Біблія » Гадлеўскі Пераклад В. Гадлеўскага

Яна 13 Паводле Яна 13 раздзел

1 Перад сьвяточным днём Пасхі, Езус, ведаючы, што прыйшла яго часіна, каб перайсьці з гэтага сьвету да Айца, узьлюбіўшы сваіх, якія былі на сьвеце, да канца іх узьлюбіў.
2 І павячэраўшы, калі ўжо д’ябал улажыў у сэрца Юдаша Сымонавага Іскарыёта, каб выдаць яго,
3 ён, ведаючы, што ўсё аддаў яму Айцец у рукі, і што ад Бога выйшаў і да Бога ідзе,
4 устаў ад вячэры, зьняў сваю вопратку, і ўзяўшы ручнік, падперазаўся.
5 Потым наліў вады ў місу і пачаў мыць ногі вучняў і выціраць ручніком, якім быў падперазаўшыся.
6 Дык прыйшоў да Сымона Пятра. І сказаў яму Пётр: Пане, ты мне ногі мыеш?
7 Адказаў Езус і сказаў яму: Што я раблю, ты цяпер ня ведаеш, але даведаесься потым.
8 Сказаў яму Пётр: Ня будзеш мыць мне ног навекі. Адказаў яму Езус: Калі не абмыю цябе, ня будзеш мець часьці са мною.
9 Сказаў яму Сымон Пётр: ня толькі ногі мае, але і рукі, і галаву.
10 Сказаў яму Езус: Хто абмыты, той не патрабуе, адно толькі каб ногі абмыць, але ён увесь чысты. І вы чыстыя, але ня ўсе.
11 Бо ён ведаў, хто гэта быў, хто яго меў выдаць; дзеля таго сказаў: Вы ня ўсе чыстыя.
12 Дык пасьля таго, як абмыў ногі іх і ўзлажыў сваю вопратку, ён, сеўшы ізноў за стол, сказаў: Ведаеце, што я вам зрабіў?
13 Вы мяне завецё: «Вучыцель» і «Пане», і добра кажаце, бо я ёсьць.
14 Дык калі я, Пан і Вучыцель, абмыю ногі вашыя, і вы павінны адзін другоа абмываць ногі.
15 Бо я даў вам прыклад, каб, як я вам зрабіў, так і вы рабілі.
16 Сапраўды, сапраўды кажу вам, слуга ня ёсьць большы за пана свайго, ані пасланец ня ёсьць большы за таго, хто паслаў яго.
17 Калі гэта ведаеце, багаслаўлены будзеце, калі гэтае будзеце рабіць.
18 Не аб усіх вас кажу. Я ведаю, каго я выбраў, але каб споўнілася Пісаньне: «Хто есьць са мною хлеб, падыме проціў мяне пяту сваю» (Пс. 40:10).
19 Кажу вам цяпер, перш чым станецца, каб, калі станецца, вы верылі, што я ёсьць.
20 Сапраўды, сапраўды кажу вам, хто прыймае, калі-б я паслаў каго, мяне прыймае; а хто мяне прыймае, прыймае таго, хто паслаў мяне.
21 Сказаўшы гэтае, Езус устрывожыўся духам і пасьведчыў і сказаў: Сапраўды, сапраўды кажу вам, што адзін з вас выдасьць мяне.
22 Дык спаглянулі вучні адзін на другога, няпэўныя, аб кім гаворыць.
23 А быў адзін з ягоных вучняў, каторага любіў езус, абапёршыся на ўлоньні Езуса.
24 Дык гэтаму кіўнуў Сымон Пётр і сказаў яму: Хто гэта, аб каторым ён гаворыць?
25 І той, абапёршыся на грудзях Езуса, сказаў яму: Пане, хто гэта?
26 Адказаў Езус: Гэта той, каму я падам памочаны хлеб. І памачыўшы хлеб, даў Юдзе Сымонаваму Іскарыёту.
27 І пасьля куска ўвайшоў у яго д’ябал. І сказаў яму Езус: што робіш, рабі хутчэй.
28 А гэтага ніхто з сядзячых не зразумеў, да каго сказаў яму.
29 Бо некаторыя думалі дзеля таго, што Юда меў скарбонку, што Езус сказаў яму: Купі таго, чаго нам патрэба на дзень сьвяточны; або, каб даў нешта ўбогім.
30 Дык ён, узяўшы кусок, зараз-жа выйшаў. А была ноч.
31 калі-ж ён выйшаў, сказаў Езус: Цяпер праслаўлены ёсьць Сын чалавечы і Бог ёсьць праслаўлены ў ім.
32 Калі Бог ёсьць праслаўлены ў ім, то і Бог праславіць яго ў сабе самым, і зараз-жа праславіць яго.
33 Сыночкі, яшчэ крыху я ёсьць з вамі; будзеце шукаць мяне, і як я сказаў жыдом: «Куды я іду, вы ня можаце прыйсьці», і вам цяпер кажу.
34 Прыказаньне новае даю вам, каб вы любілі адзін другога; так як я вас узлюбіў, каб і вы любілі адзін другога.
35 Па гэтым пазнаюць усе, што вы мае вучні, калі будзеце мець любоў адзін да другога.
36 Сказаў яму Сымон Пётр: Пане, куды ты ідзеш? Адказаў Езус: Куды я іду, ты цяпер ня можаш ісьці за мною, але пойдзеш потым.
37 Сказаў яму Пётр: чаму не магу ісьці за табою цяпер? Я жыцьцё сваё палажу за цябе.
38 Адказаў яму Езус: Ты жыцьцё сваё за мяне паложыш? Сапраўды кажу табе, не запяе певень, як ты трэйчы адрачэсься ад мяне.

