1 Перад сьвятам-жа Пасхі Ісус, ведаючы, што надыйшла Ягоная гадзіна перайсьці з гэтага сьвету да Айца, палюбіўшы Сваіх, што на сьвеце, да канца ўзьлюбіў іх.
2 І ў часе вячэры, калі дыябал улажыў ужо ў сэрца Юды Іскарыёта, Сымонавага сына, прадаць Яго,
3 Ісус, ведаючы, што Ацец усё аддаў у Ягоныя рукі і, што Ён ад Бога выйшаў і да Бога ідзе,
4 Устаў ад вячэры, скінуў з Сябе верхнюю вопратку і, узяўшы ручнік, падперазаўся.
5 Пасьля наліў вады ў умывальніцу, і пачаў абмываць ногі вучням і выціраць ручніком, якім быў падпярэзаны,
6 І падыходзіць да Сымона пётры, і гэты кажа Яму: Госпадзе, ці Ты маеш абмываць мае ногі?
7 І адказаў яму Ісус і сказаў: тое, што Я раблю табе, ты ня ведаеш цяперака, але даведаешся пазьней.
8 Пётра кажа Яму: Ты ніколі ня будзеш мыць ног маіх. Ісус адказаў яму: калі не абмыю цябе, ня мецімеш часткі са Мною.
9 Сымон Пётра кажа Яму: Госпадзе, ня толькі ногі мае, але гэтаксама і рукі мае, і галаву маю.
10 Ісус кажа яму: абмытаму трэба толькі ногі абмыць, бо ўвесь чысты, і вы чыстыя, але ня ўсе.
11 Бо выдаў Ён, хто прадасьць Яго, затым бо і сказаў: ня ўсе вы чыстыя.
12 І як-жа Ён абмыў ім ногі і апрануў Сваю вопратку і ўзьлёг ізноў, Ён сказаў ім: ці ведаеце, што Я зрабіў вам?
13 Вы называеце Мяне Вучыцелем і Госпадам і добра кажаце, бо Я і ёсьць гэтакі.
14 Дык вось, калі Я Госпад і Вучыцель, абмыў вам ногі, дык і вы павінны абмываць ногі адзін аднаму:
15 Бо Я даў вам прыклад, каб і вы рабілі тое самае, што Я зрабіў вам.
16 Запраўды, запраўды кажу вам: нявольнік ня большы за гаспадара свайго і пасланец ня большы за таго, хто паслаў яго.
17 Калі гэта ведаеце, добраслаўленыя вы, калі гэта чыніце.
18 Не пра ўсіх вас кажу. Я ведаю, каго выбраў. Але няхай збудзецца Пісаньне: той, хто есьць са Мною хлеб, падняў на Мяне пяту сваю.
19 Цяперака кажу вам, раней, чымся гэта сталася, каб вы, як станецца, паверылі, што гэта Я ёсьць.
20 Запраўды, запраўды ках вам: хто прыймае таго, каго Я пашлю, Мяне прыймае: а хто Мяне прыймае, прыймае Таго Хто паслаў Мяне.
21 Сказаўшы гэта Ісус затрывожыўся ў духу і засьведчыў, і сказаў: запраўды, кажу вам, што адзін з вас прадасьць Мяне.
22 Тады вучні аглядалісы адзін на аднаго, ня ведаючы пра каго Ён гаворыць.
23 Адзін-жа з вучняў Ягоных за сталом, каторага любіў Ісус, супачываў на грудзёх Ісусавых.
24 Затым Сымон Пётракіўнуў яму, каб запытаў, хто гэта мае быць, пра каго Ён гаворыць.
25 І той, прыпаўшы да грудзей Ісусавых, сказаў Яму: Госпадзі, хто гэта?
26 І адказаў Ісус: той, каму Я, абмачыўшы кусок хлеба, падам. І абмачыўшы кусок, падаў Юдзе Іскарыёту, Сымонаваму сыну.
27 І пасьля гэтага куска ўвайшоў у яго шатан. І кажа яму Ісус: што робіш, рабі хутчэй.
28 Але ніхто з прысутных не зразумеў, што і да чаго гэта Ён сказаў яму.
29 Бо некаторыя зь іх думалі, затым, што ў Юды быў мяшок, быццам Ісус кажа яму: купі, што трэба нам на съвята, або каб даў што-небудзь убогім.
30 І ён, узяўшы кусок, зараз-жа выйшаў. І была ноч.
31 Калі-ж ён выйшаў, Ісус сказаў: цяперака ўславіўся Сын Чалавечы, і Бог ўславіўся ў Ім.
32 Калі Бог уславіўся ў Ім, дык Бог уславіць і Яго ў Сабе, і ў хуткім часе уславіць Яго.
33 Дзеці, ужо нядоўга Мне быць з вамі. Будзеце шукаць Мяне; але Я кажу вам цяперака тое, што казаў Я Юдэям: куды Я іду, вы ня можаце ісьці.
34 Новы загад даю вам, каб любілі вы адзін аднаго; гэтак, як Я любіў вас, так і вы любеце адзін аднаго.
35 Па гэтым пазнаюць усе, што вы вучні Мае, калі мецімеце любоў адзін да аднаго.
36 Кажа Яму Сымон Пётра: Госпадзе, куды Ты ідзеш? Ісус адказаў яму: куды Я іду, ты ня можаш ісьці за Мною цяперака; але пойдзеш за Мною пазьней.
37 Пётра сказаў Яму: Госпадзе, чаму я не магу ісьці за Табою цяперака? Я душу маю палажу за Цябе.
38 Ісус адказаў яму: душу сваю паложыш за Мяне? Запраўды, запраўды кажу табе: не прапяе певень, як тройчы адрачэшся ад Мяне.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:
- Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
- Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
- Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
- Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.
Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.
Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:
Паводля Сьв. Яна Эвангеле, 13 раздзел. Пераклад Яна Пятроўскага.
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.