1 З гэтых «многіх», якія перад Лукашам браліся ўлажыць расказ аб жыцьці і дзейнасьці Е. Хрыста, да нас дайшлі толькі натхнёныя Богам эванэліі Матэуша і Марка.
2 Слугамі «слова», г. зн. слугамі «эванэліі», былі апосталы і вучні Хрыстовы, каторыя бачылі і чулі Хрыста і былі з ім.
3 Няма ведама, хто гэта быў той дастойны Тэафіль, для каторага сьв. Лукаш напісаў сваю эванэлію і Апост. Дзеі. Некаторыя думаюць, што гэта быў адзін выдатны нованавернены хрысьціянін.
5 Гэрад (Вялікі) быў уладаром ня толькі Юдэі, але ўсяе бадай Палестыны.
7 Бяздзетнасьць уважалася ў жыдоў за ганьбу і як бы за кару Божую, дзеля гэтага муж і жонка маліліся да Бога, каб адхіліў ад іх гэту кару і абдарыў іх патомствам.
10 Народ ня мог уваходзіць у самую сьвятыню, але аставаўся на дварышчы (так як у нас на цьвінтары каля касьцёла), а ўваходзіў толькі сьвятар, які адпраўляў службу Божую. Аб парадку службы Божай і аб тым, што дзеялася ў сьвятыні, народ паведамлялі голасам трубы.
11 Кадзільны аўтар стаяў каля самага занавесу, аддзяляючага месца Сьвятое ад Найсьвяцейшага (Сьвятога Сьвятых).
15 «Сіцэра» — гэта быў моцны напітак, які прыгатаўлялі з пладоў, збожа або мёду.
17 Сьв. Ян Хрысьціцель быў папярэднікам першага прыходу Езуса, так як Гальяш будзе папярэднікам другога прыходу — на апошні суд.
21 Штодзённы абрад каджэньня ня трываў доўга, тымчасам народ чакаў на багаславенства, якое па выхадзе з сьвятыні даваў сьвятар, які спаўняў абрад каджэньня. Дзеля гэтага было зьдзіўленьне ў народзе, што Захар гэтак доўга замарудзіў у сьвятыні. Яшчэ большае было зьдзіўленьне, калі аказалася, што ён ня мог гаварыць.
25 Гл. Як вышэй р. 7.
26 «У шосты месяц» лічучы ад зачацьця Яна Хрысьціцеля. Назарэт — сяньня горад, які лічыць каля 20 тысяч насельніцтва, а даўней, за часоў Хрыста, гэта было малое мястэчка.
28 Паўнату ўсьвячаючай ласкі Божай атрымала Марыя ўжо ў першай хвіліне свайго Непавіннага Зачацьця, а гэта дзеля таго, што мела стацца маткай Сына Божага. Затым і названа «ласкі поўнай».
31 Імя Езус (ад гэбрайскага слова Егошуа або Ешуа) значыць збаўленьне ад Ягвы, Збаўца, (Гл. Мт. 1:21)
32 Давід быў бацькам г. зн. продкам Езуса паводле цела, бо Езус выходзіў з роду Давіда. «Сын Давіда» ў сьв. Пісаньні азначае Мэсыяша.
34 Марыя шлюбавла Богу дзявоцтва і берагла яго нават у жанімстве, затым і кажа, што мужа ня знае.
35 Анёл кажа, што Марыя станецца маткай бяз учасьніцтва мужа, а гэта такім спосабам, што моц Божая зыйдзе як воблак на Марыю і як ценем яе акрые, гэта моц пройме яе і з яе цела і крыві створыць цела Хрыстова. Гэта ўсё станецца без нарушэньня яе дзявоцтва.
38 Марыя заве сябе служкай Пана і згаджаецца быць маткай Сына Божага. У тую хвіліну даканалася вялікая тайніца ўчалавечаньня Сына Божага. Дух сьв. у лоне Дзевы Марыі ўтварыў цела Хрыста, злучыў яго з створанаю тады-ж людзкою душою і гэтая натура людзкая была злучана з Божай Асобай Слова. Бог чалавек пачаў існаваць, а Марыя сталася маткай Бога.
40 Марыя, даведаўшыся ад анёла, што яе сваячка сьв. Альжбета будзе маткай, пасьпяшыла ў Юдэю, каб яе адведаць. Дарога з Назарэту ў Юдэю магла трываць 3-4 дні.
46 Натхнёная Духам сьв. Марыя выказала ў прыгожай песьні «Вялічае душа мая Пана» (Магніфікат) ня толькі ўсю сваю радасьць, але хвалу і падзяку Богу за такую вялікую ласку.
56 Марыя была ў Альжбеты да нарадзінаў Яна, а па нарадзінах вярнулася ў Назарэт.
59 Абразаньне адбывалася ў Ст. Законе на восьмы дзень па нарадзінах і мела вялікае значэньне. Праз абразаньне дзіця атрымлівала ачышчэньне ад первароднага грэху і станавілася ўчасьнікам багаславенстваў і абяцаньняў, дадзеных Богам патрыярхам. Пры абразаньні давалі дзіцяці імя.
61 Імёны ў сем'ях жыдоўскіх часта пераходзілі з пакаленьня ў пакаленьне.
69 «Рог» у гэбрайскай паэзіі азначае сілу і магутнасьць. Тут «рог збаўленьня» азначае тое самае, што «магутнасьць Збаўцы».
78 Усходам у вышыні або сьвятлом сьв. Пісаньне часта заве Мэсыяша, ад каторага ўвесь духовы сьвет бярэ сьвятло, цяплыню і жыцьцё.
80 Ян ад маладых гадоў быў у пустыні (каля ўтокаў Ярдану ў Мертвае мора), дзе праз пост і малітву прыгатаўляўся да свайго высокага пазваньня.