Біблія » Гадлеўскі Пераклад В. Гадлеўскага

Лукаша 3 Паводле Лукаша 3 раздзел

1 А ў пятнаццатым годзе панаваньня Тыбэрыя цэзара, калі Понцый Пілат правіў Юдэяй, а Гэрад быў тэтрархай Галілеі і Траханіцкай краіны, і Лізаній тэтрархай Абілены,
2 за архісьвятараў Аннаша і Кайфаша сталася слова да Яна, сына Захара, у пустыні.
3 І прыйшоў ён да ўсяе краіны Ярдану, абвяшчаючы хрост пакуты на адпушчэньне грахоў,
4 як напісана ёсьць у кнізе моваў Ізраіля прарока: «Голас клічучага ў пустыні: Праўце дарогу Пана, простымі рабеце сьцежкі яго.
5 Усякі дол будзе напоўнены, і ўсякая гара і ўзгорак будуць паніжаны, і крывыя будуць простымі, і няроўныя гладкімі дарогамі.
6 І ўбачыць кожнае цела збаўленьне Божае».
7 Дык гаварыў ён да грамадаў, якія выходзілі, каб ім быць ахрышчанымі: Родзе гадавы, хто вам паказаў уцякаць ад надыходзячага гневу?
8 Дык чынеце плады годныя пакуты. І не пачынайце гаварыць: «Айца маем Абрагама», бо я вам кажу, што Бог можа з гэтых каменьняў падняць сыноў Абрагаму.
9 Бо ўжо сякера да кораня дзераваў прыложана. Дык усякае дзерава, якое не прыносіць добрага плоду, будзе сьцята і кінута ў вагонь.
10 І пыталіся ў яго грамады, кажучы: Дык што нам рабіць?
11 Ён-жа адказваючы, казаў ім: Хто мае дзьве вопраткі, няхай дасьць таму, хто ня мае, а хто мае ежу, няхай робіць гэтаксама.
12 Прыйшлі-ж і мытнікі, каб ахрысьціцца і сказалі яму: Вучыцель, што нам рабіць?
13 Ён-жа сказаў ім: Нічога болей не рабеце, як тое, што вам ўстаноўлена.
14 Пыталіся-ж у яго і жаўнеры, кажучы: Што рабіць і нам? І сказаў ім: Нікога ня беце і не ўдавайце, але будзьце здаволены вашаю платаю.
15 Калі-ж народ дагадываўся і ўсе думалі ў сэрцах сваіх аб Яне, ці часам ён ня ёсьць Хрыстус,
16 адказаў Ян, кажучы ўсім: Я-то вас хрышчу вадою, але прыйдзе мацнейшы за мяне, у каторага я ня годзен разьвязаць рамень абутку ягонага. Ён вас будзе хрысьціць Духам сьвятым і агнём.
17 Веялка яго ў руцэ ягонай, і зьбярэ пшаніцу ў свой сьвіран, а мякіну спаліць агнём няўгасным.
18 Многа-ж і іншага, напамінаючы, абвяшчаў ён народу.
19 Гэрад-жа тэтрарха, калі быў дакараны ім за Гэрадыяду, жонку ягонага брата, і за ўсё зло, якое ўчыніў Гэрад,
20 дадаў да ўсяго і гэтае, што замкнуў Яна ў вастрозе.
21 Сталася-ж, калі хрысьціўся ўвесь народ і калі Езус быў ахрышчаны і маліўся, адчынілася неба,
22 і Дух сьвяты зыйшоў на яго ў цялесным выглядзе, як галубок, і адазваўся голас з неба: Ты ёсьць Сын мой мілы, у табе мне да ўспадобы.
23 А сам Езус, пачынаючы, меў гадоў каля трыццаці, як думалі, сын Язэпаў, каторы быў Геліяў, каторы быў Мататаў,
24 каторы быў Левіяў, каторы быў Мэльхіяў, каторы быў Яннэяў, каторы быў Язэпаў,
25 каторы быў Мататіяў, каторы быў Амосаў, каторы быў Наумаў, каторы быў Есьлеяў, каторы быў Нагеяў,
26 каторы быў Магатаў, каторы быў Мататіяў, каторы быў Самэяў, каторы быў Язэпаў, каторы быў Юдаў,
27 каторы быў Янаў, каторы быў Рэзаў, каторы быў Зоробабэляў, каторы быў Саляцыеляў, каторы быў Нэраў,
28 каторы быў Мэльхіяў, каторы быў Аддіяў, каторы быў Козанаў, каторы быў Эльмадамаў, каторы быў Гэраў,
29 каторы быў Езусаў, каторы быў Эліязараў, каторы быў Ёрымаў, каторы быў Мататаў, каторы быў Левіяў,
30 каторы быў Сымонаў, каторы быў Юдаў, каторы быў Язэпаў, каторы быў Ёнаў, каторыў быў Эліякімаў,
31 каторы быў Мэлеяў, каторы быў Мэннаў, каторы быў Мататаў, каторы быў Натанаў, каторы быў Давідаў,
32 каторы быў Ессаў, каторы быў Обэдаў, каторы быў Боозаў, каторы быў Сальмонаў, каторы быў Наассонаў,
33 каторы быў Амінадабаў, каторы быў Арамаў, каторы быў Эзронаў, каторы быў Фарэсаў, каторы быў Юдаў,
34 каторы быў Якубаў, каторы быў Ізаакаў, каторы быў Абрагамаў, каторы быў Тарыяў, каторы быў Нахораў,
35 каторы быў Саругаў, каторы быў Рагаваў, каторы быў Фалекаў, каторы быў Гэбэраў, каторы быў Саліяў,
36 каторы быў Каінаў, каторы быў Арфаксадаў, каторы быў Сэмаў, каторы быў Нояў, каторы быў Ламехаў,
37 каторы быў Матузалаў, каторы быў Гэнохаў, каторы быў Ярэдаў, каторыў быў Малалеляў, каторы быў Каінаў,
38 каторы быў Гэносаў, каторы быў Сэтаў, каторы быў Адамаў, каторы быў Божы.

Зноскі:

1 Понцый Пілат правіў Юдэяй і Самарыяй ад 26 да 36 году па Нарадж. Хрыста з тытулам пракуратара, а Гэрад Антыпа — Галілеяй і Пэрэяй з тытулам тэтрарха.

2 Сьцісла бяручы, архісьвятарам быў тады (ад 18 да 36 г. па Нар. Хр.) Кайфаш (Каяфа), зяць Аннаша, як былы архісьвятар і цесьць Каіфаша, умешваўся да спраў, сьв. Лукаш падае тут і яго. У гэты час сталася «слова» (загад) Бога да Яна, каб ішоў абвяшчаць народу пакуту.

7 У грамадах людзей, якія прыхадзілі да сьв. Яна, былі фарызэі, садукеі і многа грэшных, затым сьв. Ян выражаецца гэтак востра.

9 Гл. Мт. 3:9-10.

11 Каб усьцерагчыся гневу Божага, Ян падае тут спосабы: дарэньне ўбогіх і наагул добрыя чыны адносна бліжняга.


Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Сьвятая Эванэлія Езуса Хрыста паводле Лукаша, 3 раздзел. Пераклад В. Гадлеўскага.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Лукаша 3 раздзел в переводах:
Лукаша 3 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Феофилакта Болгарского
  9. Новый Библейский Комментарий
  10. Лингвистический. Роджерс
  11. Комментарии Давида Стерна
  12. Библия говорит сегодня
  13. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.