Зноскі:

1 «Да канца ўзьлюбіў» г. зн. да канца свайго зямнога жыцьця і да апошніх граніц сваей любові.

8 «Ня будзеш мець часьці са мною» г. зн. ня будзеш учасьнікам маей ласкі і майго валадарства, ня будзеш належаць да мяне.

10 Перад пасхальнай вячэрай учасьнікі вячэры мыліся, дык апосталы былі чыстыя і ім трэба было толькі ногі памыць, бо прыйшлі босымі. Хрыстус гэтаму абраду прыдае духовае значэньне: апосталы мелі ласку ўсьвячаючую ўсе (былі чыстымі), апроч Юдаша, каторы праз здраду Бога-чалавека гэту ласку страціў.

14 Абмыцьцём ног Езус навучыў нас пакоры і заахвоціў да ўслугі бліжнім.

19 Гэта значыць, каб паверылі, «што я ёсьць» Мэсыяш.

23 Гэта быў Ян апостал, аўтар гэтай эванэліі.

26 Паданьне хлеба, памочанага ў якой страве, было знакам ласкі і прыхільнасьці. Аднак Юдаш і гэту ласку адкідае.

30 З гэтых слоў сьв. Яна выглядае, што Юдаш ня быў пры ўстанаўленьні сьв. Эўхарыстыі і камуніі не прыняў.

31 Мука была для Е. Хрыста дарогай да праслаўленьня, а праз Хрыста і для Бога самога.

34 Прыказаньне любові было і ў Ст. Законе (Лев. 19:18), але яно аднасілася толькі для прыяцеляў і блізкіх па веры і народнасьці, а Хрыстус загадывае любіць усіх, нават ворагаў. Гэта ўжо было новае прыказаньне. Гэтая любоў да ўсіх людзей павінна быць у кожнага сапраўднага хрысьціяніна, кожнага вучня Хрыста.

36 Хрыстус тут прадказвае Пятру ў агульных рысах мучаніцкую сьмерць.


Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Сьвятая Эванэлія Езуса Хрыста паводле Яна, 13 раздзел. Пераклад В. Гадлеўскага.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Яна 13 раздзел в переводах:
Яна 13 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Комментарии Джона Райла
  8. Толкования Августина
  9. Толкование Иоанна Златоуста
  10. Толкование Феофилакта Болгарского
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Библия говорит сегодня
  15. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.