Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Яана 8 Евангеля Яана 8 раздзел

1 Ісус жа пайшоў на гару Аліўную.
2 А рана нараніцы прышоў ізноў да сьвятыні, і ўвесь люд прыходзіў да Яго, і Ён сеў і навучаў іх.
3 І прыводзяць кніжнікі а фарысэі жонку, застрэтую ў чужалостве, і, пастанавіўшы яе пасярэдзіне,
4 Кажуць Яму: «Вучыцелю, гэтая жонка застрэта на ўчынку чужалоства;
5 А ў Праве Масей казаў нам укаменаваць такую. Дык што скажаш Ты?»
6 Яны ж казалі гэта, спакушаючы Яго, каб магчы жалаваць на Яго. Але Ісус, нахінуўшыся далоў, пісаў палцам Сваім на зямлі.
7 Як жа ўсе пыталіся ў Яго, Ён выпрастаўся й сказаў ім: «Хто з вас бяз грэху, няхай першы кіне камень у яе».
8 І ўзноў, нахінуўшыся далоў, пісаў на зямлі.
9 Яны ж, пачуўшы, вышлі адзін за адным, пачынаючы із старшых аж да апошняга, і застаўся адзін Ісус і жонка, стоячы пасярэдзіне.
10 І Ісус, выпрастаўшыся і нікога не абачыўшы, апрача жонкі, сказаў ёй: «Жонка, ідзе вінаваньнікі твае? Ніхто не засудзіў цябе?»
11 Яна ж сказала: «Ніхто, Спадару». І Ісус сказаў ёй: «І Я цябе не засуджую. Ідзі і наперад не грашы».
12 Тады ізноў казаў ім Ісус: «Я сьвятло сьвету; хто йдзець за Імною, ня будзе хадзіць у цямноце, але будзе мець сьвятло жыцьця».
13 Тады сказалі Яму фарысэі: «Ты Сам празь Сябе сьветчыш; сьветчаньне Твае непраўдзівае».
14 Ісус адказаў і сказаў ім: «Нават калі Я Сам празь Сябе сьветчу, сьветчаньне Мае праўдзівае, бо Я ведаю, скуль Я прышоў і куды йду; а вы ня ведаеце, скуль Я прышоў і куды йду.
15 Вы судзіце подле цела; Я ня суджу нікога.
16 Калі ж і Я суджу, суд Мой праўдзівы, бо Я не адзін, але й Айцец, што паслаў Мяне.
17 І ў Праве вашым напісана, што сьветчаньне двух чалавекаў праўдзівае.
18 Я Сам сьветчу празь Сябе, і Айцец, што паслаў Мяне, еьветча празь Мяне».
19 Дык яны сказалі Яму: «Ідзе Айцец Твой?» Ісус адказаў: «Вы ня знаеце Мяне ані Айца Майго; калі б вы зналі Мяне, зналі б і Айца Майго».
20 Гэтыя словы казаў Ён ля скарбонкі, навучаючы ў сьвятыні; і ніхто ня няў Яго, бо яшчэ ня была прышоўшы гадзіна Ягоная.
21 І ўзноў сказаў Ён ім: «Я йду, і будзеце шукаць Мяне, і ў грэху сваім памрыце. Куды Я йду, вы ня можаце прыйсьці».
22 І гукалі Юдэі: «Ці Ён заб’ець Сябе Самога, што кажа: "Куды Я йду, вы ня можаце прыйсьці"?»
23 І сказаў Ён ім: «Вы з далоўя, Я з гары; вы з гэтага сьвету, Я ня ізь сьвету гэтага.
24 Затым Я сказаў вам, што вы памрыце ў грахох сваіх; бо калі ня ўверыце, што Я ё, памрыце ў грахох сваіх».
25 Тады яны сказалі Яму: «Ты хто?» Ісус сказаў ім: «Супоўна тое, што Я кажу вам.
26 Шмат маю казаць і судзіць праз вас, але Тый, што паслаў Мяне, ё праўдзівы, і Я, што чуў ад Яго, тое кажу сьвету».
27 Яньг не разумелі, што Ён казаў ім праз Айца.
28 Дык Ісус сказаў ім: «Як уздыймеце Сына Людзкога, тады пазнаеце, што Я ё, і нічога не раблю Сам ад Сябе, але, як Айцец навучыў, тое кажу.
29 І Тый, што паслаў Мяне, ё з Імною; бо Ён не пакінуў Мяне аднаго, бо Я заўсёды чыню, што Ён падабае».
30 Як Ён гукаў гэта, шмат хто ўверыў у Яго.
