Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Лукі 20 Евангеля Лукі 20 раздзел

1 І сталася аднаго з тых дзён, як Ён навучаў люд у сьвятыні і абяшчаў дабравесьць, што найвышшыя сьвятары а кніжнікі із старцамі прышлі
2 І сказалі Яму, кажучы: «Скажы нам, якой уладаю Ты гэта робіш, альбо хто даў Табе ўладу гэтую?».
3 А Ён, адказуючы, сказаў ім: «Папытаюся й Я ў вас адно, і скажыце Імне:
4 Хрэст Яанаў зь нябёс быў ці ад людзёў?»
5 І яны разважалі мяжсобку, кажучы: «Калі скажам: "Зь нябёс", Ён скажа: "Чаму ж вы не паверылі яму?".
6 А калі скажам: "Ад людзёў", увесь люд укамянуе нае, бо яны пераканаўшыся, што Яан быў прарока».
7 І адказалі, што ня ведаюць скуль.
8 І Ісус сказаў ім: «Не скажу й Я вам, якой уладаю гэта раблю».
9 І пачаў Ён казаць люду прыпавесьць гэтую: «Адзін чалавек засадзіў вінішча, і выдаў яго вінаром, і пакінуў край на даўгі час.
10 І ўпару паслаў да вінароў слугу, каб яны далі яму з пладоў вінішча, але вінары, набіўшы яго, адаслалі бязь нічога.
11 І ўзноў паслаў другога слугу, але яны, набіўшы яго таксама й зьняважыўшы, адаслалі бязь нічога.
12 І ўзноў паслаў трэйцяга, але яны й яго ранілі й выгналі.
13 І сказаў спадар вінішча: "Што імне рабіць? Пашлю любовага сына свайго; хіба, абачыўшы яго, замеюць звагу".
14 Але вінары, абачыўшы яго, разважалі мяжсобку, кажучы: "Гэта спадкаемца; забіма яго, каб спадак быў нашы".
15 І, выпхнуўшы яго вонкі зь вінішча, забілі. Дык што спадар вінішча зробе ім?
16 Прыйдзе, і выгубе тых вінароў, і аддасьць вінішча іншым». Пачуўшы гэта, яны сказалі: «Крый, Божа!».
17 Але Ён, глянуўшы на іх, сказаў: Дык што ё гэта, што напісана: "Камень, каторы адхінулі будаўнічыя, тый стаў галавою вугла".
18 Кажны, хто зваліцца на гэты камень, разаб’ецца; а на каго ён зваліцца, таго зьмяжджуле».
19 І тае ж гадзіны шукалі найвышшыя сьвятары а кніжнікі накласьці рукі на Яго, бо ведалі, што празь іх сказаў Ён гэтую прыпавесьць, але баяліся люду.
20 І, назіраючы, паслалі падкупленых людзёў, што прыдаваліся справядлівымі, каб тыя маглі злавіць Яго ў мове, так што яны маглі б выдаць Яго ўраду а ўладзе намееьніка.
21 І тыя пыталіся ў яго, кажучы: «Вучыцелю, мы ведаем, што Ты праўдзіва гукаеш а навучаеш і не зважаеш на асобы, але ў праўдзе дарогі Божае навучаеш;
22 Належа нам даваць падачкі цэсару ці не?»
23 Але, зацеміўшы падход іхны, Ён сказаў ім: «Чаму спакушаеце Мяне?
24 Пакажыце імне дынар; чый на ім абраз а напіс?» І, адказуючы, яны сказалі: «Цэсараў».
25 Ён жа сказаў ім: «Дык аддавайце цэсарава цэсару, а Божае — Богу».
26 І не маглі злавіць Яго ў слове перад людам, і, дзівуючыся з адказу Ягонага, змоўклі.
27 І некатрыя із садукеяў, што пярэчаць быцьцю ўскрысеньня, папыталіся ў Яго,
28 Кажучы; «Вучыцелю, Масей напісаў нам, што калі чый брат, маючы жонку, памрэць бязьдзетны, брат ягоны мае ўзяць жонку і ўзьняць насеньне брату свайму.
29 Было сямёх братоў. Першы, ажаніўшыся, памер бязьдзетным.
30 І другі ўзяў тую жонку, і памер бязьдзетны.
31 І трэйці ўзяў яе, і падобна таксама сямёх, не пакінулі дзяцей і памерлі.
32 І просьле ўсіх памерла таксама жонка.
33 Дык у ўскрысеньню каторага зь іх будзе яна жонкаю, бо сямёх мелі яе за жонку?»
34 І Ісус сказаў ім: «Сынове гэтага веку жэняцца й выходзяць замуж;
35 Але тыя, што будуць уважаныя за гожых таго веку і ўскрысеньня зь мертвых ані жэняцца, ані замуж выходзяць;
36 Бо ані памерці ўжо ня могуць, бо яны роўныя з ангіламі, і ё сынамі Божымі, будучы сынамі ўскрысеньня.
37 А што памерлыя ўскрэснуць, і Масей паказаў у Кусьце, як назваў Спадара Богам Абрагама а Богам Ісака а Богам Якава.
38 Бог жа ня ё Бог мертвых, але жывых, бо ўсі Яму жывыя».
39 І некатрыя з кніжнікаў, адказуючы, сказалі: «Вучыцелю, Ты добра сказаў».
40 І ўжо ня важыліся праз што-колечы пытацца ў Яго.
41 Ён жа сказаў ім: «Як кажуць, што Хрыстос мае быць сын Давідаў?
42 А сам Давід кажа ў кнізе псальмаў: "Сказаў Спадар Спадару майму: сядзі па правіцы Маёй,
43 Пакуль не пастанаўлю непрыяцеляў Тваіх казулькаю пад ногі Твае".
44 Значыцца, Давід завець Яго Спадаром, дык як жа Ён сын ягоны?».
45 І як увесь люд слухаў, Ён сказаў вучанікам Сваім:
46 «Сьцеражыцеся кніжнікаў, каторыя любяць хадзіць у даўгім адзецьцю, і любяць здарованьні на таргох, і пярэднія седавы ў бажніцах, і першыя месцы на вячэрах,
47 Каторыя зжыраюць дамы ўдоваў пад прыклепам даўгіх малітваў. Яны адзяржаць стродшы суд».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Евангеля подле сьвятога Лукі, 20 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Лукі 20 раздзел в переводах:
Лукі 20 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Феофилакта Болгарского
  9. Новый Библейский Комментарий
  10. Лингвистический. Роджерс
  11. Комментарии Давида Стерна
  12. Библия говорит сегодня
  13. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.