Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Лукі 8 Евангеля Лукі 8 раздзел

1 І сталася потым, што Ён падарожжаваў ад места да места і ад сяла до сяла, агалашаючы а абяшчаючы дабравесьць гаспадарства Божага, і двананцацёх ізь Ім.
2 І некатрыя жанкі, каторых Ён уздаравіў ад нячысьцікаў а хваробаў: Марыя званая Магдаленаю, з каторае вышла сем нячысьцікаў,
3 І Яана, жонка Хузіна, загадніка Гірадавага, і Сусанна, і шмат іншых, што служылі Яму сваёй маемасьцяй.
4 І як зьберся груд, і з усіх местаў зыходзіліся да Яго, Ён гукаў прыпавесьцяй:
5 «Вышаў сяўбіт сеяць сяўбу сваю; і як ён сеяў, адно ўпала край дарогі, і было патаптана, і птушкі нябёсныя паклявалі яго.
6 А другое пала на скалу і, абышоўшы, зьвяла, бо ня мела вогкасьці.
7 Іншае ж пала памеж церня, і вырасла церне, і заглушыла яго.
8 А іншае пала на добрую зямлю і, абышоўшы, дало плод сотны». Сказаўшы гэта, загукаў: «Хто мае вушы чуць, чуй!»
9 І пыталіся ў Яго вучанікі Ягоныя: «Што можа значыць прыпавесьць гэта?»
10 І Ён сказаў: «Вам дана ведаць тайны гаспадарства Божага, а засталым у прыпавесьцях, каб гледзячы ня бачылі і чуючы не разумелі.
11 А прыпавесьць гэткая: сяўба ё слова Божае.
12 А палае край дарогі, гэта слухаючыя, да каторых потым прыходзе нячысьцік і выймае слова із сэрцаў іхных, каб, ня верачы, не спасьліся.
13 І палае на скалу, ё тыя, што, як пачуюць, прыймаюць слова з радасьцяй, але яны ня маюць караня, вераць якісь час і ў часе спакусы адступаюць.
14 І палае памеж церня, ё тыя, што слухаюць слова, але, адходзячы, клопатамі, багацьцям а прыемнасьцьмі жыцьцявымі душацца, і ня сьпеюць.
15 А палае на добрую зямлю, ё тыя, што, пачуўшы слова, дзяржаць у гожым а добрым сэрцу і выдаюць плод у цярплівосьці.
16 «Ніхто, засьвяціўшы лянпу, не накрывае яе судзіною або не станове пад ложак, але стаўляе на падстаноўку, каб уходзячыя бачылі сьвятліню.
17 Бо нічога нямаш тайнага, што ня стала б яўным, ані схаванага, што ня стала б ведамым і ня выявілася б.
18 «Дык уважайце, як вы слухаеце, бо хто мае, таму будзе дадана; а хто ня мае, у таго адыймецца й тое, што яму здаецца, што мае».
19 І прышлі да Яго маці а браты Ягоныя, але не маглі ўзыйсьці да Яго, з прычыны гурбы.
20 І паведамілі Яму: «Маці а браты Твае стаяць вонках, хочучы бачыць Цябе».
21 І, адказуючы, сказаў ім: «Маці Мая а браты Мае тыя, што слухаюць слова Божае і поўняць яго».
22 І сталася аднаго дня, што ўвыйшоў Ён у струг з вучанікамі Сваімі і сказаў ім: «Пераплывіма на другі бок возера»; і адамкнулі.
23 А як плылі, Ён заснуў. І ўзьнялася бура на возеру, і іх залівала, і яны былі ў небясьпечнасьці.
24 І, прыступіўшы, пабудзілі Яго, кажучы: «Вучыцелю! Вучыцелю! гінем». І Ён, прачхнуўшыся, зганіў вецер а хвалі вады; і перасталі, і сталася цішыня.
25 А Ён сказаў ім: «Ідзе вера вашая?» Яны ж, баючыся, зумяваліся, кажучы адзін аднаму: «Хто ж гэта, што на’т расказуе вятром а вадзе, і слухаюць Яго?»
26 І прышлі да краіны Ґадарынскае, каторая насупроці Ґалілеі.
27 А як Ён вышаў на зямлю, пераняў Яго адзін чалавек ізь места, што меў нячысьцікаў здаўна, і не адзяваўся ані жыў у доме, але памеж грабоў.
28 Абачыўшы Ісуса, ён крыкнуў, і паў ніцма перад Ім, і сказаў вялікім голасам: «Што Табе да мяне, Ісусе, Сыну Бога Навышняга? прашу Цябе, ня муч мяне».
