, сказаў ім: «Разбурыце гэты Дом Божы, і за тры дні Я нанава пастанаўлю яго».
20 Затым Юдэі сказалі: «Сорак шэсьць год гэты Дом Божы станавілі, а Ты нанава пастановіш Яго за тры дні?»
21 Але Ён казаў праз Дом Божы цела Свайго.
22 Затым, як Ён ускрэс ізь мертвых, вучанікі Ягоныя ўспомнелі, што Ён казаў гэта, і паверылі Пісьму а слову, што Ісус сказаў.
23 І як Ён быў у Ерузаліме на сьвяце Пасхі, шмат хто ўверыў у імя Ягонае, бачачы знакі, каторыя Ён чыніў.
24 Але Сам Ісус не давяраўся ім, бо знаў усіх,
25 І затым не патрабаваў, каб хто сьветчыў праз чалавека, бо Сам ведаў, што было ў чалавеку.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Евангеля Яана, 2 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Джона Райла
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.