1 Ісус жа пайшоу на гару Аліўную.
2 Нараніцы-ж зноў прыйшоў у сьвятыню і ўвесь народ ішоў да Яго. І Ён сеў і навучаў іх.
3 Тут кныжнкі і фарысэі прывялі да Яго жанчыну, злоўленую на чужаложстве, і, паставіўшы яе пасярэдзіне,
4 Сказалі Яму: Вучыцелю, гэтая жанчына злоўлена на чужаложстве,
5 А Майсей у праве загадаў нам забіваць гэтакіх каменьнем. І што скажаш Ты?
6 Гаварылі-ж гэта, спакушаючы Яго, каб знайсьці што-небудзь дзеля абвінавачаньня Яго. Але Ісус, нагнуўшыся, пісаў пальцам на зямлі, быццам ня чуе іх.
7 Калі-ж яны не пераставалі пытацца ў Яго, Ён выпрастаўся і сказаў ім: хто з вас бяз грэху, няхай першы кіне камень у яе.
8 І зноў, нагнуўшыся пісаў на зямлі.
9 Яны-ж, пачуўшы гэта і дакораныя сваім сумленьнем, павыходзлі адзін за адным, пачынаючы ад старшых і да апошніх; і застаўся адзін Ісус і жанчына, стоячы пасярэдзіне.
10 Ісус, выпрастаўшыся і ня бачучы нікогда апрача жанчыны, сказаў ёй: жанчына, дзе тыя, што абвінавачвалі цябе? Ніхто не асудзіў цябе?
11 Яна-ж сказала: ніхто, Госпадзе. Ісус сказаў ёй: і Я не асуджаю цябе: ідзі і не грашы болей.
12 Зноў кажа Ісус да народу: Я сьвятло сьвету; хто пойдзе за Мною, той ня будзе хадзіць у цемры, але меціме сьвятло жыцьця.
13 Тады фарысэі сказалі Яму: Ты Сам пра Сябе сьведчыш; сьведчаньне Тваё непраўдзівае.
14 Адказаў ім Ісус і сказаў: хоць Я і сьведчу Сам пра Сябе, усё-ж сьведчаньне Маё праўдзівае, бо Я ведаю, скуль прыйшоў і куды іду; а вы ня ведаеце, скуль Я і куды іду.
15 Вы судзіце паводля цела; Я ня суджу нікога.
16 А калі і суджу Я, дык суд Мой праўдзівы, бо Я не адзін, але Я і Ацец, Каторы паслаў Мяне.
17 І ў праве вашым гэтаксама напісана, што сьведчаньне двух чалавек праўдівае?
18 Я Сам сьведчу пра Сябе і Ацец, Каторы паслау Мяне, сьведчыць пра Мяне.
19 Тады яны сказалі Яму: дзе Ацец Твой? Ісус адказаў ім: вы ня ведаеце ані Мяне, ані Айца Майго: калі-б вы ведалі Мяне, ведалі-б і Айца Майго.
20 Гэтыя словы гаварыў Ісус каля скарбонкі, калі вучыў у сьвятыні; і ніхто ня ўзяў Яго, бо яшчэ не надыйшла Ягоная гадзіна.
21 Тады зноў сказаў Ісус ім: Я адыходжу і будзеце шукаць Мяне; і паўміраеце ў грэху сваім. Куды Я іду, вы ня можаце прыйсьці.
22 І тут Юдэі гаварылі: ці не забъе Ён Сам Сябе, калі кажа: куды Я іду, вы ня можаце прыйсьці?
23 І Ён сказаў ім: вы зь ніскасьці, а Я з высокасьці; вы з гэтага сьвету, а Я ня з гэтага сьвету;
24 Затым Я сказаў вам, што вы паўмраеце ў грахох вашых: бо калі не паверыце, што гэта Я, дык паўміраеце ў грахох вашых.
25 Яны-ж сказалі Яму: хто Ты? Ісус сказаў ім: Той Самы як і казаў Я вам з самага пачатку.
26 Шмат Я маю казаць і судзіць пра вас: але Той, Каторы паслаў Мяне, зьяўляецца праўдзівым; і Я, што чуў ад Яго, тое кажу сьвету.
27 Яны не зразумелі, што Ён гаварыў ім пра Айца.
28 Тады сказаў ім Ісус: калі ўздымеце Сына Чалавечага, тады пазнаеце, што Я ёсьць Ім і нічога не раблю Сам зь Сябе, але як Мой Ацец навучыўў Мяне, гэтак і гавару.
29 І са Мною Той, Каторы паслаў Мяне: Ацец не пакінуў Мяне аднаго, бо Я заўсёды чыню тое, што падабаецца Яму.
30 Калі Ён гаварыў гэта, шматлікія ўверылі ў Яго.