29 Бо расказаў нячыстаму духу выйсьці з гэтага чалавека, бо шмат разоў імаў яго, і сьцераглі яго зьвязанага ланцугамі і ў пугах; але ён разрываў вязі, і гнаў яго нячысьцік на пустыні.
30 І Ісус папытаўся ў яго, кажучы: «Што за імя твае?» І ён сказаў: «Леґіён», бо шмат нячысьцікаў было ўвыйшоўпіы ў яго.
31 І яны прасілі Яго, каб Ён не казаў ім ісьці ў бяздоньне.
32 І вось, пасьцілася там на гарах вялікая чарада сьвіньняў; і прасілі Яго дазволіць ім увыйсьці ў іх. І Ён дазволіў ім.
33 Тады нячысьцікі, вышаўшы зь людзіны, увыйшлі ў сьвіньні; і рынулася чарада із стромы ў возера, і патанула.
34 А пастухі, абачыўшы, што сталася, уцяклі й наказалі ў месьце й на сёлах.
35 І вышлі абачыць, што сталася; і прышлі да Ісуса, і засьпелі чалавека, з каторага вышлі нячысьцікі, ля ног Ісусавых седзячага, адзеўшыся і ў добрым розуме; і баяліся.
36 І тыя, што бачылі, паведалі ім, як быў уздароўлены апанаваны нячысьцікамі.
37 І прасіў яго ўвесь груд аколіцы Ґадарынскае адыйсьці ад іх, бо агарнуў іх вялікі страх. Ён увыйшоў у струг і зьвярнуўся.
38 І прасіў Яго чалавек, з каторага вышлі нячысьцікі, каб быць ізь Ім; але Ісус выправіў яго, кажучы:
39 «Зьвярніся да дому свайго і павядай, якія вялікія рэчы ўчыніў табе Бог». І адышоў, агалашаючы па ўсім месьце, якія вялікія рэчы ўчыніў яму Ісус.
40 І сталася, як Ісус зьвярнуўся, што груд із радасьцяй прыняў Яго, бо ўсі чакалі Яго.
41 І вось, прышоў чалавек, імям Яір, а ён быў начэльнік бажніцы, і, паўшы ў ногі Ісусу, прасіў Яго, каб увыйшоў у дом ягоны;
42 Бо ён меў адзіную дачку год двананцацёх веку, і тая канала. А як Ён ішоў, груд ціснуў Яго.
43 І жонка, двананцаць год хворая на крываток, што ўсю сваю маемасьць выдала на лекараў і ў ніводнага не магла вылячыцца,
44 Прыступаючы адзаду, дакранулася да кутаса адзецьця Ягонага, і якга ейны крываток запыніўся.
45 А Ісус сказаў: «Хто дакрануўся да Мяне?» Як жа ўсі перачылі, Пётра а былыя зь Ім сказалі: «Вучыцелю, груд напірае на Цябе й цісьне, а Ты кажаш: "Хто дакрануўся да Мяне?"»
46 А Ісус сказаў: «Хтось даткнуўся да Мяне, бо Я пазнаў, што моц вышла зь Мяне».
47 І як жонка абачыла, што ня ўтоіцца, падышла дрыжачы і, ніцма паўшы перад Ім, паведаміла Яму перад усім людам дзеля чаго дакранулася да Яго, і як была якга ўздароўлена.
48 І Ён сказаў ёй: «Высьмелься, дачка! вера твая ўздаравіла цябе, ідзі ў супакою».
49 Як Ён яшчэ казаў, прыходзе адзін ад начэльніка бажніцы й кажа яму: «Дачка твая памерла; ня трудуй Вучыцеля балей».
50 Але Ісус, пачуўшы, адказаў яму, кажучы: «Ня бойся, адно вер, і яна будзе ўздароўлена».
51 І, прышоўшы да дому, не дазволіў нікому ўвыйсьці, апрача Пётры а Якава а Яана а айца а маці дзеваччыных.
52 І ўсі плакалі а галасілі па ёй; але Ён сказаў: «Ня плачча: яна не памерла, але сьпіць».
53 І сьміяліся зь Яго, ведаючы, што яна памерла.
54 Ён жа, выправіўшы ўсіх вонкі, моцна ўзяў яе за руку й гукнуў, кажучы: «Дзевачка, устань!»
55 І дух ейны зьвярнуўся да яе; і яна якга ўстала, і Ён казаў даць ёй есьці.
56 І зумеліся бацькі ейныя. Ён жа расказаў ім нікому ня гукаць праз тое, што сталася.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Евангеля подле сьвятога Лукі, 8 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Лукі 8 раздзел в переводах:
Лукі 8 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Феофилакта Болгарского
  9. Новый Библейский Комментарий
  10. Лингвистический. Роджерс
  11. Комментарии Давида Стерна
  12. Библия говорит сегодня
  13. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.