Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Лукі 13 Евангеля Лукі 13 раздзел

1 У тым часе былі прытомныя некатрыя, што наказалі Яму праз Ґалілеян, каторых кроў зьмяшаў Пілат із аброкамі іхнымі.
2 І, адказуючы, Ён сказаў ім: «Ці думаеце вы, што тыя Ґалілеяне былі грэшнікі большыя за ўсіх Ґалілеян, што так пацярпелі?
3 Не, кажу вам, але, калі не пакаецеся, усі таксама загінеце.
4 Альбо, ці думаеце, што тых асьмінанцацёх, на каторых завалілася вежа Сілоамская й забіла іх, былі віншыя за ўсіх людзёў, што жывуць у Ерузаліме?
5 Не, кажу вам, але, калі не пакаецеся, усі таксама загінеце».
6 І сказаў ім гэтую прыпавесьць: «Меў хтось пасаджаную ў вінішчу сваім фіґу; і прышоў шукаць плоду на ёй, і не знайшоў.
7 І сказаў вінару: "Вось, я тры гады прыходжу, гледзячы плоду на гэтай фізе, і не знаходжу; сьсячы яе: нашто яна й зямлю псуець?"
8 Але ён, адказуючы, кажа яму: "Спадару! пакінь яе й на гэты год, пакуль я абкапаю яе й абкладу гноям;
9 Ці ня дасьць плоду; калі не, просьле таго сьсячы яе"».
10 І вучыў Ён у ваднэй з бажніцаў у сыботу:
11 І вось, была жонка, што мела духа недалужнасьці асьмінанцаць год, і яна была скорчыўшыся, і ані не магла выпрастацца.
12 І Ісус, абачыўшы яе, пагукаў і сказаў ёй: «Жонка, ты вывальнена ад недалужнасьці свае».
13 І паклаў рукі Свае на яе, і яна якга выпрасталася, і славіла Бога.
14 Начэльнік бажніцы, адказуючы, гневаючыся, што Ісус уздаравіў у сыботу, сказаў груду: «Ё шэсьць дзён, у каторыя належа рабіць, у тыя прыходзьце і ўздараўляйцеся, а ня ў сыботні дзень».
15 Але Спадар, адказуючы, сказаў: «Двудушнікі! ці ня кажны з вас адвязуе ў сыботу вала свайго альбо асла свайго ад жолабу і вядзець яго паіць?
16 А гэтую дачку Абрагамову, каторую шайтан зьвязаў, вось, ужо асьмінанцаць год, не належыла вывальніць ад вязі гэтае ў сыботні дзень?»
17 І, як Ён казаў гэта, усі, што працівіліся Яму, засароміліся, а ўвесь груд цешыўся з усіх славутых учынкаў, каторыя былі ўчынены Ім.
18 Ён жа сказаў: «Да чаго падобнае гаспадарства Божае? і да чаго магу прыраўнаваць яго?
19 Яно падобнае да гарчычнага зярняці, каторае, узяўшы, пасадзіў чалавек у гародзе сваім; і вырасла, і стала вялікім дзервам, і птушкі нябёсныя перабывалі ў гольлю яго».
20 І ўзноў сказаў: «Да чаго прыраўную гаспадарства Божае?
21 Яно падобнае да закісі, каторую жонка узяўшы, уклала ў тры меркі мукі, пакуль ня ўкісла ўсе».
22 І падарожжаваў Ён перазь месты а сёлы, вучачы й робячы падарожжа да Ерузаліму.
23 І хтось сказаў Яму: «Спадару! ці мала тых, што спасаюцца?» Але Ён сказаў ім:
24 «Зглыбока сілуйцеся ўвыйсьці пераз вузкія дзьверы, бо кажу вам, шмат хто будзе шукаць увыйсьці, і ня зможа.
25 Як дамовы гаспадар устане й замкнець дзьверы, тады вы, стоячы вонках, будзеце стукаць у дзьверы, кажучы: "Спадару! адамкні нам"; але Ён, адказуючы, скажа вам: "Ня знаю вас, скуль вы".
26 Тады пачніце казаць: "Мы елі ў прытомнасьці Тваёй і пілі, і Ты вучыў на вуліцах нашых!"
27 Але Ён скажа: "Кажу вам: ня знаю вас, скуль вы; адступіцеся ад Мяне ўсі дзеючыя бяспраўе".
28 Там будзе плач а скрыгот зубамі, як абачыце Абрагама а Ісака а Якава і ўсіх прарокаў у гаспадарстве Божым, а сябе выгнаных вон.
29 І прыйдуць із усходу а захаду а з поўначы а з паўдня, і ўзьлягуць ля столу ў гаспадарстве Божым.
30 І вось, ёсьць апошнія, што будуць першымі, і ё першыя, што будуць апошнімі».
31 Тае ж гадзіны прышлі некатрыя фарысэі, кажучы Яму: «Выйдзі і йдзі адгэтуль, бо Гірад хоча забіць Цябе».
32 І сказаў ім: «Ідзіце, скажыце гэнаму лісу: "Вось, выганяю нячысьцікаў і ўздараўляю сядні й заўтра, а пазаўтра скончу.
33 Маю Я, адылі, падарожжаваць сядні й заўтра й наступнога дня, бо ня можа быць, каб прарока загінуў вонках Ерузаліму".
34 Ерузаліме, Ерузаліме, што забіваеш прарокаў і камянуеш пасланых да цябе! як часта Я хацеў зьберці дзеці твае, як кураводка кураняты свае пад крылы свае, і вы не хацелі!
35 Вось, дом вашы пакінены вам пусты. І кажу ж вам, што вы не абачыце Мяне, пакуль ня прыйдзе час, што скажаце: "Дабраславёны Йдучы ў імя Спадарова!"»
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Евангеля подле сьвятога Лукі, 13 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Лукі 13 раздзел в переводах:
Лукі 13 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Феофилакта Болгарского
  9. Новый Библейский Комментарий
  10. Лингвистический. Роджерс
  11. Комментарии Давида Стерна
  12. Библия говорит сегодня
  13. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.