31 Тады сказаў Ісус Юдэям, што уверылі ў Яго: калі астанецеся ў слове Маім, дык запраўды вы вучні Мае.
32 І пазнаеце праўду, і праўда ўчыніць вас вольнымі.
33 Яны адказалі яму: мы насеньне Абрагамава і ніколі нікому ня былі нявольнікамі; як-жаж Ты кажаш: станецеся вольнымі?
34 Ісус адказаў ім: запраўды, запраўды кажу вам: кажны, хто грэшыць, ёсьць нявольнік грэху.
35 Але нявольнік ня жыве ў доме вечна: Сын астаецца на векі.
36 Затым, калі Сын вызваліць вас, вольнымі будзеце запраўды.
37 Я ведаю, што вы насеньне Абрагамава; але вы шукаеце, ка забіць Мяне, бо слова Маё не зьмяшчаецца ў вас.
38 Я кажу тое, што бачыў у Айца Майго, а вы робіце тое, што бачылі ў айца вашага.
39 Яны адказалі Яму і сказалі: Абрагам зьяўзляецца нашым айцом. Ісус адказаў ім: калі-б вы былі дзеці Абрагамавы, дык чынілі-б вы ўчынкі Абрагамавы.
40 А цяперака шукаеце забіць Мяне, Чалавека, Каторы сказаў вам праўду, якую чуў ад Бога; Абрагам гэтага не рабіў.
41 Вы робіце учынкі айца вашага. Тады сказалі яны Яму: мы не з распусты роджаныя; аднаго Айца маем, Бога
42 Ісус сказаў ім: калі-б Бог быў вашым Айцом, дык вы любілі-б Мяне, бо Я ад Бога выйшаў і прыходжу: Я ня Сам ад Сябе прыйшоў, але Ён паслаў Мяне.
43 І чаму вы не разумееце мовы Мае? Бо ня можаце слухаць слова Майго.
44 Вы ад айца дыябала, і вы хочаце выпаўняць прагнасьць вашага айца. Ён быў чалавеказабойцам ад пачатку і ня вытрываў у праўдзе; бо яе нямашака ў ім. Калі ён кажа хлусьню, гаворыць сваё, бо ён ёсьць хлус і бацька маны.
45 І затым, што Я гавару праўду, вы ня верыце Мне.
46 Хто з вас давядзе, што Я ёсьць вінаваты грэху? Калі Я гавару праіду, чаму вы ня верыце Мне?
47 Хто ад Бога, той слухае словы Божыя: вы затым ня слухаеце іх, бо вы не ад Бога.
48 Тады адказалі Яму Юдэі і сказалі; ці-ж няпраўду мы кажам, што Ты Самаранін і, што злога духа ў Сабе маеш?
49 Ісус сказаў: Я ня маю злога духа ў Сабе; але Я паважаю Айца Майго, а вы зьневажаеце Мяне.
50 Дый Я-ж ня шукаю Свае ўласнае славы: ёсьць Той, Каторы шукае і судзіць.
51 Запраўды, запраўды кажу вам: хто выпаўняе слова Маё, ня ўбачыць сьмерці на векі.
52 Тады сказалі Яму Юдэі: цяперака мы даведаліся, што Ты маеш Сабе злога духа. Абрагам памер, гэтаксама і прарокі, а Ты кажаш: хто выпаўніць слова Маё, той не спазнае сьмерці на векі.
53 Няужо-ж Ты большы за айца нашага Абрагама, каторы памер? і прарокі памерлі: за каго Ты Сябе ўважаеш?
54 Ісус адказаў: Калі Я Сам Сябе слаўлю, дык слава Мая нішто. Мяне славіць Ацец Мой, пра Каторага вы кажаце, што Ён Бог ваш.
55 І вы не пазналі Яго, а Я ведаю Яго, і калі кажу, што ня ведаю Яго, дык буду хлусом, падобным да вас. Але Я ведаю Яго і выпаўняю Ягонае слова.
56 Ваш айцец Абрагам, рад быў бачыць Мой дзень: і ён бачыў яго і цешыўся.
57 Тады Юдэі сказалі Яму: Табе няма яшчэ пяцідзесяці гадоў, і Ты бачыў Абрагама?
58 Ісус адказаў ім: запраўды, запраўды чымся кажу вам: перш, чымся быў Абрагам, Я ёсьць.
59 Тады ўзялі яны камяні, каб кінуць у Яго, але Ісус укрыўся: выйшаў са сьвятыні, прайшоўшы сярод іх; і гэтак пайшоў.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:
- Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
- Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
- Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
- Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.
Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.
Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:
Паводля Сьв. Яна Эвангеле, 8 раздзел. Пераклад Яна Пятроўскага.
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.