Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Лукі 3 Евангеля Лукі 3 раздзел

1 Пятнанцатага году дзяржавы цэсара Тыбэра, як Понт Пілат быў намесьнікам Юдэі, Гірад быў чацьвертнікам у Ґалілеі, а Піліп, брат ягоны, чацьвертнікам Ітурэі а Трахоніцкае краіны, а Лізан чацьвертнікам Абіленеі,
2 За найвышшых сьвятароў Ганны а Каяпы, было слова Божае да Яана Захаронка на пустыні.
3 І ён праходзіў па ўсёй краіне ля Ёрдану, абяшчаючы хрэст каяты дзеля дараваньня грахоў,
4 Як напісана ў кнізе словаў Ісаі прарокі, кажучы: «Голас гукаючага на пустыні: гатуйце дарогу Спадарову, прастайце сьцелжі Ягоныя;
5 Кажная даліна напоўніцца, і кажная гара а ўзгорак паніжыцца, і скрыўленыя выпрастаюцца, і драгкія дарогі стануць гладкімі;
6 І кажнае цела абача спасеньне Божае».
7 Тады сказаў ён гурбе, што прыходзіла хрысьціцца ў яго: «Родзе яшчарыны! хто перасьцярог вас уцякаць ад надыходзячага гневу?
8 Дык радзіце плады гожыя каяты. І не пачынайце гукаць сабе: "Айцец у нас Абрагам"; бо кажу вам, што Бог можа з камянёў гэтых узьняць дзеці Абрагаму.
9 Ужо й сякіра да караня дзерваў прыложана; дык кажнае дзерва, што ня родзе добрага плоду, сякуць а кідаюць у цяпло».
10 І пыталіся ў яго гурбы, кажучы: «Дык што маем рабіць?»
11 Ён, адказуючы, сказаў ім: «Хто мае дзьве адзежы, дай нямаючаму; і хто мае ежу, рабі тое самае».
12 Тады прышлі таксама мытнікі хрысьціцца і сказалі яму: «Вучыцелю, што мы маем рабіць?»
13 І сказаў ім: «Нічога не вымагайце балей за прызначанае вам».
14 І пыталіся ў яго таксама жаўнеры, кажучы: «А мы што маем рабіць?» І ён адказаў ім: «Не рабіце ўсілства нікому ані вінуйце хвальшыва, і будзьце здаволіўшыся з платы свае».
15 І як люд спадзяваўся, і думалі ўсі ў сэрцах сваіх празь Яана, ці ня быў можа ён Хрыстос,
16 Яан адказаў, кажучы ўсім: «Я запраўды хрышчу вас вадою, але йдзець дужшы за мяне, у Каторага я ня гожы разьвязаць рэменьчыка ў вобую Ягоным; Ён будзе хрысьціць вас Духам Сьвятым а агнём.
17 Веялка Ягоная ў руццэ Ягонай, і Ён ачысьце такаўню Сваю, і пшонку зьбярэць у сьвіран, а ўмецьце спале агнём няўгасным».
18 І шмат чаго іншага напамінаючы, даваў дабравесьць люду.
19 Гірад жа чацьвертнік, ганены ім за Гіродзяду, жонку брата свайго Піліпа, і за ўсе ліха, што Гірад зрабіў,
20 Дадаў яшчэ да ўсяго тое, што пасадзіў Яана ў вязьніцу.
21 І сталася, як хрысьціўся ўвесь люд, і Ісус, ахрысьціўшыся, маліўся, нябёсы рашчыніліся,
22 І ісступіў Дух Сьвяты на Яго ў цялесным выглядзе, як галуба, і прышоў голас ізь неба, кажучы: «Ты Сын Мой любовы; Цябе Я ўпадабаў!»
23 А Самому Ісусу, як пачынаў, было год трыццаць веку, будучы, як думалі, сынам Язэпа Гілянка,
24 Матфацёнка, Левянка, Мельшанка, Янянка, Язэпенка,
25 Маттафёнка, Амасёнка, Нагумёнка, Есьлянка, Наґґаёнка,
26 Маафёнка, Матгафёнка, Сэмеёнка, Язэпенка, Юдзянка,
27 Яанёнка, Рысаёнка, Зэрувавеленка, Шэалфіеленка, Ніранка,
28 Мельшанка, Адзьдзянка, Косамёнка, Елмодамёнка, Іранка,
29 Ёсянка, Елезэранка, Ёрыменка, Матфацёнка, Левянка,
30 Сыманёнка, Юдзянка, Язэпенка, Ёнанёнка, Елякімёнка,
31 Малеаёнка, Менанёнка, Маттафёнка, Нафанёнка, Давідзёнка,
32 Есянка, Овідзёнка, Воозёнка, Салмонёнка, Наасонёнка,
33 Амінадавенка, Арамёнка, Есромёнка, Фарэсёнка, Юдзянка,
34 Якавёнка, Ісачонка, Абрагаменка, Фаранка, Нахаронка,
35 Сэрушонка, Раґавёнка, Фалечонка, Еверонка, Салянка,
36 Каінанёнка, Арфаксадзенка, Сэмянка, Ноянка, Ламёшанка,
37 Мефусаленка, Енашонка, Ярэдзёнка, Малелееленка, Каінанёнка,
38 Еносёнка, Сыфянка, Адамёнка, каторы быў Божы.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Евангеля подле сьвятога Лукі, 3 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Лукі 3 раздзел в переводах:
Лукі 3 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Феофилакта Болгарского
  9. Новый Библейский Комментарий
  10. Лингвистический. Роджерс
  11. Комментарии Давида Стерна
  12. Библия говорит сегодня
  13. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.