31 Тады Ісус сказаў Юдэям, каторыя ўверылі ў Яго: «Калі застаніцеся ў слове Маім, вы запраўды вучанікі Мае;
32 І пазнаеце праўду, і праўда вывальне вас».
33 Яны адказалі Яму: «Мы насеньне Абрагамова і нічыімі нявольнікамі ня былі ніколі; як жа Ты кажаш: "Вы станеце вольныя"?»
34 Ісус адказаў ім: «Запраўды, запраўды кажу вам: кажны, хто грэша, ё нявольнік грэху.
35 Але нявольнік не застаецца ў доме на векі; Сын застаецца на векі.
36 Дык, калі Сын вывальне вас, будзеце запраўды вольныя.
37 Ведаю, што вы насеньне Абрагамова; шукаеце, адылі, забіць Мяне, бо слова Мае не зьмяшчаецца ў вас.
38 Я кажу, што бачыў у Вайца Свайго; а вы робіце, што чулі ад айца свайго».
39 Адказалі яны й сказалі Яму: «Айцец наш Абрагам». Кажа ім Ісус: «Калі б вы былі дзеці Абрагамовы, чынілі б учынкі Абрагамовы.
40 А цяпер шукаеце забіць Мяне, Чалавека, што сказаў вам праўду, каторую Я пачуў ад Бога. Гэтага Абрагам яе пабіў.
41 Вы чыніце ўчынкі айца свайго». Сказалі Яму: «Мы не народжаныя ў бязулстве; аднаго Айца маем, Бога».
42 Ісус сказаў ім: «Калі б Бог быў Айцец вашы, вы мілавалі б Мяне, бо Я ад Бога вышаў і прышоў; бо Я ня Сам ад Сябе прышоў, але ён Мяне паслаў.
43 Чаму вы ня цяміце мовы мае? Бо ня можаце чуць слова Майго.
44 Вы — ад айца дзявала і хочаце чыніць жады айца свайго. Ён быў убіўца з пачатку і ня вытрываў у праўдзе, бо нямаш праўды ў ім. Як ён гукае ману, гукае із свайго собскага, бо ён манюка і айцец маны.
45 А як Я праўду кажу, ня верыце Імне.
46 Хто з вас абвінуе Мяне што да грэху? Калі Я праўду кажу, чаму ня верыце Імне?
47 Хто ад Бога, чуе словы Божыя. Вы затым ня чуеце, што вы не ад Бога».
48 Юдэі адказалі і сказалі Яму: «Ці ня добра мы сказалі, што ты — Самаранін і маеш нячысьціка?»
49 Ісус адказаў: «Я ня маю нячысьціка, але Я тшчу Айца Свайго, а вы зьневажаеце Мяне.
50 Я ж ня шукаю славы Свае, — ё хто шукае й судзе.
51 Запраўды, запраўды кажу вам: калі хто будзе дзяржаць слова Мае, сьмерці аніяк не абача на векі».
52 Сказалі Яму Юдэі: «Цяпер мы даведаліся, што Ты маеш нячысьціка. Абрагам памер а прарокі, а Ты кажаш: "Калі хто дзяржыць слова Мае, аніяк не абача сьмерці на векі".
53 Нягож Ты вялікшы за айца нашага Абрагама, каторы памер? і прарокі памерлі. Кім ты Сябе чыніш?»
54 Ісус адказаў: «Калі Я слаўлю Сябе, Мая слава нішто. Ё Айцец Мой, што славе Мяне, праз Каторага вы кажаце, што Ён Бог ваш.
55 І вы ня знаеце Яго, але Я знаю Яго; і калі б Я сказаў, што ня знаю Яго, то быў бы манюка, як вы. Але Я знаю Яго й слова Ягонае дзяржу.
56 Айцец ваш Абрагам цешыўся, што меў бачыць дзень Мой; і бачыў, і весяліўся».
57 Юдэі сказалі Яму: «Табе няма яшчэ пяцьдзясят год, і Ты бачыў Абрагама?»
58 Ісус сказаў ім: «Запраўды, запраўды кажу вам: уперад чымся быў Абрагам, Я ё».
59 Тады ўзялі каменьне, каб кінуць у Яго; але Ісус стаіўся і вышаў ізь сьвятыні, прайшоўшы сярод іх; і гэтак адышоў.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Евангеля подле сьвятога Яана, 8 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Яана 8 раздзел в переводах:
Яана 8 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Комментарии Джона Райла
  8. Толкования Августина
  9. Толкование Иоанна Златоуста
  10. Толкование Феофилакта Болгарского
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Библия говорит сегодня
  15